Аннотация
- Запрашай! - махнуў рукой палкоўнiк, i русявы маладзён, што стаяў ля дзьвярэй, высьлiзнуў з габiнэту.
Празь iмгненьне ў тамбуры затупалi i з прыцемку выплыў нiзкарослы тыпус, квадратны твар якога быў пазбаўлены якой-кольвечы думкi, а натапыраныя вушы з кожным крокам дзiўным чынам варушылiся. Сьледам за iм у габiнэт увайшоў цыбаты мурын у бэйсболцы, якi нёс пад пахаю вялiзны скураны тубус.
- Радыя вас бачыць, мiстэр Вiк, - зганяючы з твару гiдлiвую ўсьмешку, палкоўнiк запрасiў госьця прысесьцi, i Вiк плюхнуўся ў мяккi фатэль.
У фатэлi лядашчае Вiкава цела выглядала яшчэ больш мiзэрным. Госьць адчуў гэта, бо адразу ж раскрылiў пiнжак i ўсьпёр на стол свае падагрычныя ногi.
Палкоўнiк з прадстаўнiком Камiтэту пераглянулiся.
"Пасадзi сьвiньню за стол..." - моўчкi прамовiў палкоўнiк.
"Вытрымка... жалезная вытрымка!" - моўчкi адказаў прадстаўнiк Камiтэту, i лiловы пiсяг на палкоўнiцкай шчацэ налiўся нэрвовай чырваньню.
За сваю доўгую гiсторыю дубовы стол - колiсь ён стаяў у габiнэце 2-га сакратара Цэка - шмат чаго пабачыў i шмат чые локцi соўгалiся па ягоным дзяржаўна-зялёным сукне. Але каб на сукне тым соўгалiся заднiкi зьбiтых чаравiкаў - такога ў гiсторыi яшчэ не было.
- Як вам нашае надвор'е? - запытаўся палкоўнiк i закашляўся, спрабуючы ўтаймаваць нэрвовы клёкат у горле.
Комментарии к книге "Гарачае лета 00-га (на белорусском языке)"