Выбрать главу

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Выйшлі ў свет зборнікі апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжытыкут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985), раманы «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выданне ў 1982), «Святыя грэшнікі» (1988). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1989-1990 гг. - у 3 тамах.

Зрабіў літаратурны запіс кнігі А.Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С.Паляковым, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з І.Балгарыным і М.Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н.Сафаравым, 1980).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А.Дзенісевіча «Орлиное племя», Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».

Астапенка Алесь, нарадзіўся 14.07.1920 г. у вёсцы Сырская Буда Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы літаратурнага факультэта Менскага педагагічнага інстытута. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны - рэдактар і дыктар беларускай рэдакцыі Ўсесаюзнага радыёкамітэта (Масква), удзельнічаў у баях на Заходнім і Бранскім франтах. Улетку 1943 г. пад Арлом быў цяжка паранены. З восені 1943 г. зноў працаваў на радыё ў Маскве. Вярнуўшыся ў Менск, загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена» (1946-1947), аддзелам піянерскага жыцця часопіса «Бярозка» (1947-1953). Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Памёр 20.07.1970 г.

У 1940 г. выступіў з рэцэнзіямі і артыкуламі. Першы верш апублікаваў у 1942 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне» (1947, дапоўненае выданне ў 1980), «Дзень маёй Радзімы» (1952), «Выбранае» (1957), «Сэрца спявае» (1960). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.

Перакладаў на беларускую мову творы расейскіх, украінскіх, летувіскіх, латышскіх, нямецкіх паэтаў, а таксама грузінскія казкі.

Астапенка Змітрок, нарадзіўся 10.11.1910 г. у вёсцы Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні (Цяпер Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці) у сям'і настаўніка.

У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Пасля жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў 252-й школе. У 1936 г. арыштаваны і асуджаны на 8 год пазбаўлення волі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны - на фронце.

Загінуў 07.10.1944 г. у Карпатах.

Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933), зборнік «Як шум дажджу» з друку не выйшаў, захаваліся толькі гранкі.

Пісаў апавяданні. Аўтар навукова-фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932).

Пераклаў раманы М.Горкага «Маці» (1932), Л.Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам з М.Багуном), аповесці П.Голубева «Завіруха» (1930), М.Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых расейскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Асташонак Алесь, нарадзіўся 01.06.1954 г. у Менску ў сям'і рабочых.

Скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам на будоўлі металургічнага камбіната ў пасёлку Эль-Хаджар (Алжыр). У 1978-1979 гг. служыў у Савецкай Арміі, у 1980-1981 гг. - інспектар дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі і выкладчык французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1981-1982 гг. - выхавацель у тэхнічнай навучальні будаўнікоў № 31, у 1982-1984 гг. - рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Ўпраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, у 1984-1986 гг. - рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі. З 1988 г. - старшы рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»). Сябра СП СССР з 1986 г.