Выбрать главу
XII
Пахавалі Бандароўну           У вянку і ў белі, Толькі думак украінцам           Пахаваць не ўмелі.
Шмат цярпець народ умее,           Ўмее ж і памсціцца, Як дадзене вельмі крыўда,           Як зло разгасціцца.
Весць аб смерці Бандароўны           Скрозь пайшла, як мора, Зашумела Украіна -           Гора панам, гора!
Бандарэнка сходы кліча,           Ўсім аб крыўдзе кажа; Войска сільнае збірае,           Роўна сіле ўражай.
Задымелі у пажарах           Панскія сялібы, Палілася кроў ракою           На лугі, на скібы.
Дарма рэзь стрымаць казаччу           Войска шле Варшава, - Шмат казацтва нацярпелась -           Бітва йдзе крывава.
Колькі выцекла крыві йшчэ,           Не будзем казаці, Бо крывёй сваёю роднай           Трэ было б пісаці.
З долі ж горкай Бандароўны           І з таей часіны Засталіся толькі казкі,           Песні ды ўспаміны.

1913