Андрэй. Не, з гэтай прапановай трэба іменна да вас, таварыш дырэктар.
Ізабела, усміхаючыся, выходзіць яму насустрач.
Ізабела. Ну, выкладвай сваю рацпрапанову!
Андрэй. Ведаеш што, Іза? Сёння мы з табой ідзём да маёй маці. Адгаворак не прымаю. Ведаю — сход. Пойдзем адразу пасля сходу. Маці ўжо ведае і будзе чакаць.
Ізабела. Хм… У амёбы з’явіўся характар. Але як жа я пайду? У гэтым?.. А нічога іншага ў мяне няма.
Андрэй. Нічога. Абыдзецца. Няхай маці паглядзіць, якія ногі былі ў Венеры Мілоскай! Няхай усе глядзяць і зайздросцяць!
Ізабела. Няўжо?
Андрэй. Ну, калі ўжо дырэктар фабрыкі носіць такую спадніцу, значыць, у гэтым сапраўды нешта ёсць!..
Ізабела нечакана абняла Андрэя і пацалавала. І ў той жа момант вярнулася Божашуткава з вялікай лялькай у руках. Яна ўжо хацела нешта сказаць, але, убачыўшы Ізабелу і Андрэя, ціхенька зачыніла дзверы, прыхілілася да сцяны. І раптам заплакала так, што стала страшна. Як ёй хацелася б быць на месцы Ізабелы!
Але гэта немагчыма.
Па адзін бок дзвярэй смяюцца, шэпчуцца і цалуюцца два шчаслівыя чалавекі. Па другі бок — горка, несуцешна плача трэці чалавек, прыціскаючы да сэрца вялікую прыгожую ляльку. Нічога дзіўнага, такое жыццё…
Канец.