Выбрать главу

Галоўнаю цяжкасцю, якую адразу ж зразумела Аліса, было кіраванне фламінгам - толькі яна знайшла добры спосаб утрымання яго за ногі і апусціла яго шыю, каб стукнуль па вожыку, як фламінга выгнуў шыю і, падняўшы сваю галаву, паглядзел ёй у твар такімі вачыма, што яна не змагла ўстрымацца ад смеху. А калі яна ўсёж зноў апусціла яго галаву, высветлілася, што яе вожык укаціўся даволі далёка. Да таго ж, на яе шляху паўсюдна трапляліся рытвіны ды ўзгоркі, а калі яна знайшла вожыка і чарговы раз сабралася рабіць удар, салдат, які працаваў яе варотамі, падняўся і сышоў у іншы бок поля. І хутка Алісе прыйшла ў галаву думка, што кракет - гэта самая цяжкая гульня ў свеце.

Гулялі ўсе адначасова, не чакаючы сваёй чаргі, а таксама ўвесь час біліся і сварыліся за вожыкаў. Даволі хутка гэта настолькі раззлавала Каралеву, что яна пайшла па полі, што хвіліну ўскрыківаючы: “Адсячы яму галаву!”, “Галаву ёй прэч з плячэй!”

Аліса пачала адчуваць сябе няўтульна. Канечне, яна пакуль не сварылася з Каралевай, але здагадвалася, што гэта здарыцца праз хвіліну-другую.

- А потым,- думала яна,- што бы са мною здарылася? Як жа ж тут любяць караць, я здзіўляюся, як тут увогуле хтосці застаўся жывым.

Аліса ўжо пачала шукасць магчымасці дзеля адыходу і задавала сабе пытанне, ці ж ёй атрымаецца зрабіць гэта, і не быць кімсьці заўважанай. Раптам, яна заўважыла ў паветры дзівосную выяву, якая спачатку яе азадачыла, але праз хвіліну-другую Аліса ўбачыла знаёмую ўсмешку і зразумела, што гэта аб’яўляецца Чашырскі Кот. Таму супакоілася і сцешылася тым, што будзе магчымасць з кімсьці пагаманіць.

- Як маешся?- спытала Усмешка, як толькі была поўнасцю сфарміраваная.

Аліса дачакалася калі з’явіцца хаця б адно вока і кіўнула галавой.

- Няма карысці з ім размаўляць,-вырашыла яна,- пакуль няма вушэй, хаця б аднаго.

Праз хвіліну з’явілася ўся галава, тады Аліса пакінула ў спакое свайго фламінга і пачала дзяліцца з Катом сваімі думкамі пра гульню, адчуваючы задавальненне ад наяўнасці добрага суразмоўцы. Кот жа ж, вырашыўшы, што і галавы дастаткова для гамонкі, далей не з’яўляўся.

- Яны тут увогуле не ведаюць, як гуляць,- жаласліва распачала Аліса,- і ўсе так жудасна спрачаюцца, што не магчыма пачуць нават саму сябе... А калі і ёсць якія правілы, на іх ніхто не звяртае ўвагі... І ты нават не ўяўляеш, як цяжка тое, што ўсе атрыбуты жывыя. Напрыклад, что рабіць, калі вароты, ў якія я павінна біць, сыходзяць у іншы бок поля... Я між іншым, павінна зараз біць па вожыку Каралевы, але той збег, як толькі заўважыў маё набліжэнне.

- А ці спадабалася табе сама Каралева?- ціхім голасам спытаў Кот..

- Ані,- адказала Аліса,- яна так занадта...- у гэты момант Аліса заўважыла, што Каралева наблізілася з заду і ўважліва падслухоўвае, таму працягвала,-... добра гуляе, што хоць кідай зараз жа ўсё аб зямлю і здавайся.

Каралева ўсміхнулася і пайшла далей.

- З КІМ ты тут размаўляеш?- спытаўся Кароль, які падышоў да Алісы і з зацікаўленасцю пачаў разглядаць галаву Чашырскага Ката.

- Гэта мой сябра – Чашырскі Кот,- адказала Аліса,- дазвольце мне вас пазнаёміць адно з адным?

- Ён мне не спадабаўся,- заўважыў Кароль,- але, калі жадае, хай пацалуе маю руку.

- Не, дзякуй!- адказаў Кот.

- Не грубі,- пакрыўдзіўся Кароль,- і не глядзі на мяне гэдак,- апошнія словы ён сказаў схаваўшыся за Алісу..

- Кошкі маюць права глядзець на каралей,- сказала яна.- Памятаю, што чытала аб гэтым у кнізе, хаця не памятаю ў якой.

- Не! Хай ён адыйдзе!- рашуча прамовіў Кароль і паклікаў Каралеву, якая праходзіла па блізу,- Даражэнькая! Зрабі з гэтым катом, што-небудзь.

Каралева мела толькі адзін спосаб уладжваць любыя справы.

- Адсячы ЯМУ галаву!- сказала яна, нават не азірнуўшыся.

- Пайду прывяду кáта,- шпарка казаў Кароль і збег.

Аліса вырашыла паглядзець, як працягваецца гульня, паколькі здалёк чула апантаныя крыкі Каралевы. Яна ўжо паспела асудзіць трох гульцоў, за тое, што прапусцілі сваю чаргу. Алісе гэта здалося дзіўным, паколькі гульня была ў такім бязладдзі, што яна ніколі не ведала, яе зараз чарга ці не. Таму вырашыла пайсці пашукаць свайго вожыка.

Ён быў заняты бойкаю з іншым вожыкам, што здалося Алісе добрай магчымасцю забіць аднаго другім. Адзінай цяжкасцю было тое, што яе фламінга паспеў збегчы ў іншы бок саду, дзе беспаспяхова пытаўся ўзляцець на дрэва.