— Ох, як я любіла яе! А цяпер не люблю: цяжка нашым хлопчыкам — сляды застаюцца.
Золатава зіма не хвалявала ні хараством, ні праблемамі. Звярнуў увагу хіба на тое, што кухарка стала добрая з ім, а то ваўчыцай глядзела. Пацешыўся міг, што, маўляў, і да яе даходзіць яго роля. Але іншым была занята галава.
Учора даў шыфроўку, што затрымаў агента-правакатара, які выдае сябе за падпольшчыка з Мінска. Вызначыў, што спадзяецца мець болып глыбокую інфармацыю. Дарэмна паспяшаўся, відаць. Як яе выбіць, гэтую інфармацыю?
Наведаў арыштаванага. Напісаў ён больш сцісла, але і больш лагічна тое, што расказваў. Ніводнага новага нюансу. Ні абсурду, ні супярэчнасці. Свярбелі рукі выпрабаваць даўно набытыя прыёмы допыту. Стрымаўся.
Непакоіла адсутнасць Іванова, доўга ён праводзіць такую дробязную аперацыю. Іваноў майстра на тое, чаго ніхто не ўмее. А на такой дробязі можа паслізнуцца, чаго добрага, наскочыць на паліцэйскіх, шныраць тут. Пашкадаваў, што сам не паехаў, каб падстрахаваць намесніка ў далікатнай аперацыі.
Не, Іваноў чалавек надзейны. З’явіўся са звялым, насмерць перапалоханым, пасінелым пацаном, прывёз яго на карку каня, як пакамечаны куль саломы. Скінуў на зямлю, як халодны снег.
— Во, камандзір, шпіёніў каля лагера, падлічваў нашых.
Хлопчык заенчыў:
— Дзядзечка, не шпіёніў я і нічога не бачыў. Я дровы сек у лесе. Каня ў нас няма. Ў хаце малыя мерзнуць. На сабе насілі з маткай. А тут сняжок выпаў. Можна на самацяжках.
— Кажы: хто цябе паслаў?
— Матка паслала, ды і сам я…
— Шпіёніць хто паслаў?
Малы заліўся слязамі.
— Не шпіёніў я, дзядзечка. Ніхто мяне не пасылаў. Хіба мяне маглі паслаць? Дзядзька Пятро ў партызанах.
— Расстраляем? — наганяў страху Іваноў.
У хлопчыка пачаўся панос, ледзьве паспеў спусціць порткі.
— Не спяшайся. Няхай пасядзіць падумае.
Шабовіч зразумеў, што яму падсадзілі «качку», здзівіўся і абурыўся, што для мэты такой выкарысталі дзіця. I зноў падумаў, што гэта фашысцкі атрад, а ўсе размовы, якія чуў праз сцяну, прызначаліся для яго. Але навошта такая інсцэніроўка? Дзеля чаго столысі людзей імкнуцца даказдць, што ён знаходзіцца сярод савецкіх партызан? За каго яго прымаюць? I што яшчэ ім трэба? Пра падполле ён расказаў усё, што ведаў, у чым цяпер раскайваецца. Той, што дапытвае, учора вельмі цікавіўся Кавалёвым. Але не ведаў ён такога кіраўніка, пачуў гэта прозвішча зусім нядаўна, перад сваім арыштам, сказаў Піліп Станулін, што чалавека, які кіраваў імі, арыштавалі і, можа быць, зламалі, бо возяць па заводах, і ён нібыта заклікае адмовіцца ад барацьбы, кажа, што абух, маўляў, бізуном не перасячэш. Праўда, Станулін выказаў і сумненні ў здрадзе гэтага чалавека, сказаў, што пра выступленні яго гавораць, але ніхто з нашых не чуў. Адзін з падпольшчыкаў бачыў Кавалёва пад канвоем, счарнелага, у даўгім паліто, мокрым знізу; выказаў меркаванне, што ў таго перабіты мачавы пузыр.
Але нават гэтага Шабовіч не сказаў «грамздзяніну начальніку».
Хлопчыка стала шкада. Адразу ўбачыў, што не па сваёй волі ён трапіў сюды, не атрадны падшыванец, які згадзіўся на ролю «падсаднай качкі». Напалоханы так, што яго праняў панос. Двойчы садзіўся на асінавае вядро, якое на ноч пакідалі для яго, ды ён учора абвясціў галадоўку, так і сказаў свайму следчаму. Той крыва ўсміхнуўся.
— Пагаладай.
Распытаў хлопчыка, хто ён, адкуль, як трапіў сюды. I з расказу яго выцякала, што атрад правакацыйны, што партызаны з гэтага атрада не прыходзяць у іх вёску, а яна ж недалёка; з іншых атрадаў прыходзяць. Таяла Стасева надзея, што ўсё ж высветляць, хто ён, як паабяцаў барадаты камандзір, маўклівы, але з добрымі вачамі, глядзеў на яго спачувальна. Ці не таму «грамадзянін начальнік», — хто ён тут — прадстаўнік нейкага вышэйшага органа? — рашуча адхіліў яго просьбу, патрабаванне пагаварыць яшчэ раз з камісарам і камандзірам.
Ёсць загадкі. Ёсць сумненні. Не, светлячок надзеі яшчэ свеціцца. Але наступіў стан, калі ён думаў не пра сябе, не пра сваё жыццё — пра Аксану. Як папярэдзіць, каб яна не апынулася тут? Ах, Міколка, Міколка, не той атрад ты адшукаў. Няхай Міколка дзіця яшчэ, як і гэты Адась, ім лёгка затлуміць галаву. Але Ганна… Выходзіць, ачмурылі навакольных людзей. Ох, як трэба і іх папярэдзіць, даверлівых сялян!
Як, што перадаць праз Адася — так, каб гэты не зразумеў, а Ганна і Аксана зразумелі. Нічога не мог прыдумаць. Хлопчык усё ж падсаджаны, напалоханы і клятвы яго, піянерскае слош, што будзе маўчаць, нічога не вартыя.
Прыйшоў Бязносы. На яго, Шабовіча, ніякай увагі: маўляў, справа даўняя і забытая. Сказаў Адасю: