Выбрать главу

А цяпер усё гэта набывае іншы сэнс. Далучыліся сюды і пісталетныя стрэлы, што ляскалі паміж аўтаматнымі чэргамі. Мнагавата іх было для аднаго афіцэра. Выходзіць, «арыштаваныя» — дадатковая ахова. Безумоўна, трох аўтаматчыкаў на воеем чалавек мала, каб ездзіць у адкрытым кузаве ў цемры па глухіх вуліцах. Але разам з тым, навошта столькі аховы, калі ўся аперацыя праводзілася, каб даць яму ўцячы? Ахоўвалі Івана? А можа, наадварот, уцёкі арганізавалі яму, Івану, а вартавалі яго, Шабовіча? Каго ж лавілі, што нарабілі столькі страляніны? Што з Іванам? Удалося яму ўцячы?

Ні ў адной аперацыі — а падпольшчыкі правялі іх нямала, складаных, хітрых, — не прыходзілася рашаць столькі задач адначасова. Разгадаць намер ворага немагчыма — як ні ламай застылую галаву. Перахітрыць можна хіба адным: невытлумачальным, непаўтаральным, хітрым дзеянням камбінатараў з СД супрацьпаставіць гэткія ж свае дзеянні — такія, каб не ўкладваліся ў логіку майстроў вышуку, аблаў, правакацый.

I першы яго ход…

3

Развіднела, калі дабраўся да дома, з якога ўвечары іх узялі, — да паліцая Чурсіка.

Весніцы былі зачынены. Пераскочыў цераз плот, патрабавальна і пагрозліва забарабаніў у акно, так маглі стукаць толькі немцы ці паліцаі. Край коўдры, якой было занавешана акно, падняла гаспадыня. Пазнала яго і… не ецяміла, з якой мэтай мог з’явіцца такі госць, пэўна, падумала, што і Стася адпусцілі, як яе Васіля, і чалавек прыйшоў па сваё паліто.

Хрысціна паспешлша адчышла дзверы.

Шабовіч адразу ўбачыў, што гаспадар дома: на касяку дзвярэй на цвіку вісела кабура, незашпіленая, тырчэла ручка пісталета. Там жа яна вісела і тады, калі яны гулялі ў карты. Стась прыгадаў, што ўвечары ў яго, не першы раз, з’яўлялася спакуса на развітанне прыхапіць гэты пісталет. Не, разумеў, безумоўна, што нельга, але за карцёжнай гульнёй чаму не павесяліць сябе гарэзлівай думкай: кабура была ўвесь час перад вачамі.

Афіцэр СД перш-наперш зняў з цвіка кабуру; бадай, гэта была адзіная рэч, якую забралі пры арышце.

Закрыўшы кабуру сабой, непрыкметна сунуў пісталет у кішэню пінжака.

— Васіль дома?

— Пад раніцу вярнуўся. Ні жывы ні мёртвы. Перакалеў дужа. Гэта ж і ты, Стасік, у адным пінжачку. Грэйся. Я грубку напаліла. Самагонкі даць? Васіль пакуль не выпіў ды на гарачы чарон не лёг, сагрэцца ніяк не мог, калаціла яго, як пры трасцы. Дурныя нейкія, гестапа гэтае, — сваіх апаюць. Дакументы хоць паглядзелі б. У магілу маглі чалавека загнаць. Як шчэ абыдзецца… Каб запаленне не схапіў…

— Адагрэеш.

I тут азваўся гаспадар, сонна праскрыпеў:

— Хто там?

Пасля перажыванняў, астуджанасці, сугрэву добрай порцыяй самагонкі і гарачым чараном не адразу прачнуўся, не адразу прыйшоў да памяці.

— Я, Васіль. Я. Шабовіч.

Уміг паліцай выскачыў з-за перагародкі. Быў ён у світэры — грэў прастуджаныя грудзі, у брудных сподніках.

— Ты? Ты?! Як ты?

— Як і ты.

— Цябе адпусцілі?

— Я ўцёк.

— З турмы?

— З турмы.

— Ой, Стасік! — пляснула далонямі Хрысціна.

— Ста-а-сік! — перадражняючы, загаласіў Чурсік. — Пацалуйся са сваім Стасікам. Каго ўпускаеш, разява! — і кінуўся да дзвярэй, сарваў з цвіка кабуру, але, па вазе адчуўшы, што яна пустая, шпурнуў пад стол і сам сагнуўся, быццам яго ўдарылі ў жывот, заенчыў.

— Не галасі. Пісталет твой у мяне. Сядай, пагаворым.

Чурсік паслухмяна і панура сеў на крэсла каля стала.

Хрысціна сунулася ў спальню.

— Ты куды?

— Штаны Васю дам. I валёнкі.

— Штаны дай. Без штаноў — якая ўлада!

Чурсік узняў галаву, здзіўлена паглядзеў на Шабовіча. А той глядзеў у акно: па вуліцы ішлі людзі, спяшаліся на працу, парадак у немцаў строгі.

— Ты яшчэ жартуеш?

— А чаму мне не жартаваць? Прыйшоў у госці…

— У госці…

— Ты не лічыш мяне госцем? Дарэмна.

Хрысціна прынесла штаны і валёнкі, але Чурсік штаны не надзеў, толькі сунуў ногі ў валёнкі, падлога халодная, вярталася нутраное адчуванне холаду, ад якога пачынала калаціць. А ён не хацеў, каб закалаціла так, як у першыя хвіліны, калі ён вярнуўся дадому, не хацеў, каб гэты нахабнік Шабовіч падумаў, што яго трасе ад страху.

Стась абышоў вакол стала і спыніўся перад ім.

— Цябе нябось у легкавушцы везлі? З прабачэннямі. Памыліліся ці сыгралі спектакль?

— Які спектакль? — шчыра не зразумеў Чурсік.

— Ты нас выдаў? Прызнавайся!

Паліцай падхапіўся з крэсла, закрычаў:

— Не выдаваў я! Адкуль я знаў, хто вы! Чорт вас ведае! Думаў — свае людзі.

— Не крычы, дзіця разбудзіш, — знарок шэптам, пагрозлівым шэптам загадаў Стась. — А мы і ёсць свае. Мы — свае! Разумееш?