Выбрать главу
Заплюшчылася далеч, як сляпая. Яліна не страхае снег з пляча. Каб цішыню расслухаць, не хапае Прарэзлівага скрыпу крумкача.
А снег ідзе, ў нячутнасці ступае. I карчанее даланя ў карча. У неба ціха цепліцца скупая Бярозы ацалелая свяча.
А недзе ў незаснежаным Мілане На плошчы, як на выбітай паляне, Нібы з бяроз арган, грыміць сабор. Што белы гай, узнесеныя шпілі Даўно з хмурын вякоў пыхлівасць зб
Хто ўчуе вечнай чысціні дакор?

* * *

У кнізе скону Удоды і совы, У кнізе Чырвонай Народы і мовы.
Яна разбухае, Яна чырванее За нашу нахабнасць, За нашыя дзеі.
Зямля, не скраніся 3 арбіты надзённай, Чарнеючы ў кнізе Заходу чырвонай!

ВОСЕНЬ НА ВІТАШЫ

У сэрцы здрада грукала

Дарма.

Для ворагаў

Твае глухія дзверы.

Балгарыя —

Гранітная чашма,

Адкуль славянскі дух

Напіўся веры.

Сафія — Стэфану Паптоневу

Выводжу адрас трапяткі. Хай прывітальныя радкі Аблокаплыўнымі пантонамі Злучаюць берагі ракі,
Што выцякае з песні мамінай, Ракі, да макаўкі віроў Знаёмай позіркам кастроў, Заломам кожным, кожнай ямінай. I слала ў песні той свякроў Нявестку маладу У Дунай па ваду. А пакроў наганяў на зямлю абручы. Не стукні, не грукні, суды беручы.
Нясі вадзіцу паціхусеньку Ды стаўляй вадзіцу памалюсеньку, Каб твая вадзіца не пліхнулася, Каб твая свякроўка не абачхнулася...
Нявестка зацемна вярталася, Ваду з Дунаю несучы. Здаецца, свецяцца ў начы Сляды сафійскімі кварталамі, Іх студзяць вулачак руччы.
I ўзяць мне хочацца каромысел, Каб маму падмяніць, такі, Каб з праславянскае ракі Прагнаў спазнання смагу домысел I на вясёлцы нёс вякі.
Дагэтуль з песняю матулінай Імкнецца думка за Дунай. Вятрэц, агню не задзімай У хаце, гурбамі затуленай,— Дунай люляе: «Засынай...»
Я ў сон салодкі патанаю, Плыву па сінім па Дунаю... I з-пад забытае страхі я Зноў адрасу шапчу: Сафія.

Крона

Нібы ў зямлянку ў партызанскім лесе, Сыходжу ў ціхі прыцемак царквы. Вясёлкаю у німбавым акрэсе Праменіцца надзеі рух жывы.
Вякі прыступкаў ледзьве ўгнулі плечы. Яны ўздымалі веру да святла. Імгла сярэднявечча чалавечы Балгарскі дух прынізіць це змагла.
Абраза пяць вякоў не дазваляла, Каб за мячэць вышэй царква была. Нязломнасць у зямлю ішла трывала, Бо з каранёў расце святло ствала.
I вытрымалі карані. I крона Балгарскай мовы ў неба шле хвалу, Гаворыць з зорамі. Рунець спаконна, Уросшы ў глебу родную, ствалу!

Варненская восень

І.
Зглўхла белыя крыгі хваль На пясок, яшчэ не астылы, Налятаюць у цемры, Амаль Як зімы нечаканай крылы.
Мора дыхае Ці каваль Суцішае кувалды ўздрыгі? Змеркла даль Ці на крыгах хваль Пацяплелі аблокаў крыгі?
3 дна ўсплывае Бадзёрасць дня. Ветру млява лісты пашчыкваюць. I праз пальцы Цыкад пясчынкі Цэдзіць — Каб не заснуць! — Цішыня.
ІІ.
Пчолам хочацца Лета вярнуць. Чаіцца Далягляд белабрысы. Прапануе ў нябёсы зірнуць Указуючы перст кіпарыса. Вінаграду дзікага Плашч На сцяне Ды барвянасць глога. Зірк свой лашч Ды лірычна плач 3 імем творцы I духу святога...