Выбрать главу

Рыгор Остэр

Бязглуздыя парады

Нядаўна навукоўцы вынайшлі, што на сьвеце ёсьць неслухмяныя дзеці. Яны ўсё робяць наадварот. Ім кажуць: «Трэба мыцца» - яны ня мыюцца. Іх вучаць: «Трэба вітацца» - яны адразу ж пачынаюць не вітацца. Навукоўцы прыдумалі, што такім дзецям трэба даваць ня добрыя, а бязглуздыя парады. Яны ўсё зробяць наадварот, і атрымаецца якраз правільна.

Гэтая кніжка для неслухаў.

Добрым дзецям чытаць забараняецца!

* * *
Калі раптам ты згубіўся, Помні, дружа, што цябе Адвядуць дамоў адразу, Калі адрас назавеш. Будзь хітрэйшы й разумнейшы, Ўсім кажы: «Мой родны дом Каля пальмы зь дзікай малпай На Гавайскіх астравах». Памятай: калі згубіўся Ўсіх старайся надурыць, Каб не змарнаваць магчымасьць За мяжою пабываць.
* * *
Нічога і ніколі ты Рукамі не чапай. Ня ўблытвайся абы-куды І ні ўва што ня лезь. Убок ціхенька адыдзі, Стань моўчкі у кутку І гэтак нерухома стой Да старасьці сваёй.
* * *
Хто ня скочыў аніразу З парасонам праз вакно, Той парашутыстам спрытным Ў нас ня лічыцца пакуль. Над натоўпам ўсхваляваным Яму птушкай не лунаць, І з нагой забінтаванай
У бальніцы не ляжаць.
* * *
Калі ўсёй сям'ёй купацца Вы на возера пайшлі, Не чапай мамулю з татам - Хай на сонейку ляжаць. Не крычы: «Дапамажыце!», Хай хвілінку адпачнуць. Не турбуючы нікога, Пастарайся патануць.
* * *
Лепшага няма занятку Як у носе калупаць, Бо надзвычай ўсім цікава, Што там ёсьцека ў наздры. А каму глядзець агідна, Той няхай і не глядзіць - Да яго мы ў нос ня лезем, Не чапляецца няхай!
* * *
Калі мама вас засьпела За ўлюбёнай вашай справай, Ну хаця б за маляваньнем Ў калідоры на шпалерах, Растлумачце ёй, што гэта - Ваш сюрпрыз на Дзень жаночы. Называецца карціна: «Мілай мамачкі партрэт».
* * *
Не чапай чужыя рэчы Калі побач ёсьць чужыя. Хай яны заплюшчаць вочы Ці сыйдуць на пяць хвілін. А сваіх чаго баяцца! Пра сваіх свае ня скажуць. Хай глядзяць. Хапай чужое - Да сваіх яго цягні!
* * *
Ты пытаньнямі дурнымі Галавы не забівай, Бо тады яшчэ дурнейшы Знойдзецца на іх адказ. А калі дурных пытаньняў Назьбіралася зашмат, Лепш зьвяртайся да дарослых - Ў іх няхай мазгі трашчаць.
* * *
Рэгулярна хадзіце Ў тэатральны буфет. Там пірозівы з крэмам, Газіроўка-вада. На талерках, як дровы, Шакалядкі ляжаць, І праз трубачку можна Піць малочны кактэль. Вы квіткоў не купляйце На балкон ці ў партэр, Папрасіце квіточак Ў тэатральны буфет. І прыйшоўшы дадому, Прынясеце з сабой Вы пад сэрцам дрыготкім Ў жываце бутэрброд.
* * *
Калі дзяўчынка ты - трывай Падножкі ды штуршкі. І коскі падстаўляй усім, Хто хоча таргануць. Затое ты праз колькі год Пакажаш дулю ім І скажаш: «Фігушкі, за вас Я замуж не пайду!»
* * *
Калі ты зь сябрамі разам Выйшаў падурэць на двор, Апрануўшы зранку новы І прыгожы палітон, То ня варта поўзаць ў брудзе І качацца па зямлі, Лазіць цераз агароджу І чапляцца за цьвікі. Каб ня бэсьціць і ня брудзіць Свой прыгожы палітон, Трэба, каб ён стаў старэнькім. Гэта робіцца вось так: Добра выпэцкайся ў брудзе, Пакачайся па зямлі, Пералезь праз агароджу, Зачапіўшыся за цьвік. Зробіцца старым і брудным Твой прыгожы палітон, І цяпер зусім спакойна Можаш на дварэ дурэць: Сьмела боўтайся у брудзе І качайся па зямлі Пералазь праз агароджу І чапляйся за цьвікі.