Выбрать главу
I нейчы дах За іх хацінай Ляжыць, Нібы той конь стары 3 пераламанаю хрыбцінай, Што ўпаў, Не звёзшы воз з гары.
Жывёлка ёсць Апроч ката ў іх. I кажа, Стоячы ў раллі, Пра іх суседка, Як пра даўніх Людзей: — Жывушчыя былі...
Двары суседскія Трывала Затуленыя ад вятроў. Спагадных слоў Ім трэба мала, Як мала Пад паветкай дроў.
I вечарамі Алтарамі Гараць сузор'і, Нібы ўся Зямля малітву паўтарае За Барнасіху, Барнася...

* * *

Світанак скрыпіць на сырой назс, Раздзьмухвае мокрых лістоў іскрынкі. Брылькі падымаючы па чарзе, Паштарка корміць галодныя скрынкі.

* * *

Пасад і званняў абляціць лісцё, I застанецца голы ствол слупка Магільнага. I змесціцца жыццё У скупасці апошняга радка. Пра што ён скажа Чытачу жывому, Што цягне ўсё яшчэ Зямную стому?..

Петрусю Броўку ў дзень 75-годдзя

Тры чвэрткі веку — Тры маладзічкі Займаліся трывогамі надзеі. Спагадна поўня вечнасці глядзела, Як рунню прабіваліся радкі.
А дні ішлі. Юнацтвам пах чабор. Палілі змрок Чырвоныя рабіны. Лясоў наддзвінскіх Не драмаў дазор, I шчырасць далі блізкімі рабіла.
3 Ушаччыны — 3 крынічнай стараны — Брыў успамін Шляхамі баравымі. I помніў слых Цымбальны лад струны, I помніў верш Рачулкі кожнай вывіў.
Вёў горды шлях, Азораны з вясны Купалаўскім агністым запаветам. I клопатам дзяліўся Шар зямны 3 паўпрэдам мудрай радасці — 3 паэтам.
Маладзічок апошні У вятох Падступна перайшоў, Ды поўня справы, Якую ён адзін Адолець змог, Напоўнена святлом Вячыстай славы.

Году пеўня

Хвастоў густы вадаспад, Грабеньчыкаў зыркі золак Вясёлкамі ззялі ў сёлах, Нядзелілі далягляд.
Трон хісткі Цанілі свой Жрацы няспыннага часу, За раніцу і за красу Адказвалі галавой.
Гарластай вартай двароў У Жывалацы і ў Плеўне Драмаць не давалі пеўні Турботам гаспадароў.
Год пеўня, Вазьмі сабе У спадчыну вечны клопат. Хай крылаў трывогі лопат 3 дарог спакой не саб'е.
3 любоўю мудрасць жані. Хай сквапнасць не петушыцца Пажарам дай патушыцца, Адстоіцца цішыні!
У неба сонца малі, Адпрэчвай грымот надрывы, Будзі кожны дзень руплівы Пад мірнай страхой Зямлі!

Памяці Аркадзя Куляшова

Балюча ные на снезе след. Маўчыць палазня маладая. У дзень, Калі ён прыйшоў на свет, Ён гэты свет пакідае.
...Да дня сталіцу будзіў тэлефон — Ад весткі сцюдзёнай балесна. Няма таго, хто вёў на паклон Усіх Да роднага слова з маленства.
А слова бярог Для дарог і трывог Рупліўцам гордагаловым. Замоўклі вусны, Ды ён перамог У процістаянні са словам.
Яшчэ ідуць тэлеграмы, лісты, Віншуючы з днём нараджэння, Ды стыне спіна Надмагільнай пліты Ад смутнага нарачэння.
Балюча ные на снезе след. Маўчыць палазня маладая. У дзень, Калі ён прыйшоў на свет, Ён гэты свст пакідас.
Спынілася кола турботных дзён. Нябёсам журботна, зімова. Ён словам жыў, Жыць у слове ён Застаўся ў народзе, як мова.
Слязіна, Бачыць не замінай, Як ля труны пахіла Стаяць Алеся, Бацька Мінай I хлопцы з Брацкаіі магілы...

* * *