Выбрать главу
Замест уступу
Ці напала на бор Эпідэмія? Аб'яўляе набор Акадэмія! Жартаваць з яе Не след, Не эпігонская, А вядомая На цэлы свет Смаргонская!
Медзвядзям Яна ў дакор: Быць дрымучымі, Быццам бы Дрымучы бор,— Знадакучыла! Забурэлі медзвядзі: Як не доіцца Нецель,— Бугая вядзі За нядоімкі!
3 борцяў чынш салодкі, Ды Пчолы лютыя. Без яды (Не без бяды!) Папакутвалі. Доўбня ў лоб — Ляці з сасны Кулем потарчма. Сны Бянтэжыць хмель ляспы. Хітрая карчма!
Свежына, Яна ў хлявах! Ды рагаціна Футра порыць Не па швах, Гавяда не свацціна!
Верасы хвалі ці гань Ці качаііся ў шнітцы, А, галоднаму, Цыган I медзвядзю сніцца.
Што баяцца Тых людзей, Хібу хопіць хібіцца! Маладзейшым Як барзджэй Трэба ў людзі выбіццаі
Хай, як тыя павукі, Не павучацца, Ласункі-лесункі Хай павучацца! Там Раўло налудзяць, Пэўна ж, Не знявечаць. Так сказаць, налюдзяць, Ці ачалавечаць.
Шчэр усмешкай Ляпу — I тае навукі! Лапы ўжо Не лапы, Нейкім чынам — Рукі. Імі капялюх трымай,
Як мацней пляскай, Што даюць — Прымай, Пазірай з ласкай!
Не пытай У пападдзі, Што зімой калядкі. Людзі й тыя, Паглядзі, Лад ці непаладкі,— Ад падлоўца Да суддзі Лупяць шчыра ў ладкі.
Будзеш біць у ладкі — Мецьмеш карак гладкі!
I блішчаць — Аж глянуць страх! (Шчырунам пашанак!) Як на пухлых даланях, Мазалі бляшанак На падушачках з атласу. Да бразготак Хто не ласы?!
Спрыт бяры ў абхапы! Чым мяхі не тогі? Дзве другія лапы Нейкім чынам — Ногі.
Змрок пагодзяць веташкі. Млосна ў лесе Ад машкі, На імшарах — Мопша. Раз павукі сэнс такі — На сагнутых можна I на задніх пахадзіць, Пахадзіць, Каб дагадзіць! Тупаеш на чатырох, Як жывёліна, I не пусцяць на парог — Не дазволена! Вытураць уміг 3 усіх У Смаргоні тупасць. Выкні На сваіх дваіх Паслухмяна тупаць.
Перад тым, Хто выгне ў рог, 3 кім і не кажы Да трох, I на чацвярэньках Часам ходзяць — Сведкай бог, Злосць зацяўшы ў жменьках, Не без клёку людзі. Бог судзіць ім будзе!
Ты, бярлог, Хлудзей! Хопіць, Лог, Ваўчыцца! Медзвядзям у людзей Есць чаму вучыцца!
І.
Гулкае памосце — Хітрая жароўня. Злыя ягамосці. Злая дрэсіроўня!
Ёсць навукі рэдзька — Дык грызі й не хліпай, Абувай, Мядзведзька, Чаравічкі з ліпы.
3 ліпы чаравічкі Дужа смаляць пяткі. Набывай жа звычкі, Забывай аглядкі. Каб не ўсмятку Пятку I каб не ўкрутую,— У любым выпадку Знай навуку тую, Танчы, Медзвядзятку, Бо агонь лютуе!
Хоць зайдзіся ў верадзе, Трапіўшы ў засаду, Страх не ў страх уперадзе, Калі страх адзаду.
На ілбе зеркі! Мазалі, што лубін. Д'яблавы талеркі! Астабрыдлы бубен! Такт пад іх, Лабацька, Адбіваеш глуха — Дражняцца, Што бацька Стаў табе на вуха.
Жар, сысподу люты, Вытанчае рухі. Лапы ж не абуты Тыя, Што як рукі!
Хітрая абслуга! Ліпец ці паздзернік: Скабы Смычыць пуга, Зубы Смачыць пернік.
Гнеў? Ён кратаў краты, У адчаі лсз на Снены. Дзе вы, шаты, Лес кашлаты? Цесна!
Трасцы б яе трэсці, Гэную вучобу! Мусіш тут пад'есці Жалезнага бобу! Тут няма — «Не магу», Тут няма — «Ледзьве». Чым вісець за нагу — Лепей за абедзве! Лепш бы голым полем Гналі пчолы сем'ямі! Вучыць болей болем Акадэмія!