Выбрать главу
У розруху люструецца прыветна Надоечы знібелы вербалоз. Сузмрок увішна ветахі калыша.
Няўзнак шыпшыны пошум пракаветны Трымціць пад барвы бурапенных кроз. Ды ўсё ж маёвае буяе ўзвышша!

Ffynnon Garw

The Englishman who went up a hill but came down a mountain (1995)

Christopher Monger
у нейкі момант пачынаеш разумець усялякіх ацтэкаў егіпцян і г. д. вось што нам трэба : трэба насыпаць горы каб нашы дзеці нарэшце пачалі нараджацца з арлінымі насамі а не з кірпатымі й пляскатымі
насыпаць горы насыпаць прадаць маёмасць купіць машыны абавязкова з кузавам рыдлёўкі лапаты шуфлі мяхі — усё для таго каб
насыпаць горы насыпаць горы каб у нас атрымліваліся не толькі паэты каб смерць у літаратуры напаткала не толькі калі кінуўся ў раку і не толькі таму што балота засмокча або мароз а яшчэ і таму што сарваўся з гары
насыпаць горы насыпаць адну за адной — няхай гэта будзе народны рух і ніхто не кіруе ім                                                                        і не звярае з планам каб сыпалі няроўна а потым можна будзе сачыць за тым                                                              як кожная з іх атрымае імя як паціху некаторыя пакрыюцца дрэвамі і людзі будуць назіраць                                                                      за сваімі гадаванцамі
насыпаць горы насыпаць а тады трохі пазней з’явіцца нацыянальнае свята — Дзень Гор а быць можа цэлы тыднёвы фэст на які будуць ездзіць пазырыць замежнікі а на гарах будзе расці бульба і нацыянальная годнасць
насыпаць горы насыпаць да таго ж у праекта ёсць прыемны бонус : тое месца адкуль мы будзем выграбаць зямлю і каменне для нашых гор стане цалкам гатовым морам [назва для яго даўно валяецца без справы]
насыпаць горы насыпаць забяспечыць нашчадкаў на стагоддзі прыбыткам з турызму возьмем сябе ў рукі — падправім здабытае Стаўры і Гаўры
насыплем горы насыплем

*

ад кожнага — па магчымасці кожнаму — па поліэтыленавым пакеце

востраў Спіналонга 25 жніўня 1957 года [♪]

нам хлусілі і радыяцыя тут не пры чым шчытападобная залоза павялічваецца калі цябе даўно не цалавалі ў шыю шчытападобная залоза павялічваецца
галасы я не чую аніякіх галасоў стаўлю паўзу і не чую галасы
проста як праказа прыстае проза ліпне як лепра ад лекаў не лепей проза як праказа прыстае раз-пораз летам палепей але алергія на лекі

*

учора караткевіч плакаў пад снегам недалёка ад соннай артэрыі менска
усе подбегам асобныя бегам
я абдымаю дрэвы калі мне кепска
памятаеш мы чулі гукі лютні ды песню сумнага чорнага hleba
але тут ён валяецца чэрствы у нашым значэнні нячэшскім
хрумсціць пад нагамі кімсьці выранены нечапаны бо адсюль нават галубы — у выраі

Tintagel, Cornwall

(пасля бойкі з Мархольтам на востраве св. Самсона)

ціха гучыць нейкая музыка — музыка морзэ ніжні слой атмасферы нібы тынкованы мур
расчыняю гаўбец — дзверы між восенню звонку і восенню тут запаволены рух галавы наваколле ўзятае ў аб’ектыў шукаю паратунку ў некрананні з месца
не вельмі слухаюцца клешні таму друкую акордамі не магу разабраць уласных учорашніх думак : занатаваў не пераключыўшы раскладку напісаў мелодыю нараніцу зграў : атрымалася гама
шум-гам за падвойным шклом — начная азёрная вада разумею гэта па ўласным адлюстраванні па хвалях на лобе па выгнутых валасах блешняй плешчацца настольная лямпа
туга запаўняе мяне дакладней так : туга запаўняе квадрат вакол мяне сум журба жаль пошук сінонімаў каб адцягнуць увагу адхаркваю маркоту я назіраў за рухам паветраных масаў сачыў за зменамі атмасфернага і ўласнага ціску тэмпературны фон арганізму дазваляе эканоміць на алкаголі і так штырыць калоціць шпрыцам скалолі