Выбрать главу
Паломніца
Паломніца-зорка над імі ішла, Вяла каралёў пакланіцца. А зорка была з незямнога святла, Як зерне з Гасподняй сяўніцы. Яна ў Бітлеем каралёў прывяла. I ў яслях Дзіцятка ляжала. Хвала суцішала дыханне вала. Спакора каня падкавала. Хацелі пакінуць сябе валуны. I ў цемры не гнулася выя. У яслях світаў Нараджэнец зямны, Над Сынам вачэла Марыя. І скарбы паклалі Яму каралі — І золата, й міра. й кадзіла. І, ўкленчыўшы, Іншай дарогай пайшлі. Там іншая зорка хадзіла. Укленчыць Дзіцятку прыйшлі пастух Прапахлыя сонцам. вятрамі. І ціха стаялі зямныя грахі. І чуткі слязу выціралі. Лес цёмны людзкі Зарастаў i хлудзеў. I зоркі ўзгараліся й гаслі. Цярпліва спагадлівы Бацька Глядзеў На свет змаладзелы. На яслі...
Тайная вячэра
Хто прадасць Яго, Ведаў Хрыстос, Ведаў, i за якую плату. Ведаў, што нецярпелася кату, Што спяшаўся здзейсніцца лёс. — I адзін з вас здрадзіць мяне, Ён сказаў. І вучні маўчалі. І падказаў: Хто са мной мачае Ў місе зараз руку ўцямне. — Ці не я, Раббі? — Юда спытаў. — Ты. Пасля паламіў букатку: — Ешце цела маё даастатку, Піце кроў, Што за ўсіх аддаў. Недзе заскавытаў скавыш. І закончылася вячэра. Маладая мужнела вера. Выйшаў з хаты Свой несці крыж...
Просьба
На ўсіх хапала сляпых цвікоў I не хапіла відушчага жалю. Апоплеч Хрыста З абодвух бакоў Двух разбойнікаў укрыжавалі. I, жэрабя кідаючы, Хутчэй Вопратку падзялілі жаўнеры. I аблачынка ў Хрыста з вачэй Піла слязіны балючай веры. І падавалі воцат Яму, Каб смагу прагнаў, І кпілі: Усіх ратаваў Ён, Тады чаму Сябе ўратаваць Не ў Ягонай сіле? Адзін з разбойнікаў І папрасіў Яго, Дабываючы сваю прыжыццёвую кару: — Як прыйдзеш да Гаспадарства Свайго, Успомні мяне. Спадару. І пачуў: — Кажу табе сапраўды, Сёння будзеш са мной у раю. Абыякава йшлі гады, Гналі перад сабою людзкую зграю. Змяркаўся ціха ў разбойніка зрок. Свае аблогі імгла займала. Да пекла шлях З крумкачыны крок, Да раю — Жыцця зямнога замала...
Перамога
Не стылі доўга на крыжы цвікі. Ісуса пахавалі на гародзе, Каб узышоў у чалавечым родзе Нанова Дух Ягоны на вякі. І спавілі Яго, як немаўля. І прывалілі каменем пячору. І грузна камень лёг на грудзі гору, Якім запаланілася зямля. Калі да ўсходу сонца да труны Прыйшлі Марыя Магдалена й Маці, З сабою ўзяўшы пахнасці ды масці, Труну пустую ўбачылі яны. I, камень адкаціўшы ад дзвярэй. На ім сядзеў анёл. Як бліскавіца, Ён быў. Дарма шукалі маладзіцы Ісуса, не шкадуючы вачэй. Анёл сказаў ім: — Уваскрос Хрыстос! Ідзеце й вучням Гэта ўсё скажэце. I паспяшалася світанне ў свеце. I небу дзячліва ўсміхнуўся лес. Дабро квітнела й камянела зло. Як камень той, Што глух каля пячоры. Душа жадала звыкнуць да пакоры. Жыццё сляпую смерць Перамагло!

ЯРМО

Нелітасцю Вяжа снапы вязьмо. Не ласкай Гнецца кашэль з лучыны. Жаданае толькі адно ярмо Ярмо Айчыны...

МОВА

Вяроўка, з ласкі звітая, На якой Ты можаш засіліць Падступны смутак, Разгубленаю рукой Завязаўшы нямую пятлю. Вяроўка, звітая з чысціні, Якой Залыгацьмеш чароды чутак, Заганяючы ix у спакой Непрыкаеным словам «Люблю».