Выбрать главу

Прагулянкі

Сабакі прагульваюць Непаваротлівых гаспадароў, Між сабой абмяркоўваючы так ці іначай, 3 гаспадароў у каго Беспародная чалавечая кроў, Ну, а ў каго ёсць хоць кропля Высакароднай крыві сабачай.
Трава для сабак у парках пасеяна I дарожкі павысыпаны пяском. Каб побач з імі Не здацца неінтэлектуальнымі, Гаспадыні Звіняць ланцужкамі з золата, Паспяваючы за хвастамі, ўзнесенымі бяжком, А гаспадары рамянямі ўціскаюць На піве вырашчаныя аўтарытэтныя дыні.
Быць можна без жонкі, без прэміі, А без сабакі ты як без рук. 3 сабакам усюды, Хіба пры ўваходзе ў храм Загаўкае знак забароны. Сабакамі захапляецца класіка I перыядьгчны друк. Аб сабачых праблемах дбаюць Ад таварыства аматараў да Сарбоны.
Клапоты дробныя ў гаспадароў На ператомленых языках Аб кватэрах, кар'ерах, Аб каханках, фарфоры, палудзе. На іхніх жа ўласных Трывалых прадбачліва павадках Гаспадароў разважлівых Выводзяць сабакі ў людзі.

* * *

Зноў Прага з пальцамі дажджу. Я чэшку высачыў, бы знічку, Што над сабой нясе бажнічку I ліўневую паранджу.
Як пылам, хмарамі прапах, Сівым дзядоўнікам на ўзмежку Стаю. Бо чэшку, як усмешку, Не затрымаеш на губах...

Канец ліпеня

У Празе такая стаіць спякота, Аж рэпаецца ад сухаты старая ўся. Міжволі ў цень ад вінтоў верталёта 3 надзеяй схавацца стараешся...

Тапалёвая готыка

Тапалёвая готыка. Хмель зялёны, як гай. 3 праславянскай дрыготкаю, Мова, Край зберагай —
Вастрастрэшную Чэхію, Дзе рабіны-дамы Тлеюць полымнаверхія Праз дажджы, праз дымы,
Каб здалёку на полымя Выраі аблачын Прыплылі, Каб напомнілі Кожнаму, Хто ён, чый.
Цокай ты, Я паштокаю, Мова чэшская, Твой Край святочнай паштоўкаю Мне здаецца парой.
Той, дзе піша славяншчына Хоць лацінкай, Аднак Духам вешчым абнашчаны Кожнай літары знак.
Як Скарынава Біблія, Праз вяселлі, імшу, Мова, Голас твой выплыве, Уваскрэсіць душу!

Зялёны гук слязы

Ад злосці аж склыгочуць тармазы, Не могуць голас заглушыць ягоны. Плывуць начэй бяссонныя вазы, А ўсё дрыжыць Зялёны гук слязы —
Як слова хатняе ў казённай фразе, Картавіць конік у каменнай Празе.

* * *

Чэхаў перакладаю, Замураваны слоўнікамі. Выблісні, маладая Радасць імгнення злоўленага!
Светла ў славянскім змроку. Словы, як тыя совы ўначы, Моўкнуць пры кожным кроку, Новы лес асэнсоўваючы.
Дыхае тваншо bahna, Touha — туга галадае мая. Першаславянствам пахне Фраза неперакладаемая.

Тэразін

На дроце калючыя вузялкі Пазавязаны немым адчаем, Каб не забылі пра тое вякі, Як тут маўчалі, Як тут крычалі. Наўгадзь любы вузялок развяжы, Не разгадаеш, чаго ў ім болей — Крыві звуглелан, ці злой іржы, А ці нікім не ўчутага болю?
Не змыла ліўнямі Arbeit macht frei! Дасюль жахае Ordnung славуты, Што прапаноўваў, як пекла ці рай, На выбар вязню, Смерць ці пакуты.
Легенды здымалі 3 кастроў, з цвікоў Сваіх герояў часцей для раю. Як ні завязвае час вузялкоў, Усё гісторыя забывае.
Спакойна драўляныя пасталы Турыст з Японіі разглядас. Драўлянай падэшваю, Як з імглы, Грукоча веймарка маладая. Прыслухайся — ўчуеш дзіцячы плач. Гучыць нямецкая мова смела. А ў камеру смерці ластаўка, бач, 3 вясцінай добрай Позна паспела.