Выбрать главу

Ад 30 чэрвеня 1974 году Лёнданскі праваслаўны прыход разам з групай з Манчэстэру пачалі выдаваць на рататары часапіс «Званіца». Нутраныя разыходжаньні спрычынілі пераняцьце выдаваньня гэтага часапісу праз лёнданскае асяродзьдзе.

Пачынаючы ад 1953 году вуніяцкае беларускае асяродзьдзе ў Лёндане рэгулярна выдае друкам рэлігійны часапіс «Божым Шляхам».

Ангельска-Беларускае Таварыства ў Лёндане выдае на ангельскай мове часіапіс -гадавік «Журнал Беларускіх Студыяў» (The Journal of Byelorussian Studies). У ім супрацоўнічаюць пераважна прафэсары і лекары з Англіі, ЗША і Ізраіля.

На пачатку свайго існаваньня ЗБВБ выдавала часапіс «На Шляху» і «Беларус на Чужыне». Сьв. Іскрыцкі выдаваў часапіс «Вольная Беларусь», якога выйшла каля 12 нумароў.

У Італіі, Францыі, Гішпаніі, Бэльгіі і іншых краінах у гэтым часе пражывалі невялікія групы беларусаў. Яны гравітавалі да ватыканскага цэнтру, але значнейшай беларускай дзейнасьці навонкі не праводзілі.

ХРОНОЛЁГІЧНАЯ ТАБЛІЦА 3 ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

o 30.000—25.000 год да нашага часу — палеаліт на Беларусь Паселішча людзей на стаянцы ў Бердыжы.

o 20.000—15.000 год да нашага часу — стаянка ў Юравічах.

o 15.000—13.000 год да нашага часу — канец ледавіковага пэрыяду.

o 7.000—500 год да нашае эры — нэаліт на Беларусі

o 1500 год да нашае эры — паяўленьне бронзавых прыладаў.

o 1500—1000 год да нашае эры — паселішчы ў іншых мясцох Беларусь

o 500 год нашае эры — паяўленьне першых зялезных прыладаў. Пачатак апрацоўкі зялеза ў Беларусі.

o 500 год да нашае эры — 1000 год нашае эры — зялезны век на Беларусі, эпоха гарадзішчаў.

o 980 год — у Полацку княжыць Рагвалод — першы ведамы беларускі князь незалежнай Полаччыны.

o 988 — Пачатак хрысьціянства на Беларусь

o 1000 — Сьмерць Полацкай княжны Рагнеды.

o 1021 — Брачыслаў Ізяславіч ваюе супроць Кіеўскага князя Яраслава. Брачыслаў узяў Ноўгарад.

o 1044—1101 — Княжаньне ў Полацку князя Усяслава, сына Брачыслава, які найбольш прычыніўся да ўзвышэньня Полацкага княства І празваны быў Чарадзеям.

o 1065 — Пачатак барацьбы паміж Полацкім князем Усяславам і Кіеўскім князем Ізяславам.

o 1067— Вялікая бітва на рацэ Нямізе.

o 1068— Выбары князя Усяслава Чарадзея на кіеўскі пасад.

o 1130 — Князь Расьціслаў заснаваў грэка-лацінска-рускую акадэмію ў Смаленску.

o 1132—Бунт палачан супроць кіеўскага князя Сьвятаполка.

o 1151 — Палачане прагналі князя Рагвалода і паклікалі на княжаньне Менскага князя Расьціслава.

o 1154 — Памёр Клім Смаляціч —вялікі культурнік і асьветнік Беларусь

o 1158 — Палачане выганяюць Расьціслава і паклікаюць на княжаньне ізноў князя Рагвалода.

o 1162—1180 — Княжаньне Усяслава Васількавіча ў Полацку.

o 1162 — Турава-Пінскае княства скінула з сябе залежнасьць ад Кіева.

o 1173—23 траўня — Сьмерць княжны Эўфрасіні Полацкай, якая шмат зрабіла для ўздыму духовае культуры палачан.

o 1180—Сьмерць Смаленскага князя Рамана Расьціславіча — аматара асьветы.

o 1183 — Сьмерць Кірыла Тураўскага.

o 1200— Першая гандлёвая ўмова Полацку з немцамі

o 1201— Зьяўленьне нямецкіх рыцараў і пабудова ў вусьці Заходняй Дзьвіны горада Рыгі.

o 1204—1239 — Княжаньне Рынгаўда.

o 1221 — Памёр Аўраам Смаленскі.

o 1229—Найбольш шырокая гандлёвая ўмова беларусаў з немцамі ў XIII ст.

o 1239—1263 — Княжаньне Вялікага князя Міндаўга.

o 1264—1265 і 1269—1271 — Княжаньне Вайшэлка.

o 1265 — Вялікі князь Вайшэлак — абаронца Вялікага Княства пакідае пасад Вялікага князя і ідзе ў манастыр.

o 1265—1269 —Княжаньне Шварно.

o 1271 —1282 — Княжаньне Трайдзеня.

o 1282—1295 — Княжаньне Лютавара.

o 1295—1316 — Княжаньне князя Віценя.

o 1316—1341 — Княжаньне Вялікага князя Гэдыміна.

o 1317, 1327, 1329 — Прадстаўнікі беларускае праваслаўнае царквы бралі ўдзел у Канстантынопальскіх сынодах.

o 1317—Заснаваньне Беларускае Праваслаўнае Аўтакефальнае Мітраполіі.

o 1341 —1377 — Княжаньне Вялікага князя Альгерда.

o 1368—1372 — Перамогі Вялікага князя Альгерда над Масквой і ўпакарэньне яе.

o 1377—1379 — Княжаньне Вялікага князя Кейстута.

o 1377 — Выбары Андрэя, сына Альгердавага, за князя Пскова.

o 1379—1392 — Княжаньне Вялікага князя Ягайлы.

o 1380 — Князь Андрэй Полацкі бярэ ўдзел у біцьве з татарскай ардой Мамая на Кулікавым полі, здабываючы перамогу.

o 1385— Падпісаньне ўмовы Ягайла з палякамі аб саюзе Вялікага Княства з Польшчай.

o 1386— Жаніцьба Ягайлы з Польскай каралевай Ядвігай.