Хвалі прачынаюцца ў нетрах атамаў і распаўсюджваюцца па-за межы галактык.
Хвалі пачынаюцца з нуля і імкнуцца да абодвух бакоў бясконцасці.
Хвалі маюць хуткасць святла, хоць і здаюцца камусьці маруднымі.
Хвалі задаюць тон прасторы і часу.
Хвалі існуюць нават у чорных дзірках на квантавым узроўні сінгулярнасцяў.
Хвалі гойдаюцца ў пачуццях, трымцяць у сэрцах, ціха спяць у ківачу гадзінніка.
Хвалі – сінусоіды.
Хвалі – жыццё.
Хвалі – свет.
Хвалі ўзнікаюць дзякуючы таму, што заўжды ёсць той, хто назірае зверху і шпурляе ўніз камяні.
* * *
Хвалі. Бязмежная плынь…