Генерал-губернатар даў Саламеі двадцадь рэйтараў[48], каб злавіць злодзеяў, але тыя паспелі перайсці мяжу. Рэйтары і фурман лекаркі, па яе словах, скрыгаталі зубамі ад злосці, што ўпусцілі рабаўнікоў, прыгаворваючы: «Ах, чорт, збег лях, хахол, злодзей…»
Каб атрымадь назад сваю маёмасць, Русецкай давялося ехаць у Рэч Паспалітую, у Камянец-Падольскі. Ёй сказалі, што «амарат» хаваецца ў тутэйшым кляштары. Калі Саламея зайшла на споведзь у касцёл, да яе нечакана з-за калоны выйшаў былы яе каханак. Ён папрасіў не ўзбуджаць судовай справы, абяцаў аддаць грошы і рэчы. Саламея паверыла яму, аднак «амарат» вярнуў лекарцы далёка не ўсё, што забраў.
Пасля ўсяго гэтага знясіленая, стомленая жанчына адмовілася ад думкі ехаць у Пецярбург. Яна засталася жыць у валынскім горадзе Дубна. Выдала замуж старэйшую дачку Канстанцыю. Перавезла з Львова ў Камянец-Падольскі сына Станіслава, які вучыўся ў школе. Але вандроўная душа Саламеі зноў клікала ў дарогу. Яна пераязджае ў малдаўскі горад Хоцін[49], размешчаны недалёка ад Камянца, на Днястры, але з другога боку мяжы, у турэцкіх уладаннях. Тут яна паспяхова лячыла самых розных людзей, але неўзабаве была абвінавачаная ў тым, што дапамагла аднаму жыхару Хоціна ўцячы за Днестр, у Рэч Паспалітую, і зняволеная. Дванаццацігадовы сын, даведаўшыся пра бяду, прыехаў у Хоцін і за грошы дамогся яе вызвалення.
ЗНОЎ У СТАМБУЛЕ
Пасланцы вялікага янычар-агі * Напад нагайцаў * За манастырскімі мурамі * Прыдворная лекарка султанскага гарэма * Малюнкі жыцця ў сталіцы * Падарожніца збіраецца ў Палесціну
Пра тое, што Русецкая знаходзіцца на турэцкіх землях, даведаўся камандуючы янычарскім войскам — вялікі янычар-ага. Яго пляменніца ў маладыя гады страціла зрок. Янычар-ага паслаў па акулістку сваіх людзей.
Па дарозе з Ясаў у Бухарэст Саламея і яе спадарожнікі праязджалі праз гарадок Факшаны. Стаяў ён на невялічкай рацэ, якая аддзяляла адно ад другога румынскія княствы Малдову і Валахію. У гэтым часе нагайскія татары, якія качавалі па Буджаку[50], пераправіліся цераз Прут і зрабілі набег на румынскія землі. На другі дзень раніцою, пасля таго як Саламея пераначавала ў Факшанах, слугі паведамілі ёй, што нагайцы схапілі некалькі жыхароў паблізу горада і забралі іх у рабства. Туркі, якія суправаджалі лекарку, хуценька запрэглі ў вазок коней і пагналі іх да праваслаўнага манастыра[51], які, на шчасце, быў недалёка. Яны паспелі праскочыць у двор, і брама зачынілася.
За манастырскімі мурамі тоўпіліся дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны. Яны голасна гаманілі, радуючыся, што ўратаваліся ад смерці. Рыкалі сагнаныя ў манастыр каровы, ржалі коні, бляялі авечкі. Туркі, верныя Саламеіны слугі, ледзь знайшлі лапік вольнага месца (і то папярэдне разагнаўшы жывёлу і паціснуўшы людзей), каб паставіць вазок.
3 вышыні манастырскіх сцен было відаць, як нагайскія коннікі ўварваліся ў мірны горад, рабавалі, бралі ў палон жанчын і дзяцей, зганялі скаціну і коней. Качэўнікі падпальвалі дамы. Едкі дым слаўся над Факшанамі…
Дзевяць дзён і начэй доўжылася аблога. 3 царквы даносіўся мерны звон, спевы манахаў, якія пасылалі малітвы ўсявышняму дзеля збавення ад бязбожных «агаран»[52]. А, па іроніі лёсу, іншыя «агаране» — туркі, разам з румынамі баранілі манастырскія муры ад качэўнікаў.
Саламея падчас аблогі сядзела ў вазку. Нарэшце туркі і румыны паслалі нагайцам выкуп: рысістага каня, золата, дарагія футры, і толькі тады атаман з войскам адступіў ад сцен манастыра. Пасля таго, як аблога скончылася, ужо знаёмаю дарогаю лекарка са сваімі спадарожнікамі рушыла на поўдзень.
У турэцкай сталіцы Русецкая хутка заваявала давер і павагу, бо надта паспяхова лячыла сваіх пацыентаў і пацыентак. Пляменніцу вялікага янычар-агі яна пазбавіла ад слепаты за сорак дзён. Лячыла таксама сёстраў султана Мустафы III Айшэ і Асму. Яе парады і дапамога былі патрэбныя і ў султанскім гарэме, куды яе часта запрашалі. Неўзабаве Русецкая стала прыдворнай лекаркай гэтага гарэма.
У 1760 годзе разам з пасольствам Рэчы Паспалітай у Стамбул прыехаў васемнадцацігадовы сын Саламеі Станіслаў, які выхоўваўся ў Камянцы-Падольскім. Маці вельмі прасіла сына застацца з ёю, але ён не паслухаўся і паехаў назад на Украіну[53].
Засмучаная адмоваю, Саламея вырашыла наведаць Палесціну і Егіпет — «святыя мясціны», каб суцешыць душу і сэрца. Ці здзейсніла яна свой намер, нам невядома.
49
Цяпер раённы цэнтр Чарнавіцкай вобласці УССР. У XVII стагоддзі быў важны стратэгічны пункт у барацьбе Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй. У 1621 годзе войска на чале з вялікім гетманам Я. К. Хадкевічам (каля 70 тыс. чал.) атрымала пад Хоцінскай цытадэллю слаўную перамогу, разбіўшы 150-тысячнае турэцкае войска султана Асмана ІІ, а ў 1673 годзе войскі Я. Сабескага перамаглі тут 65-тысячную армію Хусейна-пашы.
51
Пад Факшанамі ёсць два манастыры: святога Самуіла і святога Яна. Незразумела, пра які з іх ідзе гаворка ў запісках Саламеі Рўсецкай.
53
Станіслаў Піхельштэйн (Пільштын — так ён называўся ў дакументах) пазней стаў кур'ерам польскага посольства Ў Стамбул. Вывучыўшы турэцкую і італьянскую мовы, у 1779 годзе быў першым перакладчыкам посольства, у 1786 годзе пераехаў у Камянец-Падольскі, служыў там пагранічным перакладчыкам; у 1795 годзе, калі горад быў акупаваны Расійскай імперыяй, перайшоў на расійскую службу. Удзельнічаў у перагаворах аб далучэнні да Расіі Бесарабіі. Памёр каля 1820 года. Яго сын Вікенцій быў рускім генералам і жыў у Адэсе. У канцы XIX стагоддзя ў Камянцы-Падольскім жыў унук Саламеі Русецкай Аляксей Вуцкі.