Выбрать главу

Навокал Нясвіжскага замка, які некалі належаў князям Радзівілам, раскінуўся на берагах возера стары дзіўна прыгожы парк. Тая яго частка, што на левым беразе возера, завецца Марысіным паркам. Вось што пра гэта расказваюць людзі.

Некалі ў князя Радзівіла была дачка Марыся, прыгожая і вясёлая. Тады ёй было шаснаццаць гадоў. Выхоўвалі яе так, як і належала выхоўваць князёўну. Верхавой яздзе яе вучыў прыгожы, смелы і спрытны хлопец з князевай прыслугі. Здарылася так, што маладыя людзі моцна пакахалі адно аднаго. Колькі працягнулася шчасце закаханых — невядома, толькі вось Марысю ўсваталі за аўстрыйскага прынца. Прынц гэты, вельмі знатны і багаты, быў стары і пляшывы. Марыся моцна тужыла і плакала. Князь даведаўся аб усім і адразу загадаў прыбрацьхлопца, што адважыўся кахаць князеву дачку. Хлопец прапаў. Кажуць, што яго забілі.

Пасля каляд прызначылі вяселле з прынцам. Бедная Марыся не захацела жыць без каханага. Вось пайшла яна за возера ў парк і засталася там на ўсю доўгую і лютую калядную ноч. Пахавалі яе ў парку на тым самым месцы, дзе яна і памерла.

Другія кажуць, што не замерзла Марыся, а кінулася ўніз з высокай вежы Нясвіжскага замка.

У парку на левым беразе нясвіжскага возера, на паляне, якая звалася некалі Крыжовай, стаіць высокі каменны слуп на каменнай пліце. На ім адно слова «Марысін». Быў там некалі і фантан, з якога падалі тонкія струменьчыкі празрыстай крынічнай вады. Фантан гэты людзі называлі Марысіны слёзы.

ПРА БЯРОЗУ МІЦКЕВІЧА

Развітваючыся са сваёй каханай Марыляй, Міцкевіч пасадзіў у Туганавіцкім парку, што непадалёку ад возера Свіцязь, бярозу: «Няхай расце на памяць аб тым, што былі часы, калі дзяўчаты выходзілі замуж не па любові». Марыля палівала гэту бярозку слязамі тугі. Дрэва вырасла стромкае. Аднойчы ноччу гэтую бярозу пашчапала маланка.

Дзяўчаты з навакольных вёсак вераць, аднак, што бяроза жыве. I той дзяўчыне, якая знойдзе яе, бяроза прынясе шчасце і сына — паэта.

На купалле замест таго, каб шукаць кветку папараці, дзяўчаты з навакольных вёсак шукаюць бярозу Міцкевіча.

ПРА КНЯЗЯ СЛУЦКАГА I ЯГО ЗАМАК НА КНЯЗЬ-ВОЗЕРЫ

...Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленечкае. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш. I вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люстэрка вады аблюбаваў князь Алелькавіч-Слуцкі з пакалення Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць, расперазаўся так, нібы над акругаю панаваў не чалавек, а д’ябал. А людзі цярпелі, мучыліся, елі кару. I праходзіў Падарожнік, які ведаў усё, і прайшоў паўсюль, і чытаў усе кнігі, нават Галубіную, што ўпала з неба. Убачыў, што не толькі яго ніхто не можа накарміць, а нават дзеці кладуцца спаць галодныя. I сказаў, што калі зладзействам князя не будзе мяжы, калі яны «пройдуць прадзел», а людзі ўсё ж будуць цярпець, то рыбам зноў будзе добра, а людзям дрэнна. Ніхто яго не паслухаў.

А князь лютаваў. Узненавідзеў брата і пасадзіў яго ў вечна сырыя замкавыя сутарэнні, якія былі ніжэй возера. I сваю былую палюбоўніцу засадзіў туды. I нявесту аднаго хлопца, якая не хацела скарыцца князю, кінуў у тыя самыя падзямеллі. I многіх іншых людзей.

Тады прыйшла мяжа цярпенню зямлі. У адну ноч пачалі біць шалёныя маланкі, грымець перуны, аж калацілася цвердзь, а замак і ўсё наваколле пачалі правальвацца ў возера. Страшныя хвалі пабеглі на зямлю, злізвалі хаты, лясы. Замкавыя вежы зніклі ў пене на вачах. А трэба сказаць, што цярпенне ў людзей скончылася ў тую самую ноч, і яны выйшлі з хат з доўбнямі і віламі, якраз тады, калі д’яблава гняздо пачало тануць. I вось тут, убачыўшы, што цярпенню людзей прыйшоў канец, зямля злітавалася. Сціхлі воды, і толькі замкавыя муры і вежы дазвання і назаўсёды зніклі пад вадой. Панаваць у замку, жыць у пакоях, слізгаць у байніцы сталі рыбы.

ПРА ПАНА КАРПІНСКАГА I ЧОРТАВА ВАКНО

Недалёка ад вёскі — глыбокае возера. Раней яго не было. Тут, на гэтым месцы, стаяла высокая гара, сто метраў вышыні. На гары стаяў палац пана Карпінскага. Людзі служылі яму паншчыну. Ён быў лядачы ля людзей. Едзе ў карэце, трыбух выставіўшы, і гоніць на работу. А хай баба садзіць хлеб у печ, так як джгне бізуном праз галоў, так баба булку хлеба кіне пад печ і ляціць на работу ні піўшы, ні еўшы. Людзі яго не любілі і ўсяляк клялі. І, мусіць,праклялі, бо ён разам з палацам праваліўся скрозь зямлю.

Убачылі людзі на месцы палаца возера, узялі вяроўкі і пайшлі мераць яго глыбіню. Прывязалі камень да вяроўкі і давай апускаць у возера. Апускалі, апускалі, а дна ўсё няма. Прывязалі другую вяроўку, потым трэцюю, а да дна ўсё не дастаюць. Хацелі прывязаць ужэ чацвёртую, як раптам з возера пачуўся голас: