Тут эпохам усім
Прасторна,
Вольніца —
Ні кійка,
Ні кіўка.
I вітаецца
Вулка Гісторыі
3 вулкамі Каваля,
Мясніка.
Вулачкі,
Вы сваё адвазілі —
Конь Вялікі
I Конь Малы.
Сталі вуліцай Вальнай
Знясіленыя
Крапасныя былыя валы.
Кожны вал
Быў, як вол цярплівы,
Шмат цягнуў на сваім гарбе.
Штормы войнаў,
Спакою адлівы
Захлыналіся ў барацьбе.
Veca Riga —
Успамінаў веча,
Незабыўнасці гамана.
Тут сумуе па-чалавечы
Аўдавелая даўніна.
Званы кавуноў
Аэрафлоцкія архангелы
Садзяцца на далоні сноў.
Таполі — змоўклымі арганамі
На фоне мудрых курганоў.
Херсоншчына,
Ты — ўся мелодыя,
Дзе ўрэшце хваля кавылю
Ля хвалі морскае халодае,
Працяўшы гукамі зямлю.
А дажджавалка дрогкакрылая —
Палёў жаданая сляза —
Дрыжыць,
Вясёлкаю акрылася,
Нібы на ўзлёце страказа.
Херсоншчына,
Ты карабеламі
I вінадарамі здаўна
Слывеш адна.
Ад солі белая
У стэпу потная спіна.
Плугі
Загон радкамі роўнымі
Задумаю ўзнялі скразной.
I чайкі
Белымі варонамі
Ідуць услед за баразной.
Херсоншчына,
Тваёй бы восені
Хапіла б шар здзівіць зямны.
Так хмелем слоў
Ты ў сэрцы возьмешся —
Застогнуць кавуноў званы!
Пра народнасць
Гавораць многа пра народнасць,
Даказваюць слязой і крыкам.
Ступіўшы вечных пёр нарогі,
Узагрудкі бяруцца крытыкі.
Якую выбіраць тэматыку,
Якую трэба выдаць якасць?
Пісаць пра воблачкі калматыя
Альбо пра лепшую даярку?
Ці выхапіць зноў зорку з космасу
На гэта адкажу я шчыра.
Дамоў прыеду — мама Коласа
Папросіць прачытаць яшчэ раз.
Чытаю пра зямлю ёй родную,
Пра смешнага святога Яна.
У хаце і на сэрцы робіцца
Святлей ад коласаўскіх ямбаў!
Васіль Быкаў у Віцебску
Для згадак захавалася хароміна
Мастацкага вучылішча славутага,
Куды з Бычкоў
Заглядвала скаромніна
Для Васіля
Вялікаднем, галутаю.
У будучага мастака народнага
Вучыўся маляваць
Народны будучы.
Адсюль пайшоў
Дарогаю няроўнаю,
Ні званняў, ні чыноў не патрабуючы.
Адсюль пайшоў ён
На вайну Вялікую
Ахвярамі багатую Айчынную.
Перадавая
Самых смелых клікала
I акрывала чорнай аблачынаю.
Смаленскі рынак
3 плошчаю Чырвонаю
Не ўратаваў
Тае хаціны ціхае,
Што ў восень углядалася півонямі,
Дзе пад страхой
Ластаўчаняты ціўкалі.
Гатова прысягнуць вякамі
Ратуша,
Што ацалеў
Яе гадзіннік велічны,
Каб, стрэлак недаверлівасць
Пакратаўшы,
Сустрэча адбылася,
Вечнасць цвелячы.
* * *
Праз далячынь гадоў
Грукаюць смутку ўсцешна
Гулкія пяткі сцежкі
Той,
Што бяжыць дамоў...
* * *
Ёсць самазабыццё начы,
Асвечанае згодай цела.
Як потым сэрца б ні хацела,
Яму нікуды не ўцячы
3 няволі радаснай тае,
Дзе толькі вочы,
Толькі рукі,
Дзе,
Покуль ціша растае,
Сябе саромеюцца гукі.
Хоць за сабою сам сачы
Люцей, чым наглядач астрожны,
У цемру светлую начы
Спяшацца будзе
Дзень твой кожны...
* * *
Лівень лету надламаў плячо
I надлом зялёным болем ные
Лета —
Палахлівае дзяўчо —
Прымярае пацеркі шкляныя,
У якіх адбіўся першы страх
Слодыч забароненай пакуты,
Смех,
Што не ўтрымаўся на губах,
Куфар,
Таямніцаю абкуты.