Выбрать главу

- Не, я стары ўжо, - сказаў Мацiяс. - Ён мае рацыю, той Ведэр, жывы я цi мёртвы - усё роўна.

- Ты не павiнен так гаварыць, - запярэчыў я, - бо ты мой дзядуля.

- Вось таму я i павiнен застацца жывым. Але не мне весцi людзей у гэтай барацьбе, тут трэба быць маладым.

Ён уздыхнуў:

- Калi б Орвар быў на волi, але ён у пячоры Катлы, пакуль яго не кiнулi ёй.

Я заўважыў, як Джанатан пабялеў.

- Яшчэ пабачым, - прамармытаў ён, - пабачым, хто ў рэшце рэшт ёй трапiць.

Памаўчаўшы, ён дадаў:

- А цяпер мы павiнны працаваць. Ты яшчэ не ведаеш, Сухарык, што спiм мы ўдзень, а працуем ноччу. Хадзем, я пакажу табе.

Ён першы ўвайшоў у сховiшча, адкiнуў матрац убок i падняў дзве маснiчыны. Пад iмi вiднелася вялiкая чорная дзiрка.

- Тут пачатак падземнага хода, - растлумачыўДжанатан.

- А куды ён вядзе? - запытаўся я, хоць здагадваўся - куды.

- Па той бок сцяны, - адказаў ён. - Мяркую, праз дзве-тры ночы ён будзе закончаны.

I ён пачаў апускацца ўнiз, папярэдзiўшы:

- Ты пачакай, а я пакапаю далей. Ты ж разумееш, што я не хацеў бы паявiцца пад носам у таўстуна Додзiка.

Потым ён знiк, i я доўга сядзеў, чакаючы яго. Нарэшце ён з'явiўся, штурхаючы перад сабой ночвы з зямлёй. Джанатан падаў iх мне, а я, працягнуўшы за дзверы, перадаў Мацiясу.

- Вось i яшчэ зямля для майго агарода, - сказаў Мацiяс. - Калi б у мяне было крыху гароху i бабоў, дык можна было б пасеяць i вырасцiць, i голад у нас кончыўся б.

- Ты сапраўды так думаеш? - спытаў Джанатан. - Тэнджыл забiрае дзевяць з дзесяцi бабоў, якiя вырашчаны на вашых палях. Цi ты забыўся пра гэта?

- Твая праўда, - уздыхнуў Мацiяс. - Пакуль Тэнджыл жывы, у далiне будзе голад i галеча.

Мацiяс збiраўся выйсцi i высыпаць зямлю на поле, а мне было загадана стаяць каля дзвярэй i назiраць. Калi заўважу што-небудзь падазронае, я павiнен быў свiснуць. Калiсьцi, яшчэ на зямлi, Джанатан навучыў мяне насвiстваць адну мелодыю. У той час мы часта насвiствалi разам па вечарах, калi клалiся спаць. Таму свiстаць я ўмеў. Джанатан залез у сваю нару зноў, каб працягваць работу, а Мацiяс зачынiў дзверы, паставiў буфет на месца.

- Запомнi, Сухарык, - папярэдзiў ён, - нiколi не пакiдай дзверы адчыненымi, а буфет непадсунутым. Запомнi, што ты ў краiне, дзе жыве i правiць Тэнджыл.

- Я запомню, - сказаў я.

На кухнi было цёмна, адзiная свечка гарэла на стале, але Мацiяс патушыў i яе.

- Ноччу ў Далiне Дзiкай Ружы павiнна быць цёмна, - растлумачыў ён. - Тут так многа вачэй, якiя iмкнуцца ўбачыць тое, што iм не трэба бачыць.

Потым ён узяў ночвы i знiк, а я стаяў ля адчыненых дзвярэй, назiраў. Было цёмна, як i хацеў Мацiяс. Было цёмна ў дамах, i неба над Далiнай Дзiкай Ружы было цёмным: нi зорак, якiя б мiгцелi, нi месяца, а я наогул нiчога не мог бачыць. Але i тыя начныя вочы, пра якiя гаварыў Мацiяс, яны ж таксама нiчога не маглi бачыць, падумалася мне, i гэта супакойвала.

Я зноў адчуваў сябе няшчасным i адзiнокiм. I мне было зябка, пакуль я чакаў. Мацiяса доўга не было. З кожнай хвiлiнай усё больш i больш мне станавiлася не па сабе. Чаму ён не iдзе? Я ўважлiва ўглядаўся ў цемру. I раптам пасвятлела, а можа, мае вочы прывыклi да цемры? Потым стала зразумела, у чым справа. З-за хмар выглянуў месяц, а гэта было самае дрэннае, што магло здарыцца. Я пачаў малiцца, каб Мацiяс вярнуўся своечасова, пакуль яго хавае цемра. Але месяц ззяў ярка, i мора месячнага святла разлiлося над далiнай.

