Выбрать главу

Мафіёзі жыў у шыкоўным палацы на бяскрайнім узбярэжжы акіяна на чацвёртай планеце сістэмы АльМідрах і кансультаваў час ад часу калег. Усё ў Свалі было чын па чыну. Паліцыя шукала падставы арыштаваць хуткаспечанага бізнесмена, марыла ўчапіцца яму ў глотку. На жаль, законы Аль-Мідраха не забаранялі прастытуцыю, таму палац Чырвонага Ліхтара квітнеў. Звонку дом выглядаў утульным трохпавярховым асабнячком, але дасведчаныя людзі ведалі, “хацінка” ўрасла ў глебу на дванаццаць паверхаў глыбіні. Сярод арак і анфілад прытаіліся ракетна-лазерныя турэлі. І вось зараз замаскіраваныя рулі імпульсна-ракетных комплексаў развярнуліся вакол “мірнага” доміка, і суправаджалі набліжэнне далёкай бліскучай кропкі, якая хутка пераўтварылася ў знаёмыя Свалі Амундсэну абрысы “Неркубуса”.

– Вітаю дарагіх гасцей! – пачаў Чырвоны Ліхтар і асекся, убачыўшы на экране сувязі наёмніцу.

– Куды прапаў стары воўк Менелай?

Па перыметры доміка адразу ж успыхнулі сілавыя лініі шчыта, і “Неркубус” мусіў спыніць пасадку.

– З Татам гора. Дапамажы нам, Свалі. Ты яго адзіны сябра.

– Чаму я павінен вам верыць? – пацікавіўся ён.

– Мы не маем альтэрнатывы, шаноўны Свалі. Абяцаю ўсё падрабязна растлумачыць, толькі прымі нас.

Свалі паморшчыўся, заўважыўшы на відэа благі стан пірата. Маркіз выдала апошні аргумент.

– Ну падумай, чым могуць пагражаць чатыры стомленых чалавекі, двое з якіх псіхічныя інваліды?

– Лады. Завітвайце. Калі ў вас з сабой няма атамнай бомбы, – вырашыў Чырвоны Ліхтар. – Толькі з умовай.

Мая ахова вас абяззброіць.

Сутэнёр падняўся з крэсла і пачаў рыхтавацца да сустрэчы, справядліва мяркуючы, што госці з’явіліся не с пустымі рукамі.

Нечаканых прыхадняў сябра капітана прыняў у шыкоўнай гасціннай з велізарным празрыстым купалам пад лазуровымі нябёсамі, з тоўстымі старажытнымі дыванамі і фантанам. Ахова размясцілася неўпрыкмет. Тата Менелай і Весялун Білі калодамі ляжалі ў перасоўных крэслах-каталках. Іх вочы скразілі пустэчай, па падбародках сцякала сліна.

Уважліва выслухаўшы гісторыю з артэфактам, Свалі загадаў слугам адправіць вар’ятаў у медыцынскі корпус. Пасля ён наблізіўся да керамічнага куба, дзе жыло Нешта. Зачаравана правёў пальцамі па цеплаватай паверхні.

– Цяжка ацаніць тое, чаго не ведаеш, – прараніў бандыт. – Бясспрэчна, прадмет мае каштоўнасць. СадалМелік, даследчык “Тыран”. Дзесьці я ўжо чуў пра крыніцу неабсяжнай энергіі… Упэўнена, што хвароба Менелая не выклікана артэфактам?

Маркіз паціснула плячамі і тыцнула пальцам у Машана.

– Мы з пілотам засталіся ў розуме.

Свалі доўга разважаў, потым правёў далонямі па керамічнай паверхні і адчыніць куб адмовіўся.

– Ваш прадмет небяспечная рэч, вось што я думаю. Каціцеся вы з ім разам падалей! – выпаліў Чырвоны Ліхтар.

– Канечне, мы знікнем… толькі даведаемся кошт прадмета.

– Вы ставіце ўмовы? – мафіёзі заўважыў сціснуты кулак наёмніцы.

– Перад табою, Свалі, крыніца невядомай сілы, зацікавіўшай навукоўцаў Галактыкі. Хто заўгодна выкладзе за артэфакт кругленькую суму. Дапамажы, ты знаёмы з мажлівымі пакупнікамі. Абяцаю шчодрыя камісійныя.

Свалі свідраваў позіркам наёмніцу, быццам жадаў заглянуць у душу. Дапяўшы, што існаванне душы ў металізаванай Маркіз пад сур’ёзным пытаннем, ён сказаў:

– Трыццаць працэнтаў.

– Згодна.

За свае паслугі Чырвоны Ліхтар заўжды патрабаваў трыццаць працэнтаў, ні больш, ні менш. Сакральная лічба. Бізнес-партнёры Свалі гэта ведалі, Маркіз таксама.

– Мне трэба параіцца. Свалі пакінуў гасцінную.

– Цяпер нам або зладзяць няшчасны выпадак, або падпішаць кантракт, – падбіла вынік Маркіз. – Усё залежыць, што накапае Свалі.

Машан і Маркіз засталіся сам насам. Прыселі каля фантана, побач цурчэў блакітны ручай. Наёмніцы карціла пазбавіцца ад кампаніі пілота. Яе галава раздзімалася пытаннямі. Прыступ капітана і алкаша-тэхніка не падобны на белую гарачку. Хто на чарзе? Ідэальны варыянт – далучыць да сусветнага спісу вар’ятаў і Машана. Але ён сядзіць, стручок, і ў анёльскіх вачах ні намёка на дурны блазн. Трэба адшукаць спосаб.

– Патлумач дзіўную з’яву, – насела Маркіз. – Перад падлётам да Аль-Мідраха е-мозг зафіксаваў псіхічны ўплыў артэфакта на людзей. Рэч у керамічным кубе – прычына праблем з Татам і Білі. Я ўласна сама адчуваю моцнае ўздзеянне, ледзь трымаюся на медыкаментах. Чаму ты застаешся нейтральным, Машан, мо ты кібарг?