Выбрать главу
Прайдзі туркі-баркі, А клопат не састарыцца. I соліць Мінск гуркі, I хрэн дзярэ на тарцы.
Стаіць каля сцяны Прымоўклая старая. Тузе, Як з даўніны, У вочы пазірае.
I ў сонейка прыжмур Халодны на заходзе. Не грэе плечы мур 3 асенняй золлю ў згодзе.
Згубіла ўсё цяпло Шлякастая хусціна. Куды цяпло ўцякло? Нядоўга тут гасціла.
На печы Добрыя рэчы — Прыгадвае сон старэчы. Хоць прыказка гадам Пагрэць гатова плечы, Што засталася там, У вёсцы, Разам з печчу...

* * *

Хлеб фармавы, Ён цагліну нагадвае, Як новаспечаны урбаніст. Сына ратая Вітае над хатаю Дрэва, Што ў печ пасылала ліст, Каб падтрымаў, даланісты, Спадыспаду Бохан яшчэ не ачахлы Ад дыспуту 3 духам паганскім Бога агню. Бохан напомніць Валун на праталінцы Той, што ў вясновага сонца пытаецца, Ці не забылася на цеплыню.
3 коміна дрэва расце — I ўпіраецца У небасхіл дымавейны сук. Хлеб падавы. I чаму гэта раніца Пахне боханам 3 маміных рук?

* * *

Суровая нітка жыцця Не лезе ў шаршатку долі. Ад часу-краўца Ныцця Ніхто не пачуў ніколі.
I выюць турбот ваўкі, I золка ў зорнай паветцы. Гарбее кравец вякі. Суровая нітка ірвецца...
Не знойдзеш у стозе сноў Пранырлівую шаршатку. I вузел завязвай — I зноў Усё пачынай спачатку...

* * *

Загрузлі ў травах Сноў грузавікі, Што везлі ў дамавінах галашэнне. А ў партызанскім краі павукі Дагэтуль вяжуць сеткі, Як мішэні.

Чарсвяды

Далёка зязюля кукуе. Чакаюць яблыні лісця. Ігрушына цень прымярае. Канец зімавой нудзе! — Якую,        якую,             якую,— 3 пытаннем кнігаўка вісне,— Мне купіну выбраць з краю? Блакіт да твару вадзе.
У садзе яшчэ чарнарукім Карову пасе старая. I сам сябе трактар цягне — I чайкі ідуць баразной. I сіверна гукам і рухам, I песні самотна без гаю. Чарцям не сядзіцца ў багне — Шавеляцца пад рабрыной.
Магільнік вачыма сухімі 3 пагорку на свет пазірае. Кулік падсверыў калёсы I цвеліць: — Кулі! Кулі! Магільнік чакае — ўздыме Пагорка хваля сырая Рыбацкія душы ў нябёсы У вечных чаўнах — Калі?

* * *

У лета свае правы, У лета свае клапоты. Заходзяцца паплавы У прыцемку ад пяшчоты.
Траве Яшчэ сакаўной Не час у стагі вяршыцца, Ей хочацца варушыцца, Зялёнай стаяць сцяной.
Сланечніны вудаўё Згінаецца пад цяжарам. Атава возьме сваё. Рабіна ўзгарыцца жарам.
Чуваць, Як на цёплых гарбах На ўзмежках змрок прарастае. У красак адчайны пах, Трывожны, Як пры расстанні...

* * *

Хто з вас, каб з часу зусім не збіцца, Каб хоць на момант з тугой расстацца, У даўжэзных сказах Чыгункі сібірскай Расстаўляў рэдкія знакі прыпынкаў Станцый?

* * *

Звыкаць абшару да фарбаў шэрых. I хвалі ў ладкі б'юць памяркоўна. Прымераць марыць прымоўклы бераг На палец кладкі пярсцёнак чоўна. А заручылі яго з затокай, Да прорвы ў сваты ідзе ўсё роўна, Хоць аблачыны тугой высокай Прыемна кратаць пярсцёнак чоўна...

Заступнік подзвігу

Алесю Махначу

Граніт вуглее ў мураве, А мужная легенда крэпасці У ім адным Ва ўсёй канкрэтнасці Працягваецца і жыве.