У гэтым святле я ўбачыў Мацiяса, ён прабiраўся з ночвамi мiж кустоў руж. Я азiрнуўся вакол, каб паглядзець, i раптам заўважыў Додзiка - таўстун Додзiк спускаўся са сцяны па вяровачнай лесвiцы спiнаю да мяне.

Вельмi цяжка свiстаць, калi ты напалоханы, i таму свiст не вельмi добра чутно, але я здолеў выцiснуць з сябе некалькi гукаў. I Мацiяс, як яшчарка, схаваўся за блiжэйшы куст ружы.

I вось Додзiк паявiўся перада мной.

- Чаго ты свiшчаш? - закрычаў ён.

- Таму што, таму што... я толькi сёння навучыўся, - замармытаў я. - Я не ўмеў свiстаць раней, а сёння атрымалася, хочаце паслухаць?

Я зноў пачаў свiстаць, але Додзiк спынiў мяне.

- Не, не, заткнiся! - крыкнуў ён. - Я не ўпэўнены, што свiстаць забаронена, але не трэба. Не думаю, каб Тэнджылу падабалася гэта. I акрамя таго, ты павiнен зачыняць дзверы.

- А Тэнджылу не падабаецца, калi i ў цябе дзверы адчынены? - запытаўся я.

- Не твая справа, - буркнуў Додзiк. - Рабi тое, што табе сказана. Дай мне папiць. Я памiраю ад смагi на гэтай сцяне.

Я падумаў, што калi ён пойдзе са мной на кухню i высветлiць, што там няма Мацiяса, бедны Мацiяс... яму пагражае пакаранне смерцю за тое, што ўначы выйшаў з дому. Я ўжо дастаткова пра гэта чуў.

- Я прынясу вады, - хутка знайшоўся я. - Пастойце тут, i я прынясу вам.

Я пабег на кухню i ў цемнаце спрабаваў дабрацца да вядра з вадой. Добра, што запомнiў, у якiм кутку яно стаiць. Знайшоў кварту i зачэрпнуў вады. I раптам адчуў, што хтосьцi за мной стаiць. Так, ён стаяў у цемры ў мяне за спiнай. Ад гэтага ў мяне зноў забегалi па целе мурашкi.

- Запалi свечку, - загадаў Додзiк. - Я хачу паглядзець, як гэта дзiрка выглядае.

У мяне затрэслiся рукi. Я ўвесь тросся ад страху, але неяк запалiў свечку.

Додзiк узяў кварту, выпiў ваду. Ён пiў i пiў, як быццам быў бяздоннай бочкай. Нарэшце паставiў кварту i падазрона азiрнуўся. Потым спытаў якраз тое, чаго я асаблiва баяўся:

- А гэты стары Мацiяс, якi жыве тут, дзе ён?

Я не адказаў. Я не ведаў, што адказаць.

- Ты не чуў, што я пытаю? - павысiў голас Додзiк. - Дзе Мацiяс?

- Ён спiць, - адказаў я. Нешта трэба было сказаць.

- Дзе?

За кухняй быў маленькi закутак, дзе стаяў Мацiясаў ложак. Я ведаў гэта, але ведаў таксама, што яго там няма цяпер. Я паказаў на дзверы:

- Там.

Я выцiснуў з сябе гэта амаль бязгучна. Слова прагучала так слаба, што Додзiк пачаў здзекавацца:

- Ты мне вельмi добра лжэш, пачакай жа, пакуль я пагляджу.

Ён быў вельмi задаволены, ведаючы, што я лгу, i мне здавалася, што ён падрыхтаваў ужо для Мацiяса смяротны прысуд, каб дагадзiць Тэнджылу.

- Дай мне свечку, - сказаў ён.

Я даў яму свечку. Мне хацелася выбегчы, памчацца да Мацiяса i папярэдзiць, каб уцякаў, пакуль не позна, але я не мог скрануцца з месца, я проста стаяў, i мне было моташна ад страху.

Додзiк бачыў гэта i цешыўся. Ён не спяшаўся. Не, ён ухмыляўся, нiбы гуляў, проста, каб напалохаць мяне яшчэ больш. Потым, вiдаць, яму надакучыла, i ён сказаў: