Выбрать главу

Яго калецтва, ужо таксама да пояса аголенае, не было шчымліва-прыкрым у параўнанні з маладой нармальнасцю ўсіх іншых, а перш за ўсё з Сашкавай, не выклікала яно i жаласці.

…Яшчэ праз сем гадоў, улетку сорак першага, фашысты i ў нашым мястэчку, дзе стаяў ix паліцэйскі гарнізон, расстрэльвалі былых заходнебеларускіх падпольшчыкаў i малады савецкі актыў. З самога мястэчка i з навакольных вёсак, — хто быў сваімі здраджаны, каго ўдалося накрыць.

Разам з Сашкам-Ki, разам з іншымі дужымі загінуў тады i Сярожа.

1981

«А-Я-Я-Я!..»

Пад абрывам, бліжэй да ракі, высяцца старыя, дзябёла ўпасвеныя алешыны, шырока i нізка аплываюць косамі вербы, страката бялеюць зелянеюць тры смялейшыя бярозы, цямнеецца, пабліскваючы шышкамі, адна яліна. Далей, вышэй ад вады, бярозаў больш, пракідваюцца нават сухапутныя красуні сосны. Пад дрэвамі густа, пякуча тоіцца крапіва, буяе чырванню гронак каліна, стаядь сабе па-малечы пацешныя рабінка з нясмелымі ягадамі i стромкі кусцік ялаўцу. На самым краі высокага абрыву соснаў больш. Гаспадаром рассеўся добра-такі сталы дуб. Зялёным воблакам узвышаюцца пад блакітам ліпы, звесіўшы голле, ужо без цвету, над гладкай сцежкай у траве.

Там, наверсе, — платы, садочкі з вуллямі, светлыя вокны, грады, лагодная прастора яшчэ зусім зялёнага бульбяніку, за якім дарога, у спёку пыльная, а за дарогай — лес.

Стаўшы на сцежцы плячыма да лесу, добра глядзіцца зверху, з-паміж дрэў, на Неман, які, хоць недарма завецца быстрым, люструецца вельмі спакойна, нібы зусім не плыве. За ракой — лугі, за якімі, на даляглядзе, пушча. Лугі пакошаны ў пару, месяц таму назад, i ўжо добра тым часам падмалёваны атавай, на якой застылі ў спакойным чаканні пары жэлыя ўжо стагі, што будуць перавезены адтуль на фермы зімой. Сям-там відаць цёмна-зялёныя астраўкі яшчэ нярослага дубняку i дубы-адзінцы. Каля стагоў i дрэў рака, то ў лазняку, то голая, пятляе нібы знарок так гулліва — каб зверху гэта выглядала весела.

Роена i сонечна. Над найкруцейшай, найбольш капрызнай пятлёй ракі ўздымаецца варухлівы туманец — пара не пара, дымок не дымок, — як быццам недзе там ціхенька варыцда ранняе снеданне.

Дрэвы з абрыву i бліжэйшыя дрэвы на лузе заціхлі ў заспакоена ўрачыстым сузіранні, глядзяць адны на адных i маўчаць. Моўчкі стаяць багатыя стагі. А на адным з ix, найбліжэй да Немана, бела чорначырвона значыцца сціплы бывалец бусел. Яшчэ два стаяць на атавіста светла-зялёнай пакошы, кожны сабе. Таксама проста стаяць ды глядзяць. Той, што на стозе, дык i крылы склаў неяк наперакос, апусціўшы ix, расслабіўшыся ў поўным адпачыне. Пасля ён не вытрымаў такой раскошы моўчкі — задзёр працавітую дзюбу i радасна заклекатаў. I тут жа яму адказалі сябры на траве — бліжэйшы, а за ім i той, што далей.

Ах, колькі радасці!..

А потым зноў урачыстая, сонечна-росная цішыня i прастора. I ў вышыню, i навокал.

…Гарадскі рыбак, якога адразу, яшчэ здалёк пазнаеш па адпаведнай вопратцы i грунтоўным рыштунку, разлічаным на тую вялікую рыбіну, што павінна ж, нарэшце, злавіцца, — ён стаяў на высокім беразе, сышоўшы са сцежкі на саменькі зялёны край абрыву, дзе сяды-тады спыняюся i я. Чалавек кіраваўся кудысьці далей, тут ён проста спыніўся, застыў, залюбаваўся шчаслівай жнівеньскай раніцай. Падыходзячы да яго, я ўжо хацеў павітацца, але ён апярэдзіў мяне «добрым днём». Здалося, што i начэкваў з адкрыта-прыязнай усмешкай, зусім незнаемы, што i ва ўсмешцы гэтай было здзіўленне: «Хораша тут у вас!..»

Пагаварылі. Таксама мінчанін. Рабочы-электразваршчык. Праз год i восем месяцаў на пенсію. «Па-бабску, у пяцьдзесят пяць гадоў», бо ў ix жа, электразваршчыкаў, шкодная прафесія. Будзе сто трыццаць два рублі. I падлічыў ужо, відаць, даўно, нібы салдат, што пад канец бясконцай службы ведае, колькі яму засталося гадзін ды мінут. Цяпер ён на бальнічным. Астма. Спытаўся ў доктара, ці можна хоць на рыбалку паехаць, бо ўсё роўна ж, дзе тыя таблеткі глытаць, i доктар сказаў, што можна. «Пахаджу, падыхаю, пераначую дзе пад стогам. A заўтра зяць прыедзе, забярэ». Я памагаю яго радасці, пытаюся: «На „Жыгулях“?» — «Ага, увосень купіў». — «I цесць, вядома, трохі далажыўся?» Ён усміхаецца: «Хлопец харошы. Няхай здаровы жывуць. Тут не шкада, кал i ўсё ладам, кал i не ахламон які ці не алкаш».

Астма ў таварыша пачалася не ўчора, не пазаўчора, i ўсё ён ведае ўжо — i пра Місхор, i пра Вялічку. Больш таго — нават i пра славутую спявачку, якая была ўжо i ў той польскай Вялічцы, у саляным, алергалагічным санаторыі глыбока пад зямлёй, а што да Місхора, дык яна ж i на гастролі лётае найбольш з таго Крыма, хоць сама i не тамашняя. Гаворыць ён пра гэтую, яшчэ ўсё свежую славутасць як пра знаёмую ці нават блізкую, спачатку называе толькі прозвішча, а потым яна ўжо i проста Соня. Гляджу на яго прасцецкую, не так гарадскую, як яшчэ ўсё вясковую шчырую ўсмешку i нібы гадаю: колькі ж тут вшавата ix агульная астма, a колькі голас яе, добра знаёмы i мне, яе маладая, непераможная радасць?.. Нават пытаюся: