Выбрать главу
* * *

Гэта першая частка верша, і яна як найлепш перадае разгубленасьць чалавека, які аднойчы прачнуўся ў Сталіцы сьвету і яшчэ дакладна ня ведае, што яму тут рабіць. Парыж у гэтым вершы – месца, працятае тысячамі нябачных хаатычных хваляў, на Парыж сябе трэба наладжваць, струну за струною. Парыж трэба злавіць: у слова, у сетку свайго ўспрыманьня, трэба трапіць у ягоны рытм. У Парыжы кожны – трохі нелегал. Ёсьць у гэтым вершы і парыская лянота, і парыская празрыстасьць, і парыская ўсёдазволенасьць. І, вядома, параўнаньні. Парыж просіцца ў іх у пары, як парасон пад дождж.

Калі ты нешта фатаграфуешу цэнтры Менску,і раптам незнаёмая рукабярэ цябе за плячо,а суворы голаскажа больш так не рабіць,бо могуць і канфіскаваць камэруабо проста пасадзіць у камэру, —паспрабуй уявіць, што ты ў Парыжы,на ўзгорку Манмартр,у храме Сакрэ-Кёр,і мясцовы цемнаскуры бамбізаветліва, але настойлівапросіць схаваць фотаапарат.Засталося, каб нашыябелаcкурыя бэстыінавучыліся казаць табе “Мerci!”Ці, прынамсі, “Дзякуй!”

У Парыжы Хадановіч жыве ў мансардзе на rue de Condé, за два крокі ад тэатру “Адэон”. Ён шукае свой Парыж – і знаходзіць. Бясконцасьць парыскіх дароў робіцца паэзіяй з самага ранку – працоўны дзень паэта доўгі, а страйку не абвесьціш, хоць навокал і дэмакратыя.

Хадановіча будзяць званы сабора Сэн-Сюльпіс. Нас з табой у Парыжы будзіў аглушальны грукат пустых бутэлек, якія выкідвалі ў сьметніцу працаўнікі кавярні ў двары. Літаратару ў Парыжы ёсьць чым заняцца.

Хадановіч сочыць, як

“у надмагільнай пліце

Марсэля Пруста (1871–1922)

адбіваюцца аблокі”.

Ён піша свае “казкі Вэнсэнскага лесу”, сярод якіх адна абавязкова западзе ў душу кожнаму чуламу чалавеку, нават калі ягоны дом пазбаўлены коцікаў і катастрофаў:

ПАПЯЛУШКА

Часам котпасьпявае нагадзіцьтолькі ў адзін туфлік.

Увогуле, натуральная і нязмушаная (у адрозьненьне ад менскай) фізіялягічнасьць Парыжу Хадановіча абсалютна не бянтэжыць – гэта бясплатнае ўгнаеньне для вершаў. А як інакш, калі праклятая француская паэзія – твая стыхія? Паэт назірае за бойкай геяў “паміж Люўрам і плошчаю Згоды” і за футбольным матчам за плотам музэю Радэна. І за тым, як

у садку насупраць музэятрахаюцца два сабачкі,гаспадары ўсё ніяк ня могуцьрасьцягнуць у розныя бакі.Нічога цікавейшага ў музэія ня бачыў.

І праўда, што там у тых музэях… Паэт сам сабе мастак і сам стварае нацюрморты (калі захоча і дзе захоча). І, трэба сказаць, удалыя. У Парыжы Хадановіча ўсё паварочваецца да госьця нечаканым бокам, прагнучы гульні, і нават на карцінах праступаюць новыя мазкі, пра існаваньне якіх не падазраваў і сам мастак. Таму ня дзіўна, што Хрыстос у Андрэя рыфмуецца ледзьве не з кальвадосам – што ж, не з качканосам жа яму рыфмавацца:

НАЦЮРМОРТ

Столік. Хлеб. Аліўкі. Арэшкі.Шклянка. Лёд. Пастыс. Кальвадос.Тратуар. Шчасьлівыя грэшнікі.Поўня. Поўнач. Хрыстос уваскрос.

Шчасьлівыя грэшнікі… Бо навокал Вялікдзень – іншы Вялікдзень. Вялікдзень, здольны напужаць каго заўгодна, але толькі не беларускага паэта.

“ – Христос воскресе!– Лабалабалабалабала!– Christ est ressuscité!– Лабалабалабалабала!– Christ is risen!– Лабалабалабалабала!У парыскім храме сьвятога Сергіядва паверхі:на верхнім праваслаўныя рускіяканстантынопальскага патрыярхату,на ніжнім – праваслаўныя эфіёпы,якія выдаюць самыя радасныя,самыя гучныя, што я чуў у жыцьці,сьвяточныя крыкі,што мяшаюцца з выгукамі бацюшкі.– Хрыстос уваскрос!– Лабалабалабалабала!”