Выбрать главу

- Таму што гэта быў патачны калодзеж.

- Няма такіх,- пачала Аліса абурана, але Капялюшнік і Заяц пачалі на яе шыкаць, а пакрыўджаная Соня заўважыла:

- Калі ты такая разумная, можа скончыш гісторыю сама?

- Ёечкі, не! Калі ласка, працягвайце,- пакорліва прамовіла Аліса,- Я болей не буду вас перарываць. Можа дзесці адзін ёсць.

- Зразумела ж, толькі адзін,- злосна сказала Соня, але згадзілася працягваць.- Дык вось, гэтыя тры сястрычкі вывучалі...

- Вывучалі што?- спытала Аліса, забыўшы пра свае абяцанні.

- Патаку,- нават не падумаўшы адказала Соня.

- Мне патрэбна чыстая чашка,- перарваў размову Капялюшнік,- рухаемся на адно месца.

Ён сеў на новае месца, Соня села на яго папярэдняе, Заяц на месца Соні, а Аліса на тое, дзе толькі што сядзеў Заяц. Капялюшнік адзіны,хто атрымаў ад гэтага выгоду, а Алісе было горш за ўсіх, бо Заяц, толькі што кінуў у талерку малочнік.

Аліса не жадаючы больш пакрыўдзіць Соню, асцярожна спыталася:

- Прабачце, я не надта зразумела. Дзе яны бралі патаку?

- Ты ж можаш браць воду з “вадзянога калодзежа”,- заўважыў Капялюшнік,- дык чаму нельга выцягнуць патаку з “патачнага”. Дурнічка.

- Але ж яны жылі на дне?- запыталася Аліса ў Соні, быццам не пачула заўвагу Капялюшніка.

- Зразумела,- адказала Соня,- на самым глыбокім дне.

Падобны адказ надта засмуціў бедную Алісу, дзякуючы гэтаму Соня магла колькі часу гаварыць без перапынення:

- Яны вывучалі патаку,- працягвала Соня, пазяхаючы і паціраючы вочы, бо зноў засынала,- і разнастайныя рэчы, якія пачынаюцца на “М”.

- Чаму на “М”?- спытала Аліса.

- Чаму не?- заўважыў Сакавіцкі Заяц.

Аліса замаўчала.

А Соня ўжо паспела заплюшчыць вочы і заснуць, але пасля штуршка Капялюшніка, яна прачнулася з невялічкім енкам і працягнула:

- ... якія пачынаюцца на “М”: мышалоўку, месяц, мудрасць і мноства: ты напэўна чула выраз “вялікае мноства” - а хутчэй за ўсё ня ведаеш, як яго вывучаць.

- Вы ў мяне пытаецеся?- збянтэжылася Аліса.- Я не думаю...

- Тады і не кажы,- сказаў Капялюшнік.

Гэта ўжо было занадта. Аліса ў раз’юшанасці паднялася і пайшла прэч, Соня адразу ж заснула, а астатнія нават не адрэагавалі на Алісін сыход, хаця яна двойчы паварочвалася на іх, спадзеючыся, што яе паклічуць назад. Апошнім разам Капялюшнік з Зайцам запіхвалі Соню ў велізарны імбрык.

- Каб я яшчэ ТУДЫ вярнулася!- сказала Аліса, хаваючыся за дрэвамі.- Гэта самае бязглуздае чаяванне з тых, што я бачыла!

Толькі яна гэта прамовіла,як заўважыла дрэва з дзвярамі ў сярэдзіне.

- Так, так, цуды працягваюцца.- падумала яна.- Але ж сённе ўвесь дзень дзівосны. Лічу, што трэба туды пайсці.

Праз дзверы ў дрэве яна зноў патрапіла ў доўгую залу са шкляным столікам.

- На гэты раз я зраблю ўсё правільна,- сказала яна сабе, узяла са століка залаты ключык і адчыніла дзверы ў садочак. Потым пачала адкусваць кавалачкі ад грыба (што ляжаў у яе кішэні), пакуль не стала ростам у трыццаць сантыметраў, каб прайсці праз дзверы і ЎРЭШЦЕ патрапіла ў доўгачаканы прыгожы садочак, сярод яркіх кветак і прахалодных фантанаў.

Глава VIII

Каралеўскі кракет

Вялізны ружовы куст стаяў ля ўвахода, і ружы, якія раслі на ім, былі з большага белымі, але тры садоўнікі самааддана фарбавалі іх у чырвоный колер. Гэта моцна здзівіла Алісу і яна падкралася бліжэй, каб паслухаць, аб чым гамоняць садоўнікі, і вось, што пачула:

- Асцярожней, Пяцёрка! Ты ледзь не абліў мяне фарбай!

- А што я,- казаў Пяцёрка маркотным тонам,- гэта Сямёрка штурхнуў мяне!

На што Сямёрка маментальна адрэагаваў:

- Малайчына, Пяцёрка! Валі ўсё на іншых!

- ДОСЫЦЬ ТАБЕ балбытаць,- адказаў Пяцёрка,- я чуў, што Каралева збіраецца цябе пакараць!

- За што ўжо?- спытаў першы садоўнік.

- Гэта не ТВАЕ справы, Двойка,- акрысіўся Сямёрка.

- Не! Гэта АГУЛЬНЫЯ справы.- казаў Пяцёрка,- Ён ўчора прыцягнуў кухару замест звычайнай цыбулі, цыбуліны цюльпану!

Сямёрка кінуў свой пэндзаль аб зямлю:

- Ах! Як жа ж гэта не...- пачаў ён, але раптам убачыў Алісу, якая назірала за імі, следам за Сямёркай на дзяўчынку звярнулі ўвагу астатнія і кінуліся ёй у ногі.

- Скажыце калі ласка,- далікатна спытала Аліса,- навошта вы фарбуеце ружы?

Пяцёрка з Сямёркаю маўчалі, але выразна глядзелі на Двойку. Урэшце той прамовіў ціхім голасам:

- Ці ж вы бачыце, міс, гэта павінны былі быць чырвоныя ружы, а мы памылкова вырасцілі белыя, і калі Каралева даведаецца пра гэта, нам адсякуць галовы. Таму мы і спяшаемся паспець да яе з’яўлення...

У гэты момант Пяцёрка, сачыўшы за межамі сада, з тугою закрычаў: