Выбрать главу
Трэба неспакою Ключ знайсці, Куфар адчыніць — I чарадзеі Зробяць, як у казцы, У жыцці Так, Што чуб у ліўня парадзее...

Развітанне з Уладзівастокам

Бочка плыве па ром. Хваля легенды пялегвае. Яхта гусіным пяром Піша марскую элегію...

Разбураны санет

Святлане Шангінавай

Знямелае здзіўленне глыбіні Ад нецярпення робіцца каралам, Каб, выцягнутае нахабным тралам, Уздрыгнуць ад пагляду вышыні.
Цярпенне вечнасці апошнім валам Узважвала на важкай далані, Каб быў карал, як водбліск цеплыні, Сцяблом святла, а не націннем вялым.
Карал — раптоўны выбух чысціні, Чые акамянелі карані. I акіян, на міг забыты шалам, Як успамінам, бавіцца каралам, Каб усплывалі з дна былыя дні.
Прадонне ў неба цягнецца харалам I моліць цішыню: — Абарані!..

* * *

Інваліды — асколкі вайны У кары галаўнога мозга Планеты. Не суцішыўся боль разрыўны, Ныюць на непагадзь Асколкі дагэтуль.
А прымедаліцца край лясны, Каб зноў Маладою была перамога, Асколкамі, Што лятуць з вайны, Пра сябе напомніць Трывога...

* * *

Успомніш пра асцярогу, Што верыць прыкметам вучыла, Калі пераходзяць дарогу 3 пустымі вачыма...

Яго высокасць

Яго Высокасць Тэлеграфны слуп, Адзервянелы ў аднастайным гудзе. Ён з вышынёй узяў нябесны шлюб, 3 лясной гушчарні выбіўся на людзі
У доўгіх аксельбантах правадоў, Ад чашачак заслуг увесь зіхоткі. Там, на прагалах, Лезуць аднагодкі Да сонца, Не шкадуючы сукоў.
3 яго знялі Карэлую кару. Дазволілі стаяць насупраць лесу. Гніе ў зямлі, Ды цягнецца ўгару, Як непасрэдны праваднік прагрэсу.
Крутая служба У кадравіка: Гудзе ў мароз, Скіпаецца ў спякоту. I ўспамінае, як, здаравяка, Яго на руме ўскочвалі з пакоту.
Ад год маіх малых Яму хвала! Слуп тэлеграфны У гарод калісьці Прыйшоў — і нашу хату да святла Ён прычасціў, Каб прыцемкі звяліся.
Яго браты Наш паднавілі зруб. Ані забыць мне радасць маладую. Яго Высокасць Тэлеграфны слуп, Высокіх слоў яму не пашкадую!

Блакітная легенда

Максіму Багдановічу

Сплывала хмара беспрытульных сноў, Нябёсы днелі ад слядоў пагоні, Што павярнула ў мройлівым сутонні Знявераных нашчадкаў да высноў. Чакала праца ўпартасці сыноў. I песня, ўчуўшы зерне на далоні, Выходзіла ратайкаю на гоні, I верыла ў жніво надзея зноў.
Сум — радцу дум ахвярнага Максіма Удзячнасцю знядзеліла Радзіма, Каб вешчыя радкі раслі ў вякі. На аржаных старонках роднай нівы Цяплеюць слоў азяблых васількі — Блакітнае легенды сказ праўдзівы.

Зямля

Яна — пылінка космасу і хата, Пагроза бамбавоза, гул чмяля. Бярэ і сына любага, і ката Адна ўсёдаравальная зямля.

* * *

У полі бярэцца вясновы дзень. Дарога, быццам далонь ад авацый, Гарыць — I хоча ў зялёны цень 3 вачэй уцячы, Схавацца...

* * *

Мы ўсіх мужчын раўнавалі Да нашых матуль аўдавелых, Пасталелыя ранавата, Былі мы ў злосці ў даверы.
3 вайны мы махру курылі, Бацькоў сваіх пераймалі. Мы толькі ўласныя крыўды Да сэрца блізка прымалі.