Выбрать главу

* * *

благаславёны міг які абдарыў мяне надзеяй вяртання да крыніцы першага я але раней знайсці трэба ў сабе сілы каб странуць адзічэлую грушу што абрасла душу хай асыплюцца гнілкі салодкіх грахоў калі не стала волі каб абысці наткнуўшыся на іх

* * *

błahosławlony mih jaki obdarovaw mene nadiyejoju vertannia do krynici perszoho ja ale wperucz znajti treba w sobiye siłu kob stranuti odiczału hruszu szto obrosła duszu chaj osyplućcie hniłki sołodkich hrychuow koli ne stało voli kob obojti natknuwszysie na jich

* * *

у залацістых промнях белаты ачышчаецца узвышанае я ад пылінак блудных дарог у сотах забыцця дзе за штодзённым звонам мітусні згасае прамень ісціны які абяцаў берагчы паўсюль і заўсёды аглянуцца б упору на паблытаны клубок дарог вузлы якіх вяжуць душу і апускаюць у мора бяскрайняй журбы

* * *

w zołotistych promniach bilizny oczyszczajećcie wzyszedsze ja od pylinok błudnych doruoh w sotach zabyt’ja de za sztodionnym zvonom sujety hasne promeń istiny jaki obiciawsie berehczy wse i wsiudy ohlanutisie by wporu na poputany kłubok doruoh guzły jakich omotujut duszu i pohrużajut w more bezkresnoji żurby

* * *

калі родзішся на свет апрануты ў новае цела і вераю несмяротнасці тваё быццё напоўнена па гарызонты часу шчэ тлее радасць вечнасці ў табе з якою з’явіўся у гэты часапрастор дзе ад заўжды і ўсюды кіпіць барацьба дабра і зла без перамір’я й без перадышкі і тут ад першых дзён збіраеш раны што дзіравяць люстра крынічнай душы кудою рвуцца сілы цьмы каб знішчыць успамін жывы святла сусветнае любові тады не раз перабягаеш у шарэнгі зла дзе насычаны па горла каешся ў снах

* * *

koli rodiszsie na śviyet odiahnuty u nove tiyeło i viyeroju bezsmert’ja tvuoj byt napowniany po horyzonty czasu szcze tlyeje radośt’ viyecznośti w tobiye z kotoroju javiwsie w siuoj czasoprostuor de od wse i skruoź kipit borba dobra i zła bez peremirja i bez peredyszki i tut od perszych dion źbirajesz rany szto dyraviat lustro krynicznoji duszy kudoju rvućcie siły t’my kob źniszczyti wspomin żyvy lubvi wselennoji śvitła tohdy ne raz perebihajesz u szerenhi zła de nasytiwszyś dovoli kajeszsie u snach

* * *

абы-як запісваеш чарговы дзень і губіш думкі у прасторы сон сцірае контур слоў іх сэнс насычае чуццём якое дарма шукаеш спрасонку у закутках душы а дня як бы зусім і не было цешыш сябе што шмат іх у тваёй калодзе і кожны напоўніць жыццё абыякавае дагэтуль трачанае у марнасці                  штодзённага                                       хаосу на купалах заплюшчаных вачэй крэсліш іскрамі надзей гмах мараў і верыш што не збрыдлі Богу твае пустыя абяцанні

* * *

aby jak zapisujesz czorhovy deń i hubisz myśli u prostory son śtiraje kontur słuow ich sens nasyczuje czut’jom kotoroho darma szukajesz sprosonia w zakutkach duszy a dnia jak by zusiyem i ne było łudisz sebe szto mnuoho ich w tvojuoj kołodi i każdy napownit życie abyjakove do diś trvoniane u sujetiye                sztodionnoho                                     chaosu na kupołach zapluszczanych oczej kreślisz iskrami nadiyej gmach maruw i viyerysz szto ne zbrydli Bohu tvojye pustyje obitnici

* * *

калі дзень такі як сёння што сыплецца ўсё з рук што вецер у вочы а мамона ў плечы і халодны пот паўзе расою за расхрыстаны каўнер у засохлым горле нічога няма каб сплюнуць на чорнага ката а сэрца дыбіцца на адзін успамін былога зла затрымайся прысядзь глянь на свет што быў ужо да цябе і не знікне разам з табою плюнь на страх на ўсё махні рукою у дзяцінства хоць на міг вярніся вясёлкаю з яго накрый свой чорна-белы сон на рэшту дзён

* * *

koli deń taki jak diś szto syplećcie wsio z ruk szto viyetior w vuoczy a mamona w pleczy i zimny puot powze rosoju za rozchrystany kowniyer w zasochłum horli nic ne ma kob splunuti na czornoho kota a sercie dybićcie na sam wspomin byłoho zła zatrymajsie prysiad’ wzhlani na śviyet szto byw wże do tebe i ne źnikne koli źniknesz ty pluń na strach na wsio machni w ditiństvo chocz na mih verniś raduhoju tam nakryj svuoj czornobiyeły son na resztu dion

* * *

нам прыпаднеслі віртуальны палігон калі з-над воблачных вяршынь бомбы раздзіралі край у дзень             распяцця                            Хрыста ілжэвалачэбным сыпаліся               у дзіцячы                              сад нас штодня туманілі у мільённых тыражах і тэлевобразам дурманілі ў прасторы хат каб тое думаў што трызняць абы не то што       чыняць                   зло бо на вечны cпадзяюцца свой сабат