Выбрать главу
Я згодзен з думкаю апанента, Прымаю да ведама тактоўны выказаны папрок. Я не ўлічыў аднаго кампанента, А менавіта: сабачы зрок, Сабачыя вочы. 3 прычыны тае, магчыма, Спіць заяц і ўночы 3 незаплюшчанымі вачыма;
Гэта ўжо не для ВАКа [3], Прыродны фактар мы абыходзім маўчком: Маленькі сабака — Давеку шчанюком (!);
Мы перавагу ў песнях аддасм салаўю, Лірычную вытанчаем брую, Заторкваем вушы, пачуўшы варону, А калі б у Піліпаўку запісаць рую, Ад гону да гону, Хаця б на хвасце сарокі (Правобраз магнітафона далёкі!), Давярацца нельга ў навуцы рэху, Сабаку трэба запісваць з першабрэху! Маглі б запісаць завочніцы тэксты песень пра поўню, Іх сабака зацягвае, калі глядзіць на катоўню. Часам яшчэ ламаюць галовы (Прыклад прыкра не новы!), Як будзе правільней (правільнёй?): Тостаў альбо тастоў (?!); Асабіста я цвёрда перакананы, Што грунтоўнасць навуковае ўстановы Вызначаецца наяўнасцю сабакахвастоў!
Апаненту даецца слова (На сэрцах адлега!): — Мы зробім правільны вывад з заслуханага ўсяго, Калі прызнаем, што шаноўны калега На гэтай тэме сабаку з'еў...
— I не аднаго (!), Актуальнай праблеме намеціўшы зрух! — Дадае з пэўнага месца свайго Прадстаўнік ад навук — Адстаўнік Аднавух.
IV.
Святла! Святла! Вучоны свет. Звяздар, Не злічыш поўні! Акрасаю ўсяму — Банкет. Свяцілы дрэсіроўні!
Стамляцца ў тостах кожны рад — Усё дарэчы выйшла. Пачосткі столькі, Што наўрад Стол пераскочыць выжла!
— I не пніся, як слабак... (Чвяк...) — Рад, сабака, лаўрам... — Меч Дамок... (Чмок...) — Дужа цяжка, без сабак, (Чмяк...) Стаць бакалаўрам...
Ісціне прымярай распашонку, Навуцы — адрасуй модлы, Не толькі зарплатай утрымлівай жонку, Не адставай і ад моды.
Для аздобы любога банкета Трэба хаця б аднаго паэта, Залучыш некалькі штук, Гэта ўжо, як сказалі нашчадкі Канта, Stück
Поўны экстазу, Абсмоктвае кожную фразу, Як тлустыя бітлапатлы свае, У сенцах А ці ў фае Прыхільнік зацірак, Паэт-лірык: 3 таліяй асінаю Ты дрыжыш асінаю, Я з мазгаўнёй дубоваю Волю выпрабоўваю...
Паэт-трыбух (На яго, па-руску кажучы, хапіла б трех букв!) Ад закусак разбух, На экспромты таропкі: I падаўся ў заробкі Жарабец да жаробкі...
На мутным воку банкета I крытык не як бяльмак (Ад прыроды шпак, А выпендрываецца, як калібры): Асацыятыўна я адчуваю смак Толькі ў інтэлектуальным верлібры!.. За сталом стамляюцца, як на сяўбе. Кожны слухае сам сябе. — Ведама, ў вучоныя як ісці, Няма асаблівага фокуса: Воку вока — за!
— Узяў я свайго Аббрахайлу ў якасці Яскрава-куслівага доказу! — Гаспадар Дыбайла Пра сябе спрабуе напомніць. — Просьба напоўніць!..— Шуміць застолле буйнае І там-сям рагатае. А пад сталом...
V.
— Пабыў я ў зубах тваіх I пад ствалом...— Завесялелы Аббрахайла прыгадвае.— Аб старасці дбай у сталасці... Вудзь, воўча, госцем — Зубамі не ляскай. Прыгода, якая са мною сталася, Пэўне, некалі стане казкай. Прагнаў мяне гаспадар, а ты Пашкадаваў (не так, як сваяк твой кабылу!): Есці не стаў мяне з дабраты, Які быў наедак — скабы ды жылы. Адпусціў адкарміцца да гаспадара, Той быў рашыў, што я не сцярог дабра ў яго. Ты ж дзіця гаспадарскае ўкраў са двара Так, каб убачылі ўсе, што я адабраў яго. Перш чым з'есці мяне, Закусі як след. Не за ўласны кошт выдаю банкет — Са стала навукі і мне перапала.
— Вочы ў цябе я пазычыў, сусед,— Воўк пад сталом — Такое здараецца мала! А справа, васпане, во ў чым, Тут я з запрашэннем воўчым... Аббрахайла падхвальвае воўка: — Як і я, ты хвастом круціш лоўка! Косці пад стол несучы нам, Шчыруе прыслуга не вельмі, Вось пабыў бы ты на сучыным Вяселлі! Што банкет!.. Гаў!..
вернуться

3

ВАК — Воўча-Атэстацыйная Камісія.