УІЛЬЯМ ШЭКСПІР
АНТОНІЯ I КЛЕАПАТРА
Ангоній і Клеапатра: Трагедыя. З англ. /[Пер., прадм. і заўв. Ю. Гаўрука; Маст. Ю. Зайцаў].— Мн.: Маст. літ., 1982.— 198 с., іл.
Трагедыя «Антоній і Клеапатра» напісана Шэкспірам прыкладна ў 1607 годзе пасля «Караля Ліра» і «Макбета». Асобна не выдавалася, надрукавана ўпершыню ў зборы твораў 1623 года. Матэрыялам для п'есы (сюжэт, падзеі, быт) паслужылі «Жыццеапісанні» грэчаскага гісторыка канца першага і пачатку другога стагоддзя нашай эры Плутарха ў англійскім перакладзе Норта (першае выданне — 1578, другое— 1595).
Рэдактар Н. I. Тулупава
Мастацкі рэдактар В. П. Жыжэнка.
Тэхнічны рэдактар Г. Г. Федарук
Карэктар К. А. Крукоўская
Пераклад зроблены з выдання:
W. Shakespeare — Tragedies, vol. 3, London — Toronto Published by J. M. Dent, 1936.
АДНА З ЛЕПШЫХ
Вялікі знаўца чалавечай душы драматург Шэкспір тэму кахання закранаў у сваіх творах часта і ў розных аспектах, але, мабыць, з асаблівай вастрынёй і глыбінёй раскрыў яе ў трагедыях «Рамэо і Джульета» і «Антоній і Клеапатра». Гэтыя дзве трагедыі — ранняя «Рамэо і Джульета» і позняя «Антоній і Клеапатра» — з'яўляюцца як бы полюсамі шэкспіраўскай распрацоўкі тэмы кахання. Каханне юных Рамэо і Джульеты ўспыхнула адразу і зблізіла іх з неадольнай сілай, і парваць іх адзінства магла толькі смерць. Жыццярадаснасць, светлы каларыт гэтай трагедыі, хараство і выключная шчырасць пачуццяў маладой пары, узнятыя на ўзровень ідэалу, даюць нам прыклад непарушнай вернасці. Рамэо і Джульета паміраюць героямі, нічым не запляміўшы свайго жыцця. Трагедыя «Антоній і Клеапатра», напісаная на гістарычны сюжэт, з рэальнымі людзьмі і падзеямі, паказвае сувязь асоб немаладых — праслаўленага рымскага палкаводца Марка Антонія і егіпецкую царыцу Клеапатру, якія бралі ад жыцця ўсё, што хацелі, асалоду і роскаш, і ў каханні знаходзілі вяршыню шчасця. Каханне ў іх пакутлівае, супярэчлівае, розум змагаецца з пачуццём, але апошняе ўрэшце перамагае. Жыццялюбы, яны праклінаюць лёс, шукаюць сабе ратунку і, калі ўсе спосабы абароны вычарпаны, забіваюць сябе. Іх смерць не выпадковая, і ў гэтым яе павучальнасць. Падзеі, разгорнутыя ў трагедыі, прыпадаюць на другую палову першага стагоддзя да нашай эры, на перыяд станаўлення Рымскай імперыі, перыяд бурны, багаты калізіямі. Такою ж багатаю на калізіі з'яўляецца і гэта адна з лепшых шэкспіраўскіх трагедый. Прытрымліваючыся ў асноўным «Жыццеапісанняў» гісторыка Плутарха, Шэкспір ускладніў і ўдасканаліў характары дзейных асоб, зрабіў іх жывымі, канкрэтнымі, надаў ім значнасць, а іх мове паэтычнае гучанне. Яркая вобразнасць, цікавыя думкі, вострыя маральна-этычныя праблемы, закранутыя ў трагедыі «Антоній і Клеапатра», робяць гэты твор актуальным і зараз. Ён не сыходзіць са сцэны, а яго філасофская сутнасць ужо некалькі стагоддзяў узрушвае чалавецтва.
Ю. Гаўрук
АСОБЫ:
Марк Антоній[1], Актавій Цэзар[2], Марк Эмілій Лепід[3] } трыумвіры.
Секст Пампей[4].
Даміцый Энабарб, Венцідзій, Эрос, Скар, Дэркет, Дземетрый, Філон } прыхільнікі Антонія.
Мецэнат[5].
Агрыпа, Далабела, Пракулей, Тырэн, Гал } прыхільнікі Цэзара.
Менас, Менекрат, Варый } прыхільнікі Пампея.
Таўр — палкаводзец Цэзара.
Канідзій — палкаводзец Антонія.
Сілій — военачальнік у войску Венцідзія.
Еўфроній — Антоніеў пасол да Цэзара.
Алексас, Мардзіян (еўнух), Дыямед } прыбліжаныя Сялеўк Клеапатры.
Вяшчун.
Селянін.
Клеапатра[6] — царыца Егіпта.
Актавія[7] — сястра Цэзара і жонка Антонія.
Харміяна, Iрада } прыслужніцы Клеапатры.
Военачальнікі, салдаты, ганцы, прыдворныя і слугі.
Падзеі адбываюцца ў розных мясцінах Рымскай імперыі.
АКТ ПЕРШЫ
Александрыя. Зала ў палацы Клеапатры.
Уваходзяць Дземетрый і Філон.
Філон
1
Марк Антоній (82—30 гг. да н. э.) — палкаводзец, саратнік Юлія Цэзара, пасля яго смерці (44 г. да н. э.) — член Другога трыумвірата (кіраўніцтва трох), у які, апроч яго, уваходзілі Актавій Цэзар і Лепід.
2
Актавій (Актавіян) Цэзар (63 г. да н. э. — 14 г. н. э.)— траюрадны пляменнік Юлія Цэзара, член Другога трыумвірата. Пасля перамогі над Антоніем (30 г. да н. э.) — адзіны кіраўнік Рымскай дзяржавы, імператар, названы Аўгустам (Славуты).
3
Марк Эмілій Лепід (89—12 гг. да н. э.) — саратнік Юлія Цэзара, член Другога трыумвірата, пазбаўлены ўлады Актавіем.
4
Секст Пампей (75—35 гг. да н. э.) — сын Гнея Пампея Вялікага, члена Першага трыумвірата (Юлій Цэзар, Марк Ліцыній Крас, Гней Пампей). Паспяхова ваяваў з Актавіем і Антоніем, быў пераможаны нарэшце і памёр у няволі.
5
Мецэнат Гай Цыльній — рымскі патрыцый, друг Актавія, вядомы прыхільнік паэзіі і мастацтва. Памёр у 9 г. да н. э.
6
Клеапатра (69—30 гг. да н. э.) — царыца Егіпта, дачка Пталамея Аўлета. Паводле бацькавага завяшчання, выйшла замуж за свайго брата Пталамея Дыяніса і правіла разам з ім. Потым была скінута, але ў 47 г. да н. э. зноў пасаджана на трон Юліем Цэзарам. Пасля смерці Цэзара зблізілася ў 41 г. да н. э. з Маркам Антоніем. Тады ёй было гадоў 27, Антонію — 40.
7
Актавія — сястра Актавія Цэзара, пасля смерці свайго першага мужа Марка Клаўдзія Марцэла выйшла замуж за Марка Антонія.