Аннотация
Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ён закончыў пачатковую школу і гімназію, атрымаў музычную адукацыю, пачаў спрабаваць сябе ў літаратуры. Пазней, у 1968 -- 1974 гг., П. Зюскінд вывучае ва універсітэтах Мюнхена і Экс-дэ-Праванса гісторыю сярэднявечча і новага часу. Жыве ў Мюнхене і Парыжы, друкуецца выключна ў Швейцарыі. Пачынаў П. Зюскінд у жанры мініяцюры. Летам 1980 г. напісаў монап’есу Басэтля, (першая пастаноўка ў верасні 1981 г. у Мюнхене, выдадзена ў 1984 г.,). П’еса атрымала шырокі розгалас, была пастаўлена на многіх сцэнах розных краін. Пастаўлена была Басэтля і ў Мінску ў студыі Рыда Таліпава. Больш як дзесяць гадоў Зюскінд пісаў сцэнарыі для тэлебачання ФРГ. Разам з Гэльмутам Дытлем Зюскінд напісаў некалькі сцэнарыяў мастацкіх фільмаў. У 1985 г. выйшаў раман Парфума, які за кароткі час зрабіўся бестсэлерам заходняй літаратуры і быў перакладзены больш чым на два дзесяткі моваў. У 1986 г. выйшла ў друку эсэ “Амнэзія in litteris”, у 1987 г. -- навела “Галубка”, у 1991 г. -- кніга “Гісторыя пра пана Зомэра”. Васілём Сёмухам на беларускую мову перакладзены таксама тэкст Двубой. Патрык Зюскінд жыве у Швабінгу і ў Парыжы. Ён член нямецкага ПЭН-клуба, у 1986 г. атрымаў у Парыжы прэмію імя Гутэнбэрга ў намінацыі лепшага замежнага рамана. (В. С.)
Комментарии к книге "Парфума"