Першы салдат
Прыслухайся... Цішэй! Што гэта значыць?
Другі салдат
Бог Геркулес, Антонія любімец,
Апеку зняўшы, маршыруе прэч[42].
Першы салдат
Хадзем, спытаем, як у іх.
Падыходзяць да другога паста.
Другі салдат
Усе
(наперабой)
Ну так. I вы. I мы. Іграюць недзе.
Першы салдат
Ага, іграюць. Вам гэта не дзіўна?
Трэці салдат
Першы салдат
Праверыць трэба
У межах нашай варты. Што такое?
Адкуль бярэцца гэты шум?
Усе
Выходзяць.
СЦЭНА 4
Там жа. Пакой у палацы.
Уваходзяць Антоній, Клеапатра, Харміяна і іншыя прыбліжаныя.
Антоній
Клеапатра
Антоній
Пара, мая любоў. Эрос, даспехі!
Уваходзіць Эрос з даспехамі.
Адзень мяне ў жалеза, дружа мой.—
Калі Фартуна ў бітве не паможа,
Сабе паможам самі.— Надзявай!
Клеапатра
Дай мне. Я памагу. За што тут брацца?
Антоній
Не, не, о збраяносец майго сэрца,
Не ўмееш ты. Не так, не так, не так.
Клеапатра
Ага! Ну вось... Твой панцыр на табе.
Антоній
Так, так. Цяпер мы ім пакажам, злыдням.
(Эросу)
Вучыся, дружа. Бачыш. Сам збірайся.
Эрос
Клеапатра
Вось. Ну, як я зашпіліла?
Антоній
Цудоўна. Вельмі добра. Паляціць,
Задраўшы пяты ўгору, той нягоднік,
Які адважыцца мяне крануць.—
Марудны ты, Эрос. Глядзі, як спрытна
Ўвіхаецца мой новы збраяносец —
Царыца наша. Што ж ты так?.. Хутчэй! —
Каб ты, мая любоў, магла зірнуць
На сённяшні наш бой вачамі знаўцы,
Маё майстэрства ацаніла б ты.
Уваходзіць узброены салдат.
Здароў, салдат. Храбрэц, адразу бачу.
Калі нам справа даспадобы, мы,
Да сонца ўстаўшы, за яе бяромся.
Салдат
Дакладваю, ўладар: хоць час і ранні,
Узброеныя тысячы ўжо ў зборы.
На беразе цябе чакае войска.
Крыкі. Гукі труб.
Уваходзяць военачальнікі і салдаты.
Военачальнік
Дзень надышоў. Жыві, наш правадыр!
Усе
Антоній
Я рад, сябры.
О ранне светлае! У гучных крыках
Адчуў я подых вашай маладосці.—
Падай мне гэта. I яшчэ... Ну, ўсё.
Шчаслівай будзь, царыца, што б са мной
Ні здарылася. Я загартаваны.
Браня перашкаджае быць пяшчотным,
І доўга гаварыць няма калі.
Цалую моцна, як салдат. Бывай! —
За мною, воіны мае! Наперад!
Антоній, Эрос, военачальнікі і салдаты выходзяць.
Харміяна
Я правяду цябе ў твае пакоі.
Клеапатра
Вядзі. Пайшоў ён. Бой гарачы будзе.
Антоній Цэзара ў адзінаборстве
Напэўна перамог бы. А цяпер...
Не ведаю, чым кончыцца. Хадзем.
Выходзяць.
СЦЭНА 5
Лагер Антонія каля Александрыі.
Трубы. Уваходзяць Антоній і Эрос, насустрач ім стары салдат.
Салдат
Няхай багі пашлюць табе удачу!
Антоній
О, каб тады твае рубцы і шрамы
Мяне натхнілі бітву даць на сушы!
вернуться
Бог Геркулес, Антонія любімец, апеку зняўшы, маршыруе прэч.— Паводле Плутарха, Антоній лічыў сваім заступнікам Геркулеса ў час вайны, а ў мірны час — Дыяніса (Бахуса), бога віна і радасці.