Пасля сходу, — а было гэта на першым годзе майго там з сям'ёй адпачынку, — Ірынка, здаецца, больш не хадзіла ў лес супакойвацца.
Пасмялела яна спакваля, пасталела.
Тады ж, на першым годзе, адзін з інтэлігентаў, з выгляду чалавек прыстойны, як аказалася, патаемна ўсё думаў пра хуткую пенсію. Не так сабе, a ў сувязі са «Шчарынкай». «От дзе каб стаць дырэктарам! Паветра, рыбка, грыбы, малачко… Перавесці б толькі дом на прафсаюзны, зняць гэтае дзяўчо!» Ажыццяўленне задумы пачаў ён з таго, што кожны дзень запісваў пра ўсе непаладкі ды непаладачкі, а потым, на развітанне, сшытак свой даў старшыні.
— Паглядзіце, падумайце, ці такі вам патрэбен дырэктар.
Старшыня пагартаў той сшытак, прачытаў дватры запісы, i як заўсёды стрымана, сказаў:
— Дзякую вам за пільнасць. У нас праўленне ёсць. Мы абмяркуем.
А сшытак потым паказаў Ірынцы.
Паісолькі першы спосаб «не спрацаваў», на другое лета пільны таварыш, яшчэ на год паразумнеўшы, пачаў капацца пад самога старшыню.
— Ты камсамолка? — неяк сам-насам спытаўся ён у Ірынкі.
— Ну, камсамолка.
— Дык давай пагаворым пра недахопы вашага старшыні.
— А вы што, ужо i на яго сшытачак завялі?
Бачу яе маладзенькі, усмешлівы твар. Бачу разгублена-злосную губу таго барацьбіта… Ірынка расказала мне пра тую ix размову.
Даўно гэта было, пятнаццаць год таму назад. Шаноўны Павел Фёдаравіч, старшыня, памёр. Пасля яго там ужо другі ці, можа, i трэці прыйшоў. Калі ў мяне летась узнікла пільная патрэба зноў звярнуцца ў «Шчарынку», я не падумаў, што дырэктарка там тая самая. Пазваніў як незнаемы, пачаў прадстаўляцца, тлумачыцца, паку ль у міжгароднім хрыпе ды трэску не распазнаў па-даўняму вясёлы гол ас. Яна адразу пазнала мяне, адразу назвалася тым даўнім, звычным імем, потым зрабіла ўсё, пра што я папрасіў, аднак, здаецца, найбольш прыемна было проста пачуць яе, нібы ўбачыць — праз столькі гадоў тую самую.
Днямі, яшчэ праз год, перабіраючы старыя запісы, я, ледзь не як штосьці чужое, перачытаў чарнавыя накіды да напісанага ў «Шчарынцы» апавядання-эсэ «Дажджлівы, сонечны жнівень». Я гавару там пра старшыню безымянна, а гэта быў ён, Павел Фёдаравіч. Ён прыехаў па мяне пахмурным ранкам і, моўчкі павітаўшыся, рука ў руку, ціха з усмешкай захаплення расказаў ажно пра трох ласёў, што запынілі яно на лясной дарозе.
— Яны стаяць, i я стаю. Проста цуд!..
А для мяне гэта, у тую раніцу, цуд быў не першы, а другі. Так i запісана было, што першы цуд — Ірынка.
Устаў я вельмі рана, выйшаў на двор, у хмарную, ледзь ледзь не зноў шапатліва мокрую ціхасць асцярожна, бо вокны на першым i другім паверхах былі яшчэ зусім сонна прыадчынены. Нідзе нікога, ні каля дома, ні трохі далей. I раптам з-за шаляванага вугла выйшла яна, гаспадыня. Павіталася, як заўсёды, з непрытворна прыязнай усмешкай.
— Толю да рэчкі правяла, — сказала прыцішана. — Можа, што-небудзь i возьме. Гароху наварыла вечарам. Такі ўжо рыбак, — усміхнулася, як пра малога, роднага. — Сёння ж во свята ў яго з учарашняга вечара: дождж.
У самое таксама ж свята. Толя прыехаў увечары на матацыкле i заначаваў. Яны пажаніліся гэтай вясной, да іхняй вёскі дзевяць кіламетраў, а ён жа механізатар — часамі па тыдню i болей не бачацца.
— А вам пісьмо, — успомніла яна. — Прабачце ўжо, што вечарам не аддала. Забылася. Я вынесу.
Я пайшоў следам за ёю, у пакойчык на другім паверсе, i спыніўся там на парозе.
На стале ў дырэктаркі — кветкі ў збанку, а на чысценькім, ужо засланым ложку стаіць вялікая лялька. Не вясельны галыш з аўтамабільнага капота, а светлая беларусачка ў народным, што i летась яшчэ стаяла каля падбітай, пухкай падушкі. Тады, калі ў гаспадыні пакоя была, відаць, толькі мара, надзея, загадка: хто ж сюды прыйдзе гаспадаром?..
Чарнявая, блакітнавокая, з вяснушкамі на загары, ад чаго яе… ну, зусім маладая, шчасцем адораная краса — цяпер, здалёк — бачыцда яшчэ больш сумнавата-соладка-прывабнай. У светла-стракатай сукенцы, з фігуркай яшчэ ўсё дзявочай.
Дзякуй, Ірынка, за мілы ўспамін.
1983
ДВА СЛОВЫ
У чэрвені трыццаць першага года я быў у вялікім падарожных — ехаў аўтобусам у Наваградак, ажно за трыццаць дзевяць кіламетраў, здаваць экзамены ў гімназію. У Карэлічах пажылы, салідны шафёр (якая гэта была тады рэдкая прафесія, якая фігура — шафёр!), перакусваючы па прыпынку, гаварыў камусьці з дзвярэй адчыненай кабіны:
— Бочек — объядение…
Ён еў «бочэк» — сёння мы кажам: карэйка — з сітніцай; я гэта бачыў, стоячы за тым, каму гаварылася. Смачна!..
Позняй дажджлівай восенню ў тым самым годзе шафёрскі вучань Міша, таксама фігура ў нашай зачуханай вёсцы, прынёс з Баранавіч страшную вестку. Па прыгавору «дараванага», палявога суда пазаўчора там павесілі дзевяць падпольшчыкаў-камуністаў. Сярод іх — Шурку, таго пажылога, шаноўна-саліднага шафёра з чырвона-белага аўтобуса «Крэсавяпка».