Выбрать главу

- Так, так! Я толькі што хацела сказаць тое самае.

- Адгадала загадку?- спытаў Капялюшкік у Алісы.

- Ой не!- адказала тая.- І якая адгадка?

- Не ведаю,- сказаў Капялюшнік.

- Я таксама,- паведаміў Заяц.

Аліса стомлена енкнула:

- Вы б маглі прыдумаць лепшы спосаб бавіць час, чым загадкі без адказу!

- Калі б ты ведала Час, як я,- сказаў Капялюшнік,- ты б так пра ЯГО не казала.

- Не разумею пра што вы кажаце,- заўважыла Аліса

- Канечне ж не!- казаў Капялюшнік ганарліва падняўшы галаву.- Ты жа ж пэўна ніколі і не размаўляла з ЧАСАМ.

- Ніколі,- асцярожна заўважыла Аліса,- але аніраз думала, як бы змарнаваць час на сумотных занятках.

- Ах! Марыць Час!- казаў Капялюшнік.- Ён не любіць калі яго мораць. А была б ты з ім у сяброўскіх адносінах, Ён бы зрабіў бы дзеля цябе, што заўгодна. Уяві, а восьмай гадзіне ранніцы трэба пачынаць заняткі ў школе, ты шэпчаш Часу слова-другое. Гоп! І твой гадзіннік пачынае хутка круціцца! Вось, і ужо вялікая пераменка і абед!

- Шкада, што ў мяне так ужо не атрымаецца,- шэптам енкнуў Заяц

- Было б канечне добра,- уголас задумалася Аліса,- але ж я так хутка не паспею згаладацца.

- Ну з гэтым няма праблем,- сказаў Капялюшнік,- бо ты можаш трымаць Яго а палове на другую, так доўга, як хочаш!

- І вы гэтым СПОСАБАМ карыстаецеся,- спыталася Аліса.

Капялюшнік маркотна захістаў галавой.

- Нажаль не,- адказаў Ён.- Мы пасварыліся з Ім у мінулым сакавіку, як раз перад тым, як ЁН звар’яцеў.

Капялюшнік паказаў лыжкай на Сакавіцкага Зайца

- Як раз быў ганаровы канцэрт, які ладзіла Чырвовая Каралева і я там спяваў:

“Кажаночак мой мігці!

Памажы цябе знайсці!”

- Ці ведаеш ты гэту песню?

- Штось падобнае чула,- казала Аліса.

- Калі ведаеш працяг,- казаў Капялюшнік,- дапамагай:

“Па-над Светам ты лятаеш,

Нібы імбрык з небакраю.

Кажаночак мой мігці...”

Тут Соня схамянулася і пачала спяваць у сне:

- Мігці, мігці, мігці, мігці...

І спявала так доўга, што яе вымушаны былі штурхнуць.

- Толькі я скончыў першы куплет,- працягваў Капялюшнік,- як Каралева ўскочыла і заенчыла: “Ён забівае наш час! Адсячы яму галаву!”

- Якая дзікасць! - усклікнула Аліса.

- І вось з гэтага моманту,- жаласліва працягваў Капялюшнік,- ЁН нас кінуў! І ў нас заўсёды а шостай вечара!

- Час піць гарбату!- здагадалася Аліса.- Дык вось чаму ў вас так многа посуду?

- Так,- сказаў уздыхаючы Капялюшнік,- мы заўжды п’ем гарбату, мы нават не маем часу памыць посуд.

- І вы папросту рухаецеся па коле. Так?- спытала Аліса.

- Зразумела,- адказаў Капялюшнік.

- А што будзе, калі вы пройдзеце ўвесь стол?- рызыкнула спытаць Аліса.

- Набудзем новы посуд,- абарваў іх размову Сакавіцкі Заяц і пазяхнуў.- Вы мяне стамілі. Хай цяпер юная ледзі нам штось раскажа.

- Я нават не ведаю аб чым,- адказала Аліса, спалоханая гэткай прапановай..

- Ну, хай тады расказвае Соня,- Заяц і Капялюшнік закрычалі.- Прачынайся, Соня!

І яны сціснулі яе з абодвух бакоў. Мыш-Соня павольна расплюшчыла вочы.

- Я не сплю,- сказала яна сіплым слабым голасам,- я чула кожнае ваша слова.

- Раскажы нам якуюсь гісторыю,- запатрабаваў Заяц.

- Так, калі ласка!- узмалілася Аліса.

- Толькі хутчэй,- дадаў Капялюшнік,- ці заснеш раней, чым скончыш.

- Жылі сабе тры сястрычкі,- шпарка пачала Соня,- якіх клікалі Элсі, Лэйсі і Цілі. І жылі яны на дне глыбокага калодзежа...

- А чым яны там сілкаваліся?- спыталася Аліса, якую заўжды цікавілі пытанні аб разнастанай ежы і пітве.

- Яны спажывалі патаку,- адказала Соня падумаўшы хвіліну-другую.

- Калі б яны спажывалі толькі патаку,- мякка заўважыла Аліса,- яны б хутка захварэлі.

- А яны і захварэлі,- адказала Соня,- і ДАВОЛІ моцна.

Аліса паспрабавала ўявіць падобны дзіўны лад жыцця, але ж заблыталася яшчэ горш, таму працягнула:

- А чаму яны жылі на дне калодзежа?

- Ці хочаш яшчэ гарбаты?- заботліва спытаўся ў Алісы Заяц.

- Я пакуль анічога не піла,- пакрыўджана адказала дзяўчынка,- таму не магу спажыць ЯШЧЭ.

- Ты пэўна хацела казаць, што не можаш узяць МЕНЕЙ,- заўважыў Капялюшнік,- таму што ўзяць БОЛЬШ, чым анічога, значна лягчэй.

- А ў вас ніхто і не пытаўся,- сказала Аліса.

- А хто цяпер робіць заўвагі!- трыўмфуючы заўважыў Капялюшнік.

Аліса нават не знайшла, што адказаць, таму самастойна наліла сабе гарбаты і зрабіла бутэрброд, а потым зноў накіравала Соне сваё пытанне:

- Чаму яны жылі на дне калодзежа?

Соня зноў думала хвіліну ці дзве, а потым адказала: