Выбрать главу

- А што? Усім галовы прэч. Тут, на плошчы. Дарогі ў белы стан цыганскага шчасця па крыві вядуць. Сячы голавы! І шчасце, і мір тады будудь. Воля!

- Сапраўды добра, - расчулена сказаў хтось. - Воля. Ідзі і бяры каня. Захацеў - едзеш, захацеў - на месцы сядзіш. Коні свабодна сабе перамяшчаюцца з рук у рукі.

- Цю-у! Захлусіўся! Хіба хто на такую волю пойдзе, - загулі галасы.

Суд не атрымліваўся. Ледзь-ледзь удалося прымусіць усіх замаўчаць.

Узяў слова пракурор у доўгай шкалярскай світцы:

- Людцы! Вялікі натоўп цыганскі! Я абвінавачваю караля Якуба ў зложываннях уладаю, несправядлівых прысудах і празмерных паборах.

- Я кароль, - годна сказаў Якуб, што сядзеў пад вартаю на зэдліку.

- Ён не кароль, ён рабаўнік. Quousque tandem abutere, Знамяроўскі, patientia nostre18? Ён шмагаў нашых людзей, біў іх, хоць мы вольны народ... э-э... вы вольны народ. Несправядліва, жорстка каралі наш сумленны, абраны народ. Dura lex! Ён зрабіў нас жабракамі. Як мы жылі? Semper rapox, raro каша, miseria наша19. Ён узяў у нас нашы звонкія катлы, нашы вазы, нашых цудоўных коней, вараных, пісаных, спловадісаных, буланых, белых. У іх былі такія цвёрдыя, непарэпаныя, неабрэзаныя капыты, такія роўныя свае непадпілаваныя зубы, такія мяккія насы з чуллівымі валосікамі.

Гарачыя без гарэлкі, моцныя... Ім не трэба было штурхаць кулаком пад пахвіну, калі пакупец крадзецца з саломінкаю да бяльма.

Народ пачаў усхліпвадь, сям-там нават рыдалі мужчыны. Пасля пачаліся нясмелыя, але ўсё больш моцныя крыкі:

- Смерць яму! Смерць! Галаву прэч! Разумнік ты наш! Вучоная галава! Смерць каралю!

- Тыран! Забойца! Манарх! - крычаў шкаляр.

Пасля выступіў “аблакат”. Хітра прыжмурыўшы чорныя, як вугаль, вочы, ён сказаў ціха:

- Так, кароль нас абражаў, ён браў з нас дзесяціну і больш. Мы пакутавалі пад яго ігам. Але хіба можа хто-небудзь папікнудь наш народ у тым, што ён жорсткі, што ён крыважэрны? Не, наш народ самы добры, самы мяккі, самы рахманы на зямлі. Я прашу пра літасць. Вось ён сядзідь, гэты няшчасны. Няўжо вы не бачыце, як ён схіліў галаву, як слёзы накіпаюць на гэтах добрых вачах, як ён стрымлівае ўздыханні сардэчныя? Майце жаль у сэрцах сваіх. А вось яго слаўны бадю глядзіць з нябёс на няшчаснага сына і плача. І няўжо вы забудзеце яго дабрату? Ён браў у нас коней, але непараўнальна больш ён даваў нам. У вялікіх паходах і войнах пад яго началам мы прыдбалі ўтрая больш коней, мы хавалі іх тут, і ніхто не асмельваўся іх зачапідь. А якія гэта былі коні! Божа мой, іх грывы былі, як хмары, вочы, як чорныя зоры! А якой славы дастала пры іх дзяржава цыганская! Як баяліся яе ворагі, як слухаў яе голас у сейме сам кароль!

Народ плакаў наўзрыд. Нават радцы, падобныя адзін на аднаго, шырока раскрыўшы зяпы, раўлі густымі галасамі:

- Ы-ы-ы!

- Ну што ж, - перапыніў роў аднавокі радца. - Адвядзіде арыштаванага караля прэч.

І кінуў уладна:

- Я думаю, хопіць. Падурэлі. Нарабілі агіднасцей, напіліся, нажартаваліся. Трэба канчадь. І я старажытнаю ўладай старэйшын даю загад. Гэта канчатковы прысуд.

Натоўп змоўк, і проста на галовы людзей упала кароткае слова:

- Чупна!

- А што ж, нічога. Часам дапамагае, - загаварылі з розных

бакоў.

- Дурні вы! Свінні! Вольнасць сваю прадалі, ёлупы! - крычаў Ян і яшчэ некалькі чалавек. - Хоць бы ён і не чапаў вас пасля, якія вы роме? Блюдалізы вы! Адкачоўваю ад вас!

І ён рушыў разам з часткай людзей да шатроў.

Аднавокі махнуў рукою, і шкаляр стаў чытадь вырак:

- Т аго цыганскага круля Якуба Першага за злоўжыванні, морд, падступныя намеры... не складваючы з яго каралеўскага высокага сану, калі дараванне ўсім дасць, хто судзіў яго, не адбіраючы маетнасці дзедзіч ягоных, чупной, сірэч пугай, ад-сцябаць.

Калі ўвесь натоўп рынуў да палада, дзе павінна было адбыцца пакаранне, калі прыцягнулі ў вялікую залу Якуба, нехта раптам крыкнуў:

- Вы хочаце, каб ён быў вашым каралём, а не думаеце, ці зможа ён быць ім пасля такога. Неба не павінна бачыць каралеўскай ганьбы і крыві, ёлупы вы.

- І праўда, - спуджана сказаў шкаляр. - Што ж рабіць?

Збянтэжанасць пагражала перайсці ў анархію. Сапраўды,

нельга пакарадь, нельга выканадь прысуд. Сабаку пад хвост аўтарытэт старэйшых. І зноў выратаваў аднавокі:

- Роме, небу нельга бачыць каралеўскай крыві. Таму мы сёння адсцябаем арыштаванага так, каб ганьбы і крыві не бачыў ніхто.

На Знамяроўскага кінуліся і скруділі яму рукі і ногі. Паставілі. Ён быў бляклы і жоўты, але позірк па-ранейшаму гарэў гардыняй.

- Скручаны кароль - усё ж кароль.

І калі нехта штурхнуў яго, загрымеў:

вернуться

18

Дакуль будзеш ты, Знамяроўскі, злоўжывадь цярпеннем нашым.

вернуться

19

Жорсткі закон!.. Заўсёды... рэдка... беднасдь...