Выбрать главу

Без спешкі

Чэх да чэшкі Чэша пешкі, Бо цягнік, і праўда,— Vlак, Валачэ марудна так, Што сама знаходзіць чэшка Чэха, як аколыш цэшка. Быццам ластаўка з падстрэшка, Выглядае чэха чэшка. I да Ноя У каўчэг Не спяшаўся б надта Чэх!

Скарынавы сляды

Скарынавы сляды пад камянямі — Іх ахаваў павыслізганы брук. Так ацаліў, Пакуль вякі міналі, У сотах словаў Мову першадрук.
Дарогаю Петраркі палачанін У Прагу з праган рупнасці прыйшоў, Каб потым іх імёны спалучалі, Нібы на храмах постаці крыжоў.
Ні саду каралеўскага, Ні сцежак, Дзе чуў з друкарні крокі цішыгіі. Адно дагэтуль не зайшлі на вежах Скарынавага сонца прамяні.
Дагэтуль Прага выдаць не жадае Друкарню інквізіцыі святой, Адкуль ляцела вера маладая У край, Дзе снег спыняўся на пастой.
Здаўна Няма ў сваёй зямлі прарока. Дык дзякуй, Прага, Што была тады! Шумяць вякі зялёна, Бо глыбока Карэняцца Скарынавы сляды.

Пражскі надвячорак

Пакуль сабака думна пазірае, Чакае спачувальна гаспадар. 3 вакна, як з нішы статуя, Старая Узнікне, 3 надвячоркам зліўшы твар.
Паверыш, На вячэру матацыклы Са смакам рэжа Прага — Дацямна Не ціхне віск. I розніць нюх прывыклы Вензінны пах Ад піва і віна.
Каб рана ўстаць, Кладзецца Прага рана, Сцяжэла мружачы Павекі крам, Каўнер смугі наставіўшы каляна, Паспешна захінае Крыссе брам.
I толькі ноч Паненкаю-сялянкай Ідзе, Рукой трымаючы падол. I ўявіць вуліца Сябе палянкай, Як груша глуха Грукнецца на дол...
Істужку дня Няспынны эскалатар Пракручвае — Стараецца злавіць Спакойны кадр У мітусні стракатай, Каб рух наноў Уранку блаславіць.

* * *

Спас на двары. Не чыніць бяды запас. У сада крамяны грэх 3 душы здымаюць манашкі. 3-пад высвечаных далоняў Яблыкам бачна якраз, Як да іх набліжаюцца Чорныя апранашкі.
Ці гэта Евы У шатах жалобных, таму Што яблыкі выспелі, А недзе забавіліся Адамы? Галінку заломвае вецер, Як сват вясёлы куму. Пахне віном з вінарні I восенню блізкай з крамы.
Сад абгароджаны Засяроджана слухае даўніну, Лысагаловы яблыкамі I лісцем падвялым ціхі. А мне знаёмая прыказка Коле пад рабрыну: Пайшоў бы ў мніхі, Дык думкі ліхі...

Табар

Плячо ў плячо наўкол дамы пасталі — Любы сустрэць гатовы чужакоў. Ад стрэх гарачых Весялеюць далі. Хай скнара-час Вядзе падлік вякоў! Даў гораду імя Гусіцкі табар. Угледзься лепш — гусіцкія вазы, Агню і навальніцам даўшы хабар, Акамянелі, быццам абразьг.
А табарыты, Волі сібарыты, Былі, Пачаўшы лёс чьгтаць з азоў, Дажджамі ўмьгты, Хмарамі акрыты. Да неба як рукой падаць з вазоў!
Суседу скрытнаму — Малітва, кірха, Парадак, каб кубло азалаціць. Гусіту спрытнаму — Хай бітва, кірка, Акуты цэп галовы малаціць. Гусцёж багатаму, Бядоце — жыжка, Не, ён не хлеба кус — На лобе гуз. Глядзеў, Як вока праведнасці Жыжка. Гарэў, каб змрок над краем Знішчьгць, Гус. Няхай турыст-прышэлец памаўзее. Чэх вёз адвеку Свой нялёгкі воз. Гусіцкі воз, Што сцішыўся ў музеі, Раскажа, на каго каменне строс!