o 1919— 19 красавіка палякі занялі Вільню.
o 1919 — 28 чэрвеня падпісаны быў Вэрсальскі трактат.
o 1919— Пачаткі беларускага руху ў Лацьвіі
o 1919 — 1 студзеня заснавалася беларуская гімназія ў Вільні.
o 1919 — 8 жніўня палякі занялі Менск.
o 1919— 13 сьнежня адбыўся ў Менску сход Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, на (якім пацьверджана была воля беларусаў стварыць вольную і незалежную Беларускую Народную Рэспубліку і Пётра Крэчэўскі выбраны за Старшыню Рады Рэспублікі.
o 1920—11 ліпеня бальшавікі занялі Менск і ішлі на Варшаву.
o 1920— 12 ліпеня бальшавікі падпісалі ўмову з Летувай, паводле якое частка Заходняй Беларусі мела адыйсьці да Летувы.
o 1920— Першага жніўня бальшавікі паўторна абвесьцілі стварэньне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
o 1920 — 15 жніўня палякі прагналі бальшавікоў з-пад Варшавы і пасоўваліся на ўсход, займаючы заходнія землі Беларусі.
o 1920 — 9 кастрычніка гэнэрал Жэлігоўскі заняў Вільню і пасьля гэтага створаная была г. зв. Сярэдняя Літва.
o 1920— 11 лістапада — падпісаньне ўмовы між беларусамі і летувісамі аб узаемнай дапамозе.
o 1920— У лістападзе месяцы выбухла Слуцкае паўстаньне ў вабароне незалежнасьці Беларусі.
o 1921— Пачаткі арганізацыі беларускіх эмігрантаў у Задзіночаных Штатах Амэрыкі.
o 1921— 20 лютага адбылося далучэньне Сярэдняй Літвы да Польшчы.
o 1921 — 18 сакавіка падпісаны Рыскі дагавор паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, які падзяліў Беларусь.
o 1921 — 25—28 верасьня ў Празе Чэскай адбылася беларуская нацыянальная палітычная нарада
o 1921— Заснавана Таварыства Беларускае Школы ў Вільні.
o 1921— 30 кастрычніка ў Менску заснаваўся Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт.
o 1922— Заснаваньне проціў бальшавіцкае арганізацыі моладзі Саюзу Бел. Моладзі ў Менску.
o 1922— У Менску заснаваўся Інстытут Беларускае Культуры, які ў 1928 годзе быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію Навук.
o 1922— 5 лістапада адбыліся першыя выбары ў польскі сойм, у часе якіх беларусы правялі 14 сваіх прадстаўнікоў
o 1924— Заснаваньне ў Слуцку проціўбальшавіцкае арганізацыі.
o 1924— Пашырэньне граніцаў БССР, у часе якога далучаны некаторыя паветы Віцебшчыны і Гомельшчыны.
o 1924— Разгром беларускіх арганізацыяў у Лацьвіі.
o 1925— Разлом у Беларускім Пасольскім Клюбе ў Заходняй Беларусі Стварэньне Беларускае Сялянскае Работніцкае Грамады, Беларускага Сялянскага Саюзу і Права слаўнага Дэмакратычнага Аб'яднаньня
o 1926— Працэс Лістапада ў Менску.
o 1926— Акадэмічная Канфэрэнцыя ў Менску.
o 1926— 6 сьнежня далучэньне да БССР Гомельскага і Рэчыцкага пав.
o 1926— Заснаваньне Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры ў Вільні.
o 1926—1927 — Першыя эмігранцкія беларускія арганізацыі ў Францыі.
o 1927— Разгром Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады.
o 1928— Заснаваньне проціўбальшавіцкае арганізацыі Альтруістых.
o 1928— 8 сакавіка ў Празе памёр выдатны беларускі дзеяч Пётра Крэчэўскі.
o 1929— Пачатак бальшавіцкага паходу супроць беларусаў.
o 1930— Масавыя арышты сярод беларускае інтэлігенцыі ў БССР 1930 — 20 лютага самагубства праф, Ігнатоўскага.
o 1930— 18—23 траўня разгром проціўбальшавіцкае арганізацыі Альтруістых.
o 1933 — Рэформа беларускага правапісу і граматыкі, якая набліжыла беларускую мову да мовы расейскай.
o 1933 — Масавыя арышты і вывазы беларусаў бальшавікамі з БССР у аддаленыя краіны СССР.
o 1933— Працэс беларускага нацыянальнага цэнтру ў Менску.
o 1934— Разгром беларускага руху ў Лацьвіі.
o 1935— Першыя беларускія эмігранцкія арганізацыі ў Аргентыне.
o 1937 — Новыя масавыя арышты сярод беларускай інтэлігенцыі ў БССР.
o 1937 — Масавая ліквідацыя беларускіх арганізацыяў у Заходняй Беларусі: зачыненьне Бел. Нац. Камітэту, Т-ва Бел. Школы, Бел. Інстытуту Гасп. і Культурты і др.
o 1939 —Пачатак другое сусьветнае вайны. Развал Польшчы. Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР.
o 1941 — Пачатак нямецка-савецкай вайны і нямецкай акупацыі Беларусі
ПАСЛЯСЛОЎЕ
Урэшце дачакалася перавыдання і кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня», якая пяцьдзесят гадоў таму і ў наступны перыяд была адзіным поўным папулярным выданнем па гісторыі Беларусі пасля разгрому, што ўчынілі ў БССР у 30-х гадах кампартыйныя і карныя органы таталітарнай сістэмы ў дачыненні да беларускай гістарычнай навукі і яе прадстаўнікоў. Кніга Язэпа Найдзюка была падручнікам у школах на тэрыторыі цэнтральнай часткі (генеральнай акругі) Беларусі і ў 1944 г. Пазней яна сталася крыніцай ведаў па гісторыі Бацькаўшчыны для тых, хто хацеў спазнаць сапраўдную, не фальшаваную, не афіцыйную гісторыю Беларусь, і не толькі ў БССР, але і за мяжой. Рэдкія асобнікі кнігі. Найдзюка перапісваліся ад рукі і старанна перахоўваліся, як на Беларусі, так і на эміграцыі.