- Каралева! Каралева!
Усе тры адразу ж кінуліся тварамі ў зямлю. Адчуўся гук мноства крокаў і Аліса азірнулася, каб убачыць Каралеву.
Першымі ішлі салдаты з дзідамі, такія ж квадратныя і плоскія, як садоўнікі, з рукамі і нагамі ў кутках. За імі па двая ішлі дзесяць лёкаеў з упрыгожваннямі ў выглядзе бубноў. Па-за імі парачкамі, узяўшы адно аднаго за рукі вясёла скакалі каралевічы і каралевішны, паўсюль упрыгожаныя сардэчкамі, паказваючымі іх прыналежнасць да чырвовай масці. Пасля ішлі госці - у асноўным суседнія Каралі з Каралевамі. Сярод іх Аліса пазнала старога знаёмага - Белага Труса, які з кімсьці ўзбуджана гаманіў, усміхаючыся адказам, і здавалася не заўважаў Алісу. Наступным ішоў Чырвовы Валет, які на аксамітавай падушачцы нёс каралеўскую карону. Напрыканцы гэтай грандыёзнай працэсіі выкрочвалі Чырвовыя Кароль і Каралева.
Першы час Аліса вырашала, а ці не кінуцца ёй на зямлю тварам, як гэта зрабілі садоўнікі, але не магла прыпомніць правілаў, якія абавязваюць гэта рабіць. “Да таго ж, каму патрэбна працэсія,- вырашыла яна,- калі ўвесь народ ляжыць тварам у зямлю, яны ж нічога не ўбачаць!” Так што яна засталася стаяць.
Праходзячы ля Алісы працэсія спынілася, і ўсе пачалі на яе паглядаць, а Каралева прамовіла:
- Хто гэта?- яна спыталася аб гэтым у Валета, які пакланіўся і ўсміхнуўся ў адказ.
- Ёлуп!- сказала Каралева і хістнула ў нецярплівасці галавою, потым павярнулася да Алісы і спытала ў яе.- Як твае імя, дзіця?
- Маё імя Аліса, з дазволу Вашай Вялікасці!- вельмі ветліва адказала яна, але пра сябе заўважыла,- Яны ж папросту картачная калода. І ці ж трэба іх баяцца?
- А гэта ХТО?- спытала Каралева, указваючы на трох садоўнікаў, што працягвалі ляжаць ля ружавых кустоў, паколькі тыя знаходзіліся тварамі на зямлі і нічым не адрозніваліся ад іншых; таму Каралева не магла зразумець, хто яны: садоўнікі, салдаты, лёкаі, ці тройца яе ж уласных дзяцей.
- Адкуль я ведаю?- адказала Аліса, здзіўленая сваёй храбрасцю,- МЯНЕ гэта не датычыцца!
Каралева адразу стала цёмна-чырвонай ад злосці, і сверлячы Алісу вачыма, закрычала, як дзікі звер:
- Адсячы ёй галаву! Хутка!
- Глупства,- заўважыла Аліса, моцна і рашуча, так што Каралева адразу ж замоўкла.
Тады Кароль узяў яе за руку і ціха прамовіў:
- Не злуйся, даражэнькая. Яна ж толькі дзіця!
Каралева вырвала сваю руку і звярнулася да Валета:
- Перагарні іх!
Валет выканаў прыказанне з вялікай далікатнасцю, адным толькі наском свайго чаравіка.
- Устаць,- прыказала Каралева пранізлівым громкім голасам, тады садоўнікі падскочылі і пачалі кланяцца ўсім : Каралю, Каралеве, іхным дзецям і іншым прысутным.
- Супыніцеся,- закрычала Каралева,- Мне з вас ужо моташна!- і павярнуўшыся да ружовых кустоў, працягнула.- Чым вы ТУТ займаліся?!
- Прашу прабачэння ў Вашай Вялікасці,- напалоханым тонам сказаў Двойка, прыхіліўшыся на адно калена,- мы толькі...
- Я бачу,- сказала Каралева, гледзячы на ружы.- Адсекчы ім галовы!
Працэсія пайшла далей, а трое з салдатаў, засталіся, каб пакараць садоўнікаў, якія пачалі шукаць аховы ў Алісы.
- Я гэтага не дазволю,- сказала яна і схавала іх у вялізным кветкавым гаршку, што стаяў побач. Тры салдаты пакруціліся хвіліну-другую, шукаючы садоўнікаў, а потым спакойна вярнуліся да астатніх.
- Ці адсеклі вы ім галовы?- крыкнула Каралева.
- Згубіліся іх галовы, з дазволу Вашай Вялікасці,- хорам адказалі салдаты.
- Выдатна,- моцным голасам адказала Каралева.- Ці гуляеш ты ў кракет?
Салдаты моўчкі глядзелі на Алісу, таму яна зразумела, што звяртаюцца да яе.
- Так!- громка адказала яна.
- Тады пойдзем!- узравела Каралева, і Аліса далучылася да працэссіі, крышачку здзіўленая свайму шчасцю.
- Які... які выдатны дзень сёння,- сказаў хтосьці з-за пляча. Аліса абярнулася і ўбачыла Белага Труса, які з непакоем на яе паглядаў.
- Так! Згодна!- адказала яна.- А дзе Герцагіня?
- Цішэй, калі ласка!- шпарка прашыкаў Трус. Потым баязліва азірнуўся, падняўся на мыскі і прашапатаў ёй у самае вуха.- Яна чакае смяротнага прысуду!
- За што ўжо?- пацікавілася Аліса.
- Вы сказалі: “Як шкада!”?- спытаў Трус.
- Я сказала іншае,- прамовіла Аліса.- Я і не думала яе шкадаваць. Я спыталася: “За што ўжо?”!
- Яна дала Каралеве па вуху...- пачаў Трус. Аліса голасна засмяялася
.- Аёечку! Цішэй!- напалохана зашапатаў Трус.- Каралева можа вас пачуць!.. Дык вось, Герцагіня спазнілася і Каралева сказала...
- Усім заняць свае месцы!- закрычала Каралева грымотапрадобным голасам, і прысутныя адразу забегалі сюды-туды, наскокваючы адно на аднаго. Але праз хвіліну-другую ўсё супакоілася, і гульня пачалася. Аліса вырашыла, што гэткай дзівоснай гульні ў кракет яна ніколі ў жыцці не бачыла - усё поле было ў рытвінах ды ўзгорках, мячыкамі былі жывыя вожыкі, малаткамі - фламінгі, а салдаты, устаўшыя ў мосцік на рукі ды ногі, працавалі варотамі.