Выбрать главу

СВІТАЛЬНЫ

Рака крыві ў збялелых берагах. Крывіцкае крыві за Край забраны — Світальны Бел-чырвона-белы сцяг, — Як той, што таймаваў Хрыстовы раны, Акраец палатна, які данёс Пакуты за людзей жывога Бога. Каб уваскрэснуць зноў, Пагас Хрыстос. І каб жыла над смерцю перамога, Хрыстос пакінуў нам надзеі ўзмах, На лютых сівярах неагрубелы. Яго i паўтарацьме вечна Сцяг, Сцяг нашай волі Бел-чырвона-белы!

У ГЕФСІМАНСКІМ САДЗЕ

Каб дзе антонаўка, каб сапяжанка. У Гефсіманскім садзе сталасць дрэў. Смуга й зямля, Як цёплая ляжанка, Каб смутак плечы сцёртыя сагрэў. Натое сад i гадаваў Садоўнік, Каб тут аземіў думку Бог жывы, Каб і паломнік — Смутку паслядоўнік — Пачуў літанне смяглае травы. У Гефсіманскім наквець адшумела, А ў садзе Недзе каля Ціханят Антонаўкі ды сапяжанкі смела У кулачках трымаюць Страх зярнят...

ПРАКЛЁН

Гневу святога віноўніца, Вылучаная кстом, Сохне дагэтуль смакоўніца, Выклятая Хрыстом. Смагу прагнаць не здолела І не дала пладоў. Долу ёй легчы доліла, Каб не злічыць гадоў. Хто запытаецца ў вечніцы, Што за грахі ў яе, Што яна гэтак нявечыцца — Сохне, а не гніе.

БЛАСЛАВЁНЫ СПАДМАН

Хрыста ўкрыжоўвалі, І цыган Прапанаваў і сваю паслугу. І кінуў на дол Неразлучную пyгу, І ўзяў цвікі для пякучых ран. I вочы заплюшчыла цішыня. Цыган прыставіў цвік I з размаху На даланю пасадзіў авадня Замест цвіка — Насуперак страху. I абараніў хоць адну руку, Хрыстову руку Ад болю зямнога. І валачомнаму жабраку He папрасілася ў Бога нічога I ў свет падаўся Самотны цыган, Непрытулены, Як апостал, босы. I гэта быў Ca мы шчыры спадман, Які на вякі Блаславілі нябёсы.

ДОЎЖЫЦЦА...

Дзень скарацеў, Як і цень мой зямны. Ноч падаўжэла, як вечная тая, Што землялюбаў халодна вітае Позіркам, Дзе не чуваць гаманы. Б'ецца на цурачкі сподзеў, Я к збан. Роспач глядзіць, як змяя-верацея З зябкай замовы, дзе боль карацее. Доўжыцца, Доўжыцца, Доўжыцца зман...

КАПЛІЦА

Вада на тое й тоіцца, каб ліцца, Рыпіць ля крушні скруха: Сон не руш... Узгадвае пра капішча капліца — Начлег часовы пералётных душ. Душы хутчэй бы з зорамі пыліцца, Ды глухне шлях ад зманнай гаманы. І кеміць, як халодны грэх, Капліца: Цяжэйшы пыл нябесны ці зямны?.. Мычыць у небе зорная цяліца. Цямнее крыж. Як воран-чарнакрыл. I крылаў дачакаецца капліца, Каб паляцець i ёй за небасхіл...

ІСЦІМЕ...

Ажно маладзеюць сцены старыя, Лягчэе з адвечнай скрухай кулёк. Трымае сына Дзева Марыя. А ў немаўляці ў руцэ — Васілёк. У ціхай свячыцы святая праца, Што свенціць свет Незямным святлом. Святло разгарыцца, Каб мог спрачацца Наш дух вячысты З вачыстым злом. Полымнакрыла б'ецца трывога Нікім неспалоханым матыльком. Душа беларуская йсціме Да Бога З нябеснаю свечкаю З васільком.
Лондан, 1998

АНЁЛ, ЯКІ НА ЛЮТНІ ГРАЕ...

Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае, Калі забытыя сляды Згадае сцежка маладая. Калi гады, нібы дзяды, На прызбу стомы сядуць з краю, Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае. Калі не позірку бяды, А зноў душа паверыць раю, Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае.

BAPABA

Натоўп. гарачы на расправу. На помач не падасць i кста, Сцяною стане за Вараву I падпіхне на крыж Хрыста. Натоўпу боль чужы нясвежы, Для цёмнай злосці мала джал. Хацежы замінаюць межы. Руйнуе ўсё аслеплы шал. Чым болей глотак, болей права. З грахамі доўга едзе воз. У кожным з нас жыве Варава. І рэдкім госцем — Пан Хрыстос.