5
І памёр стары Барысаў.
Ўстаў Барысаў новы;
Не дымяць агні пажараў,
Не бразжаць аковы.
Прамінула ліхалецне
Бураў, завірухаў,
Аднак ты, Барысаў новы,
Не драмі, а слухай.
Не паддайся снам скакойным
Пад шчаслівым небам:
Хітры вораг за мяжою
Набівае стрэльбы.