Выбрать главу

У друку пачаў выступаць з 1917 г. (газета «Гоман»). Драматург, празаік, паэт, публіцыст. Супрацоўнічаў таксама ў газетах і часопісах «Беларускае жыццё», «Грамадзянін», «Рунь». Асобнымі выданнямі выйшлі п'есы «Калісь», «На вёсцы», «Страхі жыцця» (усе - Вільня, 1919, апошняя пастаўлена ў 1918), «Цені» (1920, пастаўлена ў 1919), «Заручыны Паўлінкі» (Вільня, 1921, пастаўлена ў 1918), «Няскончаная драма» (Вільня, 1922), «Птушка шчасця» (пастаўлена ў 1920), «Шчаслівы муж» (Вільня, 1922), «Пан міністар» (Вільня, 1924), «Дрыгва» (Вільня, 1925), казка ў 1 акце для дзяцей «У лясным гушчары» (Рыга, 1932, пастаўлена ў 1917). У зборніках, перыядычным друку апублікаваны п'есы, драматычныя абразкі «Манька», «Чорт і баба» (пастаўлена ў 1918), «Базылішк», «Перад святам», «На Антокалі» (усе ў 1918), «Дзядзька Якуб», «На вёсцы» (абедзве ў 1919), «Лес шуміць» (1920), «Бутрым Няміра» (1918, пастаўлена ў 1918), «Круці ні круці, а трэба памярці» (пастаўлена ў 1943). Напісаў аповесці «Пісьмы да яе» (газета «Гоман», 1918), «Страшны суд» (часопіс «Новы шлях», 1944). Даследаванне «Беларускі тэатр» (Вільня, 1924), кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ» (Вільня, 1937).

Андраюк Серафім, нарадзіўся 10.03.1933 г. у вёсцы Градзялі Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.

У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957). Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966-1981 гг. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1972 г.

Выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец з 1964 г. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І.Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1984, за кнігу «Жыць чалавекам»).

Анісковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.10.1932 г. у вёсцы Гасцілавічы Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў рамесную навучальню ў Менску (1950). Працаваў токарам і наладчыкам на Менскім трактарным заводзе (1950-1958). Служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце (1952-1956), пасля працаваў вадзіцелем тралейбуса ў Менску (1958-1969). Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1969-1971). У 1971-1975 гг. - літсупрацоўнік аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман», у 1975-1982 гг. - загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1982-1984 гг. - супрацоўнік часопіса «Родная прырода». З 1985 г. - рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1979 г.

Узнагароджаны медалём.

У 1965 г. апублікаваў першы нарыс. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую раманы І.Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А.Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С.Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г.Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П.Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар'ер» (1983), П.Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А.Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б.Апрылава (1977), «Цмок» Н.Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М.Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д.Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І.Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» І.Мілева (1986).

Аношкін Іван, нарадзіўся 21.01.1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Суражскую педагагічную навучальню Бранскай вобласці (1947). Працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны». У 1948 г. пераехаў на Берасцейшчыну, дзе працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь», карэспандэнтам абласной газеты «Заря». У 1956 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1964 г. - завочна гістарычны факультэт Магілеўскага педінстытута. Рэдагаваў чэрыкаўскую раённую газету «Сацыялістычная перамога». З 1959 г. - літсупрацоўнік, з 1968 г. - загадчык аддзела абласной газеты «Магілёўская праўда», а з 1981 г. - сакратар Магілеўскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1965 г.

Узнагароджаны медалём.