Выбрать главу
Ад цябе журбы не ўтаю, Той, што верыць дагэтуль маю. Запрашаю ў восень сваю, У зіму сваю Не запрашаю!

* * *

Алесю Звонаку

(14.11.1982)

Вы з той магутнай чарады Дваццатых, Вераю крылатых Гадоў, што ў нашыя гады Ляцелі густа, Ды жуды 3 сівых часін хапіла ў спратах.
Праз ростані, праз халады Пранёс ваш вырай малады, Збярог тугу па родных хатах, Дзе ад крынічнае вады Хмялее прыказка па святах. I ўчабарэлыя груды, I смех праталінак кірпатых Ад самай дарагой руды Быў даражэй сынам аратых. I слова матчына тады, Не згубленае ў тлумных тратах, Шукала ў родны край брады, Сябе гукала ў зябкіх шатах...
Вы бачылі — Цвітуць дзяды, Як ва ўспамінах ружаватых?! Няхай вядуць радкоў сляды, Не стомленыя ад хады, Шаноўніка гадоў крылатых За стол Багатай каляды!

Араты гісторыі

Эўгенісу Матузявічусу

Любоў не даюць на вынас, Як піва ў гастраноме. Дзядуля вясёлы Вільнюс 3 профілем вастраносым.
Табе фіміяму ўволю Порахам вечнасць дыміла. Упёрся ў каўнер ваколля Кадык гары Гедыміна.
Ты, мудра таленавіты, Спакойна глядзіш на славу, Пакінуў у спадчыну Вітаўт Размах і кулак не слабы.
Са збожжам легендаў Скрыні Былі з парахоўнямі помеж. Ты даў прытулак Скарыне, Купалавы крокі помніш.
Бяда малаціла цапамі — Аж гнуліся цапавільны. Вякоў нашых Ясная памяць, Араты гісторыі — Вільнюс.

* * *

У краме хлебнай чарга не менес. Жанчыны, Нахохленыя хлапчукі Падносяць касірцы 3 дробяззю жмені. Так Крошкамі кормяць Птушку з рукі...

* * *

Чакаю ў ціхай старане, Калі — маўчун зацяты — Валун Спытаецца ў мяне, Якія на яго спіне Няўмольнасць выб'е даты...
Пах забытай раніцы
Распушыўшы комінаў хвасты, Па сумётах крадуцца нясмела Хаты, Як заспаныя каты — Смажаніна смачна засквірчэла.

* * *

Жыцця кароткага растуць даўгі, I тленам мітусні завецца клопат. Сумленне цягне Свой апошні допыт. Зямныя ўсе Мізэрнеюць багі.
Імгненнаму зямному мурашу Недасягальны Застаецца Богам Той, хто душою ахрысціў душу, Непадуладны Похапным эпохам.

Маналог лугу

Скубіце ўсе мяне, Дратуйце капытамі — На голым лахмане Зноў зашчымлю атавай,
Упірыстай травой Аброць цяпла прывечу, Аседласці прабой Сарву ў адчаі вечным —
I захлыну абшар Зялёнаю крывёю.
Мне лівень-жыццядар Ахвяраваў прыволле.
Хай туману ланцуг Навязвае стагоддзі Пасціся на выгодзе. Насычу ўсіх. Я — луг!

* * *

Рабіце ўсё, што абяцалі Сваім знаёмым і сябрам: Яны нябожчыкамі сталі, I абяцанае не вам, А ім належыць, Гэта значыць — Належыць вечнасці, Яна Таўром маўчання хлуса значыць I праўду дастае са дна.
Не забывайце, што жывыя I вы датуль, пакуль за іх, Як вол той, Цягне ваша шыя Турботны воз, Пакуль не сціх У вашых душах голас сябра Напамінаннем вышыні, Каб праведная ўсмешка д'ябла Не далічыла вашы дні...

31 студзеня 1982 года