Выбрать главу

Апроч вас люблю я, вядома, сваю працу, свае святое призвание... Не дазволіў бы сабе гэтых пышных слоў, каб не тое, што за гэтае пісьмо ўзяўся адразу пасля таго, як паставіў заслужаную кропку пад даволі вялікім апаяданнем [12], якому аддаў у сё сэрца i максімум стараннасці.

Так што пішацца мне нядрэнна. Ну, я ўжо не гавару пра блакнот, амаль цалкам запоўнены, бо i нагаварыўся з людзьмі, i сёе-тое пабачыў.

Халадзіна страшная ездзіць у кузаве грузавіка. А дома жывем мы цёпла i смачна. Міша [13] прывёз дзве машыны дубова-грабовых дроў, я ix трохі нарэзаў ды накалоў i склаў Муры [14] ў сенях невялікі касцёрчык. Дуб ды граб не вельмі адзін парэжаш. Міша пакуль што не можа вызваліцца на дзень-два, каб мы ix пашасталі ды накалолі больш. Зробім.

Цалую вас усіх з вялікай прыемнасцю.

21.11.62.

Дарагая Ніна!

Пісьмо прыйшло ў час: я толькі што пачаў непакоіцца, думаў, што хто-небудзь захварэў, а Ты чакаеш, пакуль паправіцца. Мура шкадавала мяне i здзіўлялася вашай мінскай непісьменнасці...

Уранейшым пісьме баяўся зрачы самога сябе (дый цяпер таксама: цьфу, цьфу!), пахваліцца заўчасна. Я толькі дзень адзін паныў над «Граніцай», а потым неяк адразу зразумеў, пасля доўгага i нялёгкага роздуму перад гэтым, што я павінен напісаць тое, што за мяне ніхто не напгша, што мае i павінна быць зроблена. Словам — я засеў за свой раман, які пакуль што называецца «Дзе твой народ» [15], куды пойдуць вайна i полон, куды пойду я увесь, ад маленства да сталасці, з нашымі думамі, марамі, пакутамі, памылкамі i перамогамі. Амаль кожны дзень (цьфу, цьфу!..) раблю па раздзелу новага тэксту. Не лічачы таго, што манцірую з напісанага ў дні вайны. Напісаў ужо больш за 150 старонак. На пятым дзесятку зноў вучуся пісаць для сябе, у высокім значэнні гэтага слова, i — радасна...

Усё гэта, вядома, паміж намі.

Снег тут вялікі, дарогі пазаносіла, часта мяце і марозіць. У хаце цёпла i ціха — зранку да 15-ці гадзін, якраз пакуль я сяджу за столом, a дзеці ў школе. Амаль штодня хаджу. Вось i цяпер пішу Табе, зрабіўшы трохкутнік: Маласельцы — Турэц — Загора — Маласельцы, дзесяць кіламетраў. Ем i сплю, як бог. Чытаю. Прачытаў, між іншым, немца Бёля i кончаю раман француза Веркора «Люди или животные?» Коліна Соня выпісвае «ЛіМ», пa гэтай здыхаце маю, відаць, поўнае ўяўленне пра жыццё Саюза пісьменнікаў. Ну a іншыя газеты замяняе радыё.

Пачынаю ўжо сумаваць па вас, па кожным па-свойму. Андрэя сёння сніў. А гавару з ім часта. Калі я добра, плённа даседжу тут свой месяц, дык, можа, тады i дома па інерцыі будзе добра сядзецца? Пачынаю ўжо думаць i так. Думаў i пра Каралішчавічы, як працяг Маласельцаў. Але гэта ўсё планы, а чаго мне хочацца, — налаташыць такі чарнавік, каб потым «праяўляць» яго, што я, дарэчы, вельмі люблю i што можно будзе рабіць за сваім сталом, з перапынкамі, не баючыся званкоў, гасцей i паседжанняў.

Цалую Цябе, харошы мой (з пэўнымі агаворкамі) дружа. Перадавай прывітанне дзяўчатам, а сыну прачытай наступнае:

Сынок, мілы мой Андрэйка! Вельмі добра, што Ты напісаў мне пісьмо, я быў вельмі рад. У цёці Мурынай Наташкі быў дзень нараджэння, я купіў ёй коціка з вусамі, i ў нас цяпер тры каты. У нас тут многа снегу, i Наташка з цёці Мілінай Лідай доўга возяцца на санках, прыходзяць чырвонашчокія, многа ядуць i рана лажацца спаць. Усе мы Цябе любім. Пішы мне пісьмы i будзь харошы. Многа цалую Цябе, а Ты ад мяне — маму, Галю i Наташу.

...Тут можа быць адразу i працяг — далейшы лес «Птушак i гнёздаў».

Кіславодск, 4.V.64.

Дарагая Ніна, дарагі Андрэйка!

Вашу тэлеграму атрымаў другога мая падвечар. А спачатку быў злосны, хацеў не пісаць Вам наогул. Бо Панчанка, як на злосць, амаль кожны дзень атрымлівае пісьмы, як быццам у яго сям'я куды большая, жонка i дзеці лепшыя...

У 7.30, калі Ты званіла, я мог быць на фіззарадцы, метраў 500 ад нашага корпуса, або на прагулцы ў горах. Пішу так, бо не ведаю, калі, у які дзень Ты званіла. А што да пакоя, дык я ўжо ў трэцім за тры тыдні. У сто пятым пяць дзён правёў часова, пакуль вызваліўся дваццаць першы, побач з Піменам, a 28.IV нас, у сувязі з рамонтам першага паверха, перавялі на другі, у прыгожыя пакойчыкі з балконамі. Мой 22-гі.

вернуться

12

«Сцежка-дарожка».

вернуться

13

Ён працаваў тады ў Карэлічах, аб'яднаных з Мірам у адзін раён, узначальваў сельскае будаўнідтва.

вернуться

14

Мура, Марыя, Нініна старэйшая сястра. Міша мой брат, друг i швагер.

вернуться

15

Канчатковая назва «Птушкі i гнёзды».