Мая старая, нямоглая мама падрыхтавала місу вінегрэту, да яго было паўбохана яшчэ ўсё ёю спечанага хлеба i бутэлька, не памятаю ўжо, адкуль ды як узятай самагонкі. Горкая гэта была вячэра. Брат Коля, гаспадар, на сем гадоў старэйшы за мяне, пасля партызан працаваў у райваенкамаце, ды вось i на яго закончылася бронь... Пра гэта мы даведаліся яшчэ ў Міры, ад Мішы, бо Коля быў у службовым ад'ездзе. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што ўзяты ён быў у сапёрную часць, нават i паловы вучобы не закончыў да дня Перамогі, a ўвосені дэмабілізаваўся. Але хто ж гэта ведаў у той наш «вясельны» вечар?! Былі толькі мама, братавая Валя i першакласніца Лідачка. Яны ў адпаведным настроі, а нам вачэй на ix не падняць. Бо i ў Загора таксама ж, яшчэз восені, ішлі «пахаронкі»...
Нініна мама, да якое мы пайшлі ў той жа вечар, два кіламетры да хутара Бродзішча, поблізу ад вёскі Маласельцы, ціхая рабацяшчая ўдава, пасагу дала падушку i коўдру, паабяцала, можа, потым якую цялушку. Ніна сама ўзяла чыгунок i вугальны прас, нейкі кавалак сала i хлеба. Усё — ад разбуранай беднасці, пасля вяртання з партызанскай пушчы. Да Міра нас назаўтра, пазычанай фурманкай, давезла Нініна малодшая сястра Міла, маласельская настаўніца. A ў Міры падарыўся спадарожны вайсковы грузавік з людзьмі. У крытым кузаве, сім-тым атуліўшыся, мы i дабраліся ў свой рай у шалашы.
Жылося нялёгка, удваіх на адной зарплаце i нячастых ганарарыках. Да картачнай яды патрэбны былі яшчэ i базарныя дровы. Палавіна мая вельмі туга прызвычайвалася да доўгіх, таўкатлівых ды сварлівых чэргаў а потым яшчэ i прыхварэла на стаматыт...
Гаспадыня кватэры з дзесяцігадовым ветлым хлопчыкам вярнулася з эвакуацыі пад канец зімы. Прастадушна вясёлая жанчына, муж якое загінуў на фронце, а радня ў мінскім гета, не паспяшалася нас высяляць, нават спакваля пасябравала з Нінай, дазволіла нам перайсці ў крыху большы пакой. Аднак вясною, ці сама памеркаваўшы, ці па нейчай разумнай падказцы, вырашыла, што маладая сям'я можа i павялічыцца, а тады сітуацыя, чаго добрага, ускладніцца, i на ўсякі выпадак папрасіла нас з'ехаць.
Адправіўшы Ніну да мамы, я застаўся пры службе, хоць наша «Гадзіна» ўжо не выходзіла, а «Вожык» толькі намячаўся.
Яшчэ i такое пісьмо:
23.VII.45.
Дарагая Ніна!
Выконваю абяцанне «напісаць праз тыдзень».
Новага няма нічога, калі нелічыць таго, што i «Прыгоды цюціка», i «Як маленькі», нават i «Мышалоўкі» галоўліт не прапусціў, матывуючы гэта «нізкай мастацкай якасцю»... «Ветэрынара» сяк-так удалося ўладзіць, дый то яго адклаліў наступны нумар «Бярозкі». Зразумела, што гэта дзейнічае на мяне пагана... Бліжэйшыя сябры-пісьменнікі абураюцца i раяць ставіць пытанне на праўленні Саюза пісьменнікаў або самому ісціў галоўліт. Пакуль што немагу ні першага, ні другога — тым больш...
Публікацыяў «ЛiMe» прайшла [5], у іоснюю старонку «маладыя таленты» ўвайду. Вось толькі Таўлая штосьці няма з Наваградка, а ён павгнен пісаць прамяне... Начаваць прыходзіцца ў некаторых сяброў. Валачуся па тэатрах i кіно. Днямі была алімпіяда дзіцячай мастацкай самадзейнасці — проста душою адпачыў!
Іўсё пакуль. Прывітанне вашым. Іпішы. А мне пажадай як найхутчэй знайсці які-небудзь кут i прыслаць Табе повестку — з'явіцца ў Мінск, дахаты.
Як там маецца мая мама?
Моцна цалую. Ваня.
Трэба дадаць, што «цётка Ўладзя», дырэктар музея Янкі Купалы, у якое Валянцін Таўлай быў намеснікам, часова ўзяла на працу i мяне. Да пераезду ягонай сям'і ў Мінск, калі ўжо будзе нейкая кватэра, Валянцін жыў у Купалішынай сяброўкі. Пажылая мінская шляхцянка, калі я часамі спыняўся i ў Таўлая, нават i частавала нас, «галодных халасцякоў», шчодрай дамашняй вячэрай ці снеданнем. У «ЛіМе» была надрукавана ў ліпені мая «Марыля». У жніўні, лежачы ў клініцы пасля аперацыі нагі (запаленне надкостніцы), напісаў«Майго земляка», i Крапіва, прачытаўшы яго, запланаваў у два нумары, з працягам, новенькага «Вожыка». Пад восень, пры дапамозе рэдакцыі, удалося з пакоем у старым бараку на ўсходняй ускраіне горада. Вярнулася Ніна. 6-галістападанарадзілася Галачка. Міша прывёз нашу маму.
Праз два гады жылося ўжо ў лепшых кватэрных умовах. З'явілася i другая дачушка, Наташа. Выйшлі дзве мае кнігі, нямала друкаваўся ў перыёдыцы. Дзякуючы старэйшым таварышам, найбольш зноў жа Л ынькову, паменшаў ціск на мяне галоўліта.