Выбрать главу
У нетаропкай Новай Весі Загуў маўклівы рэстаран — Забыты танец гонкі стан Нясе ў замроеным акрэсе.
Па-добраму нязвыкла неяк Глядзець на ўчэпісты загар — Абцалаваны сонцам твар Ва ўсіх танцорак, як у жнеек.
Усмешка параўнае зубы Ці з жомчугам, ці з часныком? Гавораць рукі з праснаком, I збану з півам скокі любы.
А следам за таўстушкаю У скоках смех з частушкаю. Ад смеху ледзь трымаецца Частуха-ўсётрываліца: — Няма чаго маліцца, Калі з запазухі валіцца.
Пяюць частушкі не такія, А мне пачулася з Ушач Свая. Яе, прабач, чытач, Заглушаць ногі тупаткія. Сабе не давяраюць рухі. Смяецца танец, плача спеў. Сусед прыцішыць не паспеў Славянскі голас, вочы, рукі.
Пра тое, як перадыхнуць бы, Запалу думаць не з рукі — Ён паўтарае праз вякі: Не замаўкай у сэрцы, гудзьба!

Навальніца над Прагай

Куды так, Гледзячы на ноч, Бягуць трамваі ў небе недзе I дугамі з бязважкай медзі Зіхцяць, Сустрэўшыся наўскоч?

Марыі Форманкавай

У Вашых вуснах чэшская мова Гучыць, як малітва, Якую Пачуе Усявышні абавязкова I ў смутку па Вас Звякуе.
I столь паслухарні [2], Нібы скляпенне Касцёла, I ў светлым парыве Захоча выгукнуць захапленне Узнёслае AVE MARIA!

Манах

Хоць з ходу за парог, Зірyеш — аж кіне ў сцюжу: Кусціцца столькі рог, Не давядзі, бог, мужу!
Музейна па гадах Галінка калючэе. Адзін Алень-манах Складае выключэнне.
На вузлаватым пні I позірк самы строгі Не разбярэ ані, Ці кукішы, Ці рогі
Нясе на галаве, Нібы запас, Манах той? Халодны пал плыве Жывым бруйком пад нафтай.
Як рогі, Дык тады На паядынак весні Праз нетры, Праз гады Яму няма што несці.
У заглуш па ламу Заб'ецца, як прапажа. А кукішы каму Апроч сябе пакажа?

Сакрэт

У Інджыхоўскім Градцы Ёсць партрэт У замку на сцяне, Як цень ад славы. Штурхае рыфма Расказаць сакрэт, Які сюжэт Даў думцы ход рухавы.
За гаспадыню Хмуры замак меў Калісьці паню Жудасную, злую. Даў мастаку заказ Капрызны гнеў — Хай добрую, прыгожую малюе!
Партрэт узнёслы Звыявіў мастак. На крэсле побач Сучка з тварам пані. Падчас мастак Гаворыць праўду так, Што праз вякі Над пыхай кпіць устане!

Залатая душа

Як вулейчык да вулейчка, Стаяць дамы. Пытае Злата вулічка, Адкуль здалёку мы.
Са стараны Скарынавай, 3 даўгой зімы Да старыны Сябрынаю Прыйшлі дзівіцца мы,
Тут кніжнікі і схімнікі Жылі, Калі Бяссоннікі алхімікі Падлік-разлік вялі, Над золатам вядзьмарылі Адны ўначы, Хаваючы за хмарамі Ад кутых скрынь ключы.
Ключамі тымі звонячы, Кульгавы гром Спускаецца апоўначы Дасюль са стром. Размотваецца шпулечка Сцяжын-шляхоў. Нікому Злата вулічка Не выдасць даўні схоў.
Частуе півам, каўкаю I тлуматой, Яшчэ знаёміць з Кафкаю — Ён жыў на залатой.
Навала адусюлечы Ішла слатой. Як ты ўцалела, вулічка, 3 душою залатой?!

* * *

Пасля сябе пакінулі даўгі Адны, Пражыўшы ўсе скупыя сродкі. Людской душы Адроўі, берагі Прайшлі сваім радком За век кароткі.
вернуться

2

Poslucharna — аўдыторыя (чэшск.)