Выбрать главу
Дата — Год сорак другі, рашучы — Ззяе лемяхом бяды ратайна. Успамін — Няўбачаны лазутчык — Сэрца ў партызанскі край вяртас.
Можа, гэта хлопцы Лабанковы Ці Машэраўскія аднагодкі, Лёс перахітрыўшы выпадковы, Аж дасюль вартуюць міг кароткі?
Быццам тут да мужнасці звыкалі, Дзе сталела праўда 3 іх бацькамі, Каб ісці за Леніным з вякамі Большасцю сваёй Бальшавікамі!

Пакуль

Пакуль мы ўсё, Што ўраз пусцілі прахам, Узновім зноў Па памяці гравюр, Нам доўга пакланяцца Рымам, Прагам, Зайздросна гледзячы На кожны мур.
Вядома, войны — I якія войны! — Упадабалі край наш 3 даўніны. Але ці кожны з нас Душой спакойны Жыве, не адчуваючы віны?
Жытло патрэбна, Неабходны крамы, Дзе будзе дзённы I надзённы хлеб. Ды ўсё яшчэ душа Імкнецца ў храмы. Іх не заменіць Дамавіты склеп.
Хоць можа стаць Свет Новаю Пампеяй, Памкненне не прыпыніцца нідзе. I кожны з нас Жыве сваёй надзеяй, Што светлы храм Нарэшце ды ўзвядзе!

Маленне камянёў

Мы, стрыманыя камяні, Трываем вежы, камяніцы. Вятры ў палях, Нас памяніце, Раса, Наш цень не абміні!
Мы — стомленыя валуны, Маршчыны зніклі з нашых шчокаў. Мы глухнем ад нахабных крокаў, Паны I сведкі даўніны.
3 нас кожны Прышлыя вякі Трымае на плячы балючым. Мы ўсіх дарог спатканні лучым, Сціскаем цішу ў кулакі.
Без нас бы гарады даўно Зрабіліся б забытым полем. Вас молім — Нас з тугою, з болем Успамінайце заадно!

* * *

Цадзі вачмі чужыя гарады, Нырай на дно адразнамоўных рэчак, Стамляйся ад красы, Як ад хады, Заблытвайся ў пытаннях недарэчных.
Чужых садоў уменне латашы За пазуху настрою, бы ў маленстве. Ды не спустошвай Храм сваёй душы, Калі ў чужыя ходзіш на маленне.
Пільнуй сваёй цікаўнасці гады, Пакуль не крыўдзіць іх абраза межаў. Старайся іншых зразумець, Тады Сябе самога, можа, зразумееш.

3вякоў

3 рэчкай часу гамоніць чарот, Збыльняжэлыя замкі прыгадвае. 3 лебядой Хлеб замесіць народ I ўсміхнецца бядзе Са спагадаю.
Дамалочвае слоў каласы, Засяваючы гоні былінамі, I ў гісторыю, Як у лясы, Адыходзіць ліхімі хвілінамі.

Сваяк салігорцаў

На даху храма святой Барбары — Спрыяльніцы ўсіх шахцёраў — У дождж Хімеры плачуць бабрамі, Чуллівы маючы нораў.
У храме ўпоплечкі са святымі Хто, некананізаваны, Як здань, У белай хламідзе стыне? Ікона не называе.
Адна рука каганец трымае, Бо ў пекле падземным змрочна, Сякеру-посах другая мае, Каб срэбра хто не сурочыў.
Хвартух скураны на спіне чарнее, Каб хутка ў забой спускацца, Нібы ў маленстве з горкі надзеі Зімой, Бо чакае праца.
I гэты храм, I талеры тыя, Што грэх адпусцяць без гора, Каб стаць упоплечкі са святымі, Рабіла ягоная змора.
У храм ішоў — Гул пагойдвалі крокі, Уздрыгвала Кутна Гора. Насамі нябеснымі круцяць прарокі, Трываючы дух шахцёра...

Гудзьба [1]

У гойклівым, далёкім спеве Народ успомніць сам сябе. Ні ў гневе, Ані ў пахвальбе — Ва ўпартасці надзея спее.
вернуться

1

Hudba — музыка (чэшск.)