Выбрать главу

НЯДЗЕЛЯ

Купі мне самую большую кнігу. Купі мне дождж. Купі мне човен, Купі маленькую малпу, Купі гушкалкі I гэтую крычалку, у якую крычыць Дзядзька міліцыянер...
Я купіў марожанае, I гэтага ёй хапіла.

НАФТАВІКІ

Калі, нарэшце, корба Прабіла тоўшчу глебы I нафта чорнай кобрай Рванулася пад неба — Было дванаццаць з чвэрцю. Ўзляцела ўверх: —Дасталі-і!.. I ціш... Пасля, як чэрці, Ля шчыліны скакалі Усе, а кінахронік, Забыўшыся здымаць, Крычаў: . — Ну, дай гармонік! Хачу зайграць!.. А нафта ў неба біла, Спадала ўніз дугой, З'яднала і зрадніла Людзей паміж сабой. Біў прараб абцасам: — Беларуска! Жонка, смаж каўбасы На закуску. Зразумейце, Чэрці вы, Гэта ж скарб!.. Было дванаццаць з чвэрцю, I мне сказаў прараб: — Давай, пішы з абзаца, Ці як у вас там звычна: Навечна слава працы! БССР! I клічнік!

* * *

Шлях мой зямны, Айчына... На схіле кожнай вярсты Толькі ты за плячыма, Наперадзе — Толькі ты.
Існасць мая, Айчына... Не дзякую за карэнні... Дзякую за магчымасць Сумнення У несумненным.
Праўда мая, Айчына... З прыцемкаў сутарэнняў Бачацца Далячыні Светлага разумення.
Вера мая, Айчына... Дадзена птушцы і зверу Блакітна крычаць вачыма: — Веру! Веру! Веру!.. Вера мая... Айчына.

КЕВАЛАЧ

Ён жыў не як усе... Трымаў у вазах кветкі, На нітцы суравой насіў пенснэ, Штогод плаціў без спрэчкі ўсе узносы У карысць добраахвотных таварыстваў, Адпачываў не летам, а увосень, I ехаў не на поўдзень, а пад Мінск, I мерз там васемнаццаць дзён на дачцы, Падобнай на сабачую буду, Цягаў усюды за сабою скрыпку, Але ціхто, нідзе не чуў ніколі, Каб ён іграў на ёй або хаця каб Даваў камусьці іншаму іграць... Вось так ён жыў. А побач Жыў сусед і не трымаў У вазах кветкі, не насіў пенснэ, Заўжды з-за ўзносаў лаяўся, у жніўні Адпачываў, і ўсё на поўдзень ездзіў, I час ад часу сам іграў на скрыпцы, Але ніхто нідзе таго не бачыў, Каб ён насіў яе з сабой або хаця каб Даваў камусьці іншаму насіць... Так жыў сусед. Вось так яны жылі Адзін перад адным, нібы ў люстэрку, I, мабыць, нехта з іх Жыў так, як трэба, I нехта, значыць, Жыў наадварот.

* * *

Ну, вось і ноч. I ціха, як ніколі. Ды пошум дня у думках не аціх. Пакутн ы гуд — непадуладны волі, Забыцца на яго — напружвае мой слых Мацней, мацней... Дарма прасіць: «Даволі!» О, галасы людзей, і злых і дарагіх! Наканавана мне бясконца слухаць іх — I не уратаваць сябе ад гэткай долі!
...А пойдзе ноч на дзень — і ранак сінявокі Угледзецца ў акно — няма маіх турбот. Здзіўлюся толькі, што над хатай невысока Бязгучна праляціць аглухлы самалёт.

* * *

Туліцца бэз да зруба, Росны, світальны. Ты прашапчы мне: «Любы» — На развітанне.
Незбудаваны дом наш Поўніцца золкам. Блізка мяне ўспомніш — Буду далёка.
Вочы твае, дзе ранне Вечар знясіле, Будуць балець чаканнем На небасхіле...

ГЕРНІКА

Сны Азёрамі плешчуцца ля галавы, Азёрамі белых і чорных дажджоў, Азёрамі Вады і крыві.
Рукі закіну I зачарпну Далонямі — белых і чорных дажджоў, Далонню — вады, Далонню — крыві.
Прачнуся: далоні — Адна ў адной На падушцы, абступленай снамі, Напоўненай пухам, Сцягамі і зброяй.