Выбрать главу
Другія залаты запас душы Разменьвалі На зябкі звон металу Высакароднага, Калі памалу У свой агонь Кідалі ледзяшы.
Не для сябе I не для сваякоў Жыве паэт I на вачах згарае, Каб з годнасцю Пакінуць для вякоў Энцыклапедыю святога краю.

Напамін успаміну

Машэкі, Рогвалды, Паліфемы, Суседзі, крэўнікі, землякі — Мае разгубленыя паэмы, Мае нязнойдзеныя радкі
Зямлёю сталі, Ідуць травою, Аддаўшы соснам сваю тугу. Пакуль трывогу Паю крывёю, Я перад імі буду ў даўгу.
Адны пазычылі Смагу слову. Другія сказалі, Як зваць траву, Даверылі мову, Нібы дуброву, Дзе ў родным шуме Душой жыву.
А чым сплаціць мне, А чым аддзячыць За ласку іхнюю, за бяду? Яны ўсё бачаць I не прабачаць, Як са сцяжыны я ўбок сыду, 3 той, што праз цемру Яны прабілі, Час пазычалі яшчэіў начэй. Цяжкое Самі ўсё парабілі. А мне лягчэйшае не лягчэй.

Агонь і кроў

Дасюль тут узаемна крыўдзяцца I ноч на дзень, I дзень на ноч. Маўчыць пакута. Лідзіцэ. Цень хмары, збоч!
Сюды на споведзь Мусіць люд ісці, Каб злосці вынесці прысуд. Ці літасці, Ці лютасці Вучыцца тут?
Крыж I замест вянка цярновага Калючы дрот — Нібы прыцэл Навёў нанова хто. Асекся стрэл.
Абвінаваўца ёсць, Віноўніка Не зводзіцца закляты род. Шыпшыны I дзядоўніка Калючы дрот.
Адчай Удзірванелай злагады. Зямлёю падавіўся роў. I гнеўны цвет, I ягады — Агонь і кроў...

3 далоняў лісця

Не дачакаўшыся пастаноў 3 неба аб зоркападзе, Зоркі зялёныя каштаноў Спеюць на Вышаградзе.
Думае нечага доўга дождж — Ліцца ці затрымацца. Далеч накінула макінтош 3 прысмерку — на маланцы.
Чайкі — Светлы ўспамін аблачын — Робяць кругі над Влтавай. На Вышаградзе Душы спачын Ад сумятні вяртлявай.
Славы ўсівелую цішыню Годна вартуюць брамы. Тут зразумееш не ўпершыню Сэнс неаспрэчны самы —
Цягне гісторыю Гонару вол, Лёгкі на прыпаміне. Дол Быць гарою дае дазвол Вартай арла раўніне.
Долу паклон Б'е звысоку град, Каб з араллёю зліцца. Як галубоў, Корміць Вышаград Вершаў чародкі 3 лісця.

Стома

Навошта антыкварыят — Тут тып на тыпе: Славянскі антыварыянт Санлівых хіпі.
На плошчы Вацлаўскай Паток — Сезон турысцкі. Пі піва волі, як піток, Але да рыскі.
Усе пад помнікам, каля, А ўверсе Вацлаў. Няўжо не змусяць караля, Каб танчык бацнуў?
3 гітарай, як з гетэрай, спіць Спусціўшы патлы, Кудлач, I ўсё ж праз сон сіпіць Пратэст хрыпаты.
Супроць кашуль, штаноў, Супроць Нямоглай плоці, Парваўшы сораму аброць, Лацвей хіпоце
Пратэставаць. Драмаць лягчэй, Нячым старацца. Ані намуляе плячэй Такая праца.
На вуліцах пратэставаць Ці ў падваротнях. Людской бядзе процістаяць Куды турботней.
Стаміў іх не цяжар турбот, Адна лянота. Ажно не прасыхае пот — Кіпіць хіпота.

Спачувальная парада

Што ж, нямоглікі, Лавіце кожны міг, Покуль рух На тлумнай вуліцы не сціх,— Як не маеце рабіць чаго ўдваіх, Цалавацца паспяшайцеся Пры ўсіх!