Выбрать главу

Альгерд стараўся ўмацаваць сваё гаспадарства ўнутры і пашыраў ягоныя ўплывы навонкі. Дзеля таго ён хацеў мець у межах свайго гаспадарства кіраўніцтва праваслаўнай царквой і дамагаўся ў Канстантынопальскага патрыярхату, каб брат ягонае жонкі Марыі Яраслаўны, княжны Вщебскай, князь Раман, мітрапаліт Наваградзкі, быў пасьвячаны на мітрапаліта «ўсяе Русі» ў адданьні пад ягонае кіраўніцтва мітраполіі Наваградзкай, Галіцкай і Кіеўскай, а таксама епіскопіі Маскоўскай.

Гэтага, ясна, моцна баялася Масква і з^ свайго боку рабіла захады перад патрыярхатам, каб кандыдат яе Аляксей быў пасьвячаны на мітрапаліта Кіеўскага і «ўсяе Русі» з месцам бытаваньня ў Валадзімеры Суздальскім Канстантынопальскі патрыярх справу разьвязаў вельмі арыгінальна. Ен у 1354 г., атрымаўшы багатыя падарункі ад абодвух кандыдатаў, абодвух-жа, Наваградзкага Ра-мана і Маскоўскага Аляксея, пасьвяціў на Кіеўскіх міт-рапалітаў і «ўсяе Русі», і ад гэнага часу пачалося вялікае і даўгое змаганьне між Беларусьсю і Масквой.

Хрысьціянства ў XIII стагодзьдзі на Беларусі было нагэтулькі шырока разьвітым, што вымагала асобнага кіраўніцтва. Дзеля гэтага яшчэ ў 1317 годзе з згоды бізантыйскага імпэратара Андроніка Старшага паўстала Беларуская Аўтакефальная Мітраполія, якая абыймала блізу ўсе беларускія землі. Мітраполія гэтая ў гіерархіі праваслаўнае грэцкае царквы займала вельмі паважнае месца. Ёй была прызначана 82 пасада на 110 епіскапскіх месцаў у патрыяршай радзе. Наваградзкія мітрапаліты бралі ўдзел у канстантынопальскіх Сынодах у 1317, у 1327 і ў 1329 г.

За часы 32-годняга вялікага княжаньня Альгерда, які быў хрысьціянінам усходняга праваслаўнага абраду і ўзгадаваўся ў Віцебску, беларуская культура, якой быў ён прасякнуты, вельмі хутка ўмацавалася ва ўсім Вялікім Княсьцьве Літоўскім, а беларуская мова была ўведзеная ня толькі ва ўрады, але і ў князеўскіх замках.

Памёр Альгерд у 1377 г. За жыцьця свайго меў ён дзьве жонкі. Першая Марыя была дачкой Віцебскага князя, а другая Юльяна была дачкой Цьвярскога князя. Альгерд пакінуў 12 сыноў, якім, жывучы яшчэ, пачаў раздаваць удзелы. I так, найстарэйшы сын Андрэй застаўся за князя ў Полацку, Уладзімір у Кдеве, Іоан-Задзівіты на Падольлі, Дзьмітры Карыбут у Бранску, Дзьмітры ў Трубчэўску, Барыс у Бутаве, Сымон у. Мсьціславе, Канстантын Карыгайла ў Чарнігаўшчыне, Мінгайла-Васіль у Піншчыне. Апрача таго, былі яшчэ Іоан Скіргайла, Леў-Сьвідрыгайла і Якуб-Ягайла

XII

Нутраное змаганьне.— Ягайла, Кейстут, Вітаўт і Андрэй.— Вунія Ягайлы з Польшчай.— Першыя прывілеі для баяраў.— Грунвальдская бітва.— Змаганьне з палякамі за незалежнасьць Вялікага Княства.

Па сьмерці Альгерда месца яго на просьбу другое жонкі ягонае Юльяны заняў малодшы сын Ягайла (1379— 1392). Гэта выклікала перадусім незадавальненьне сярод жмудзінаў, якія хацелі мець за вялікага князя Альгердавага брата Кейстута, а таксама незадавальненьне старэйшых сыноў Альгердавых, асабліва Полацкага найстарэйшага, князя Андрэя, які ўважаў, што вялікакняскі пасад належыцца яму. З гэтае прычыны паўстала нутраное змаганьне.

Ягайла пачаў шукаць сабе дапамогі ў татараў і крыжаносцаў, каб перамагчы сваіх супраціўнікаў, а князь Андрэй шукаў сабе дапамогі ў Пскове, Ноўгарадзе і Маскве. У гэтым змаганьні браў удзел і перамог Кейстут, які ўзяў у палон Ягайлу і абвесьціў сябе вялікім князем (1377—1379). Будучы, аднак, вялікадушным, ён хутка вызваліў Ягайлу і даў яму ўдзелы ў Крэве і Віцебску, а сам пачаў вайну з Псковам, каб падпарадкаваць яго Вялікаму Княству Літоўскаму. Скарыстаў з гэтага Ягайла. Ён заняў Вільню і Трокі. дзе былі галоўныя цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, а пасьля, запрасіўшы да сябе Кейстута і ягонага сына Вітаўта, падступна схапіў іх і пасадзіў у вастрог у Крэве, дзе Кейстут згінуў ад падасланых Ягайлам забойцаў.