Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць...» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).
Аўтар шэрагу тэкстаў піянерскіх песень і кантат.
На беларускую мову пераклаў творы пісьменнікаў народаў СССР - Г.Гуляма, М.Міршакара, Т.Уметаліева, А.Тактамушава, М.Мрэўлішвілі, Р.Фархадзі, Н.Джундубаевай, А.Рахманава, Х.Мянд, Г.Сар'яна, Х.Алі, А.Чакану, Ю.Семяндэра, П.Глазавога, П.Рабра, А.Юшчанкі, В.Юхімовіча, В.Маругі і інш.
Чарот Міхась (сапр. Кудзелька Міхаіл), нарадзіўся 07.11.1896 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Маладэчанскую настаўніцкую семінарыю (1917). У 1917 г. мабілізаваны ў армію. У 1918 г. вярнуўся на Беларусь, удзельнічаў у партызанскім руху ў час акупацыі Беларусі буржуазнай Польшчай. З 1920 г. - супрацоўнік, у 1925-1929 гг. - рэдактар газеты «Савецкая Беларусь». Ініцыятар стварэння і кіраўнік першай у рэспубліцы літаратурнай арганізацыі «Маладняк» (з 1923). Быў сябрам ЦВ К БССР (1924-1931). У 1937 г. рэпрэсіраваны, асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 08.02.1956 г. Сябра СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 29.10.1937 г.
Друкавацца пачаў у 1919 г. Аўтар кніжак паэзіі «Завіруха» (1922), «Босыя на вогнішчы» (паэма, 1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Карчма», «Ленін», «Марына» (паэмы, усе ў 1926), «Беларусь лапцюжная» (паэма, 1927), «Чырванакрылы вяшчун» (паэма-фантазія, 1927), «Паэмы» (1928), «Сонечны паход» (1929), «У сонечным паходзе» (вершы і паэмы, 1986), «Выбраныя вершы і паэмы» (1935), Збору твораў у 3 тамах (1933-1936), у 2 тамах (1958), «Выбраныя вершы і паэма» (1967), «Выбранае» (1982).
Выдаў зборнік апавяданняў «Веснаход» (1924) і «Выбраныя апавяданні» (1926).
Апублікаваў п'есы «Мікітаў лапаць» (апублікавана і пастаўлена ў 1923), «Дажынкі» і аднаактоўку «Сон на балоце» (1924), дзіцячыя п'есы «Пастушкі. Данілка і Алеська» (Клімавічы, 1925). Напісаў музычную драму «На Купалле» (адноўлены тэкст апублікаваны ў 1982, пастаўлена ў 1921, кампазітар А.Туранкоў стварыў на тэкст п'есы оперу «Кветка шчасця»).
Па аповесці «Свінапас» стварыў з Ю.Тарычам сцэнарый першага мастацкага фільма «Лясная быль» (пастаўлены ў 1926).
Чарота Іван, нарадзіўся 16.09.1952 г. у вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974). Працаваў настаўнікам у Палецкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці. З 1977 г. - выкладчык БДУ, з 1988 г. - дацэнт кафедры расейскай савецкай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1985 г.
У друку як крытык, літаратуразнавец і перакладчык выступае з 1978 г.
Сааўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г.Адамовіч, Л.Казырам, У.Сакалоўскім, 1988).
Перакладае з сербскахарвацкай, славенскай, македонскай, украінскай моў. У яго перакладзе выйшлі кнігі Б.Зупанчыча «Памінкі» (1983), Б.Нушыча «Аўтабіяграфія» (1985), Ё.Юрчыча «Як аднойчы казла судзілі» (1986), П.Воранца «Падарункі» (1986), Д.Янчара «Галернік» (1990), пераклаў п'есу Д.Янчара «Дэдал». Укладальнік, адзін з перакладчыкаў анталогіі «Сербская паэзія» (1989).
Чорны Кузьма (сапр. Раманоўскі Мікалай), нарадзіўся 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці) у сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916-1919). У 1920-1922 гг. працаваў у валасным рэўкаме, у Слуцкім павятовым ваенкамаце, настаўнічаў. У 1923 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў два курсы). У 1924-1928 гг. працаваў у газеце «Беларуская вёска». Сябра літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (з 1923), старшыня «Узвышша» (1926-1931). У 1932-1937 гг. - галоўны літкансультант у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. 14.10.1938 г. быў арыштаваны. Каля 8 месяцаў адседзеў у менскай турме, а затым быў вызвалены. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941-1944), часопісе «Беларусь». Вярнуўся ў Менск. Сябра СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалём. Памёр 22.11.1944 г.
У друку пачаў выступаць з 1921 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Апавяданні» (1925), «Срэбра жыцця» (1925), «Па дарозе» (1926), «Пачуцці» (1926), «Хвоі гавораць» (1926), «Вераснёвыя ночы» (1929), «Нянавісць» (1930), «Буры» (1930), «Два апавяданні» (1932), «Брыгадзіравы апавяданні» (1932), «Выбраныя апавяданні» (1932), «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» (1941, апавяданні для дзяцей), «Вялікае сэрца» (1945), аповесцей «Лявон Бушмар» (1930), «Вясна» (1931), «Люба Лубянская» (1937), «Насцечка» (1941, апошняе выданне ў 1987), кніжак апавяданняў і аповесцей «Вераснёвыя ночы» (1984) і «Матчына благаславенне» (1984), раманаў «Зямля» (1928), «Бацькаўшчына» (1932), «Трэцяе пакаленне» (1935, апошняе выданне ў 1981), кніжкі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942), нарыса «Герой Савецкага Саюза Ціхан Піменавіч Бумажкоў» (1943). Гумарыстычныя творы сабраны ў зборніку «Вяселле ў Скіп'ёўскім Пераброддзі» (1971). Выдадзены Выбраныя творы (1934, 1947), Зборы твораў у 6-ці (1954-1955, 1988-1991), у 8 тамах (1972-1975). У Зборы твораў увайшлі раманы «Сястра», «Ідзі, ідзі», «Трыццаць год», «Пошукі будучыні», аповесць «Скіп'ёўскі лес» і многія іншыя творы, якія асобнымі выданнямі да гэтага не публікаваліся (рукапісы раманаў «Судны дзень» і «Вялікае выгнанне» згарэлі пад час вайны ў Менску).