Выбрать главу
У думках Хоць зернятка болю ўзваж, Цяжарам жаху будзеш наліты. 3 канцлагерам побач Ляжаць наўсцяж, Нібы буханкі эрзацу, Пліты...

Вечаровае развітанне

Хутчэй за ўсё цямнее ў Старым месце. Змрок хоча прыцемкі з завулкаў змесці, Каб цішыня, прайшоўшы ўсе абходы, Спакойна падалася да гасподы. Гулчэе брук, і вулачкі размовай Заняты Ялаўцовая з. Яловай, Як тыя дрэвы ўлетку на паляне, Калі звысоку ў заглуш промень гляне. Кладуцца спаць паважныя нражане. I храмы ў неба цягнуцца крыжамі, Адкуль ім сонца толькі што свяціла, Ды сасвяцілася за дзень свяціла. У нечым ціхі голуб на званіцы На ноч перад галубкаю вініцца. Зяхаюць за піўніцаю піўніца. А келіхам і льецца, і звініцца. I кот, як нейкі дух сярэднявечча, Нахібіўшыся, небадах нявечыць. На радніцы адно гадзіннік слынны, На чвэрткі скупа дзелячы гадзіны, Не спіць адзіны,— штогадзіны кожнай Смерць звоніць у званок рукою усёможнай, I ўсе святыя не заснуць на волас, Аж покуль певень не падасць свой голас. Настоеная на заснулых гулах У змораных мурах вякоў мінулых, Нібы ў вялізных чанах, бродзіць брага. Не дрэмле смага.                      Добрай ночы, Прага!

ЗАГОНШЧЫКІ СЛАВЫ

А лірык пра сэрца,

Пра свой патайнік,

Дудзіць — і не можа спыніцца.

— Хоць сэрца бяруць,—

Заўважае мяснік,—

Ды лепей за ўсё

Паляндвіца!

Амплітуда смеласці

Хоць для вока не відна, У одапісу, ў меласе Есць свая шкала адна — Амплітуда смеласці.
Шэф — вялікі, Ты — малы, Твой аклад у цэласці, Ты пільнуешся шкалы Амплітуды смеласці!
Не хадзі па бітым шкле. Да васковай спеласці Адхіляйся па шкале Амплітуды смеласці.
I, лясны кіраўнічок, Дбай у асавеласці, Дзе, які ўзарваць карчок. Амплітуда смеласці!
Думка дзёрзкая была, Ды чаму ж сумелася? Не пускае зноў шкала — Амплітуда смеласці!
Хочаш скразнякоў, Святла, Пахвала прыелася,— Вытры ўсю шкалу Датла, Набярыся смеласці!

Memento!

Калі з жыццёвага палетку Ідзеш да вечнай стараны, Вядома, ўспомні пра суседку Дый не забудзь пра сэнс двайны.
Хоць і грымяць зімой і ўлетку Размоў сямейных перуны, Каля турмы Каханкі зрэдку, I толькі жонкі — Ля труны!

Цягач і валакуша

Сямейны партрэт
Пад дахам адным Столькі тэхнікі, бач. Саюз іх не зрушыць Ні мора, ні суша. Са складу ўсё цягне дадому Цягач, 3 гасцей цягача валачэ Валакуша!

Пра футры

Дзе логікі жалеза? Смяецца вывад хмуры. Мужы са скуры лезуць, Каб жонкі ўлезлі ў шкуры!

Шпачыха шпаку

Іншыя жывуць шыкоўней. Што я, горш за слонку? Цешся сам сваёй шпакоўняй — Я хачу Дуплёнку!

Высокае давер'е

Яму аказалі давер'е Па самай высокай шкале: Качалі ў смале ўсё Ды ў пер'і, У пер'і і — зноў у смале. Да ўпаду Стараліся звады Адсыпаць спаўна барышоў. Быў гол як сакол Да пасады, 3 пасады — касматы ішоў!

Спрадвечная сіла

Пра падонкаў слоў няма, Іх не трэсла, не касіла. Рухае іх род сама Дзярма ядзерная сіла